Беларуская мова, беларуская філалогія
А. ДЗЯРНОВІЧ. ДЭФІНІЦЫІ АФІЦЫЙНАЙ МОВЫ ВКЛ: ПАМІЖ САЦЫЯЛІНГВІСТЫКАЙ І ГІСТАРЫЧНЫМ ДЫСКУРСАМ
Чацвер, 28 траўня 2015
(Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову (к 90-летию со дня рождения) : сб. науч. трудов. Вып. II / редкол. : Г.А. Цыхун (отв. ред.), А.Н. Гордей (зам. отв. ред.) [и др.]. – Минск : РИВШ, 2015. – С. 61—64) Пытанне аб юрыдычным статусе і культурна-палітычнай інтэрпрэтацыі афіцыйнай канцылярскай (у адпаведнасці з ІI і III Статутамі […]
·Беларуская мова·, ·гісторыя мовы·
І. У. КАЛІТА. НОРМА І ЎЗУС – ПРАМЕНЛІВАСЦЬ ПАНЯЦЦЯЎ І РЭЛАТЫЎНАСЦЬ ІХ СУАДНОСІН
Панядзелак, 20 кастрычніка 2014
Норма і ўзус – паняцці, якія пры сваім тэрміналагічным характары, праяўляюць імкненне да неадназначнасці, пры характарыстыцы названых тэрмінаў прынята гаварыць пра іх шырокае і вузкае значэнне. Не паглыбляючыся ў тэрміналагічныя спрэчкі, азначым гэтыя паняцці наступным чынам: норма – гэта вынік мэтанакіраванай кадыфікацыі мовы, гэта агульнапрынятыя для літаратурнай пісьмовай мовы правілы, якія зафіксаваны граматыкай канкрэтнай мовы. […]
·агульнае мовазнаўства·, ·Беларуская мова·, ·моўная норма·
КАЛІТА І. БЕЛАРУСКІЯ ЗАБАБОНЫ Ў ЧАСЕ І ПРАСТОРЫ
Панядзелак, 20 кастрычніка 2014
(Sborn?k z mezin?rodn? konference ?as v jazyce a v literatu?e; PF UJEP, ?st? nad Labem, ISBN 9780—7044-716-8, 2005, 466 s., s. 454–465.) Менталітэт – з’ява, якая не заўсёды ўспрымаецца рознымі катэгорыямі людзей як нешта сур’ёзнае і каштоўнае. Але гледзячы вачыма чалавека адной нацыі на жыццё другой, якая мае іншую культуру, пачынаеш разумець больш – як […]
І. У. КАЛІТА. МЕНТАЛЬНЫ КАМПАЗІТ БЕЛАРУСКАЙ ПАРЭМІІ.
Субота, 30 жніўня 2014
(PAR?MIE N?ROD? SLOVANSK?CH IV. Sborn?k p??sp?vk? z mezin?rodn? konference konan? v Ostrav? ve dnech 20. -21.11.2008. Ostravsk? univerzita, Ostrava, 2009, ISBN 978-80-7368-647-5, 286 s., s. 94-99.) Арыентаванасць сучаснай дыдактыкі вывучэння моў на стварэнне кампетэнцый міжкультурнай камунікацыі вядзе да пераасэнсавання ўсіх без выключэння моўных з’яў. Трансляцыя ведаў праз фонд парэміі займае спецыфічнае месца пры вывучэнні чужой […]
·парэміі·
І. КАЛІТА. ФАНЕТЫЧНАЯ ЛІНГВАЎНІКАЛЬНАСЦЬ У РАКУРСЕ БІНАРНАГА КАНЦЭПТА ‘СВОЙ’ – ‘ЧУЖЫ’
Субота, 30 жніўня 2014
?esk? v?dom? B?larusi – Чэшскае ўсведамленне Беларусі. Praha: KAROLINUM, ISBN 978-80-246-2252-1, 2013, 428 c., c. 49-60. Уводзіны Фармаванне культурных, а з пункту гледжання лінгвакультуралогіі – лінгвакультурных канцэптаў (лінгвакультурэм) – працяглы культурна-гістарычны працэс, пры чым бясконцы, як культурнае развіццё чалавецтва. Шматмернасць свету абумоўлівае стварэнне своеасаблівага наднацыянальнага “кодэксу архетыпаў” ці базісных канцэптаў, з якімі чалавецтва працуе на […]
·фанетыка. канцэпт. лінгвакультуралогія·
А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Я)
Субота, 30 жніўня 2014
Яванская – адна з аўстранэзійскіх моваў, уваходзіць у інданезійскую групу. Распаўсюджаная ў цэнтральных і ўсходніх раёнах выспы Ява (Інданезія). Агульная колькасць носьбітаў – звыш за 76 мільёнаў чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Марфалагічная структура слова вельмі простая, значная частка лексічных адзінак складаецца з аднаго толькі кораня. У лексіцы шмат запазычанняў з індыйскіх моваў, […]
·мовы света·
А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ю)
Субота, 30 жніўня 2014
Югская – адна з енісейскіх моваў. Была распаўсюджаная ў паўночным цячэнні Енісея. Цяпер, хутчэй за ўсё, выйшла з ужытку (на пачатку 1990-х гадоў на ёй гаварылі некалькі чалавек). Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглютынацыя і інкарпарацыя. Мова беспісьмовая. Юкагірская – адна з юкагірскіх моваў. Распаўсюджаная ў басэйне рэкаў Калыма і Алазея. Колькасць носьбітаў – […]
·мовы света·
А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Э)
Субота, 30 жніўня 2014
Эблаіцкая – мова старажытнай цывілізацыі Эбла, якая існавала на тэрыторыі паўночнага захада Сірыі ў ІІІ тысячагоддзі да н. э. Належыць да афразійскай сям’і, семіцкай групы. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы некаторая колькасць запазычанняў з шумерскай. Захавалася ў шматлікіх пісьмовых помніках – клінапісных гліняных таблічках. Эве (эвегбе) – адна з моваў ква. Распаўсюджаная […]
·мовы света·
А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ш)
Субота, 30 жніўня 2014
Шаенская (шэенская, чэен) – аддна з індзейскіх моваў Паўночнай Амерыкі. Уваходзіць у алганкіна-рытванскую сям’ю, алганкінскую групу. Распаўсюджаная ў ЗША, у Паўночнай Шаенскай рэзервацыі на тэрыторыі штатаў Мантана і Аклахома. Колькасць носьбітаў – каля 1700 чалавек. Мова тонавая. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Шампэнг – адна з аўстраазіяцкіх моваў, […]
·мовы света·
А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ч)
Субота, 30 жніўня 2014
Чамалінская – адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная ў шэрагу вёсак Цумадынскага раёна Дагестана. Мова блізкая да аварскай. Колькасць носьбітаў – каля 4 тысяч чалавек. Два дыялекты: гакварынскі і гігатлінскі. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнікі размяркоўваюцца па пяці класах, утвараюць форму адзіночнага і множнага ліку, змяняюцца па склонах. […]
·мовы света·