Г. Бідэр. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ Ў КАНТЭКСЦЕ СЛАВЯНСКАГА АДРАДЖЭННЯ
Цэтлікі: Беларуская мова, славянскае адраджэнне
Катэгорыі: Беларуская мова
1. Дыскусія пра моўную рэформу на Беларусі
З 1986 г. да нашых дзён на Беларусі праводзіцца публічная дыскусія пра стан і будучае беларускай літаратурнай мовы. У час гэтай дыскусіі, у якой прымаюць удзел не толькі пісьменнікі, філолагі і публіцысты, але і больш шырокія колы інтэлігенцыі, абмяркоўваюцца пытанні, якія датычацца нормы літаратурнай мовы на ўсіх узроўнях. Дыскусія пра ацэнку нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы падзяліла інтэлігенцыю краіны на два лагеры – рэфарматараў, якія дамагаюцца грунтоўнага абнаўлення літаратурнай мовы, і традыцыяналістаў, якія абараняюць захаванне літаратурнай мовы ў сённяшняй форме [1]. За гэтымі рознымі ўяўленнямі нормы мабыць крыюцца розныя моўна- і культурнапалітычныя, а нават культурнапалітычныя ўяўленні, у якіх адбіваецца сітуацыя Беларусі паміж Усходам і Захадам.
Рэфарматары змагаюцца за паўторнае ўвядзенне дарэформавай літаратурнай мовы, якая ўжывалася да 1933 г. у Савецкай Беларусі і да 1939 г. у Заходняй Беларусі, пэўны час на працягу Другой сусветнай вайны, а пасля яе заканчэння і далей ужываецца ў Заходняй Еўропе і Амерыцы беларускай эміграцыяй. Рэфарматары адхіляюць скажоную і зрусіфікаваную літаратурную мову, аблічча якой сфармавана палітычна матываванай моўнай рэформай 1933 г. і мэтанакіраваным распаўсюджваннем беларуска-расійскай двухмоўнасці ў час панавання таталітарызму. Сваім дамаганнем абнаўлення беларускай літаратурнай мовы рэфарматары ідэйна працягваюць моўнае планаванне 20-х гадоў, калі праводзілася нармалізацыя літаратурнай мовы на падставе прыкмет сярэднебеларускіх пераходных гаворак і паўднёвазаходняга дыялекту, адмежаванне нормаў беларускай літаратурнай мовы ад нормаў расійскай мовы і ў меншай ступені – ад польскай мовы. Цяпер рэфарматары дамагаюцца ў прыватнасці паўторнага ўвядзення арфаграфічна-фанетычных, марфалагічных і словаўтваральных нормаў, якія фіксаваліся падручнікамі Б. Тарашкевіча і братоў Язэпа і Антона Лёсікаў, і патрабуюць перагляду беларускай лексікі, фразеалогіі, тэрміналогіі, а таксама адраджэння беларускай антрапалогіі і тапаніміі. Часам прапанаваныя моўныя змены, асабліва ў галіне лексікі, фразеалогіі і стылістыкі, робяць уражанне адсутнасці яснай канцэпцыі моўнай рэформы.
Традыцыяналісты, з другога боку, апраўдваюць збліжэнне беларускай літаратурнай мовы з расійскай мовай за кошт размывання спецыфікі беларускай мовы. Звычайна яны бачаць сваю галоўную задачу ў захаванні стабільнасці моўнай нормы 30 – 50-х гадоўі асуджэнні ўсіх пазнейшых спроб змянення нормаў. У прыватнасці традыцыяналісты ажыццяўлялі інтэнсіўнае збліжэнне беларускай лексікі з лексікай расійскай мовы шляхам правядзення кампаній супраць так званай ыялектызацыі літаратурнай мовы, дыскрэдытавалі неалагізмы як штучныя ўтварэнні, выступалі супраць адраджэння старых слоў, паўторных запазычанняў з польскай мовы, у падтрымку лексічнага ўплыву расійскай мовы. У гэтым уху традыцыяналісты часта тлумачаць познія запазычані з расійскай мовы як старую агульную спадчыну абедзвюх усходнеславянскіх моваў, у той жа час адмаўляюць усякую сувязь паміж старабеларускім і новабеларускім моўнымі перыядамі.
Традыцыяналісты папракаюць рэфарматараў ва ўзнікненні крызісу формы і разам з тым блакуюць любыя спробы правядзення моўных рэформаў, што бачна ў запаволненні ўвядзення наспелых змен у арфаграфіі. У духу гэтай старой савецкай моўнай палітыкі традыцыяналісты асуджаюць патрабаванне рэфарматараў самастойнага развіцця беларускай літаратурнай мовы як праяву беларускага нацыяналізму і моўнага пурызму, як спробу паўторнай паланізацыі і мэтанакіраванага аддалення беларускага народа ад расійскага.
Каб паказаць, што такія папрокі традыцыяалістаў у адрас рэфарматараў не маюць падстаў, пра што сведчыць вопыт іншых славянскіх культурных рухаў за нацыянальнае адраджэнне, мы паспрабуем ахарактарызаваць тыя ўяўленні і канцэпцыі, што інспіравалі гэтыя рухі народаў па-за межамі царскай Расіі і пазней – Савецкага Саюза, у прыватнасці, на тэрыторыі былой Габсбургскай манархіі і яе дзяржаваў-наступнікаў.
2. Рухі нацыянальна-культурнага адражэння славянскіх народаў
у Габсбургскай імперыі
У шматэтнічнай і шматканфесійнай імперыі Габсбургаў моўная сітуацыя паасобных славянскіх народаў на пачатку нацыянальнага адраджэння ў канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. была даволі сваеасаблівая. Чэшская пісменнасць на працягу XVII – XVIIІ стст. прыйшла да заняпаду, а яе функцыі былі моцна абмежаваныя. Славянская пісьменнасць XVI – XVIIІ стст. развівалася толькі ў некаторых вузкіх сферах. Харваты ўжывалі некалькі літаратурных моваў, якія грунтаваліся на розных лакальных дыялектах, але не мелі агульнаацыянальнай літаратурнай мовы. Сербы карысталіся толькі сербска-царкоўнаславянскай пісьменнасцю, якая моцна адрознівалася ад сербскай народнай мовы. Славакі ўсё яшчэ традыцыйна ўжывалі чэшскую літаратурную мову.Русінская мова, што ўжывалася ў той час у Галіцыі, ужо не магла выканаць функцыі сучаснай літаратурнай мовы. Толькі палякі захавалі сваю стабільную літаратурную мову і развівалі яе насуперак падзелам краіны.
У XVIIІ ст. некаторыя славянскія народы ў выніку асіміляцыі страцілі не толькі частку насельніцтва з-за анямечання, але наогул былі вымушаны змагацца за выжыванне ў якасці самастойнага этнасу і захаванне моўнай супольнасці. Толькі ў першай палове ХІХ ст. паступова палепшылася іх этнічна-моўная сітуацыя, а на працягу другой паловы апошняга стагоддзяім канчаткава ўдалося забяспечыць сваё існаванне.
У першай палове ХІХ ст. усе славянскія народы аўстрыйскай манархіі яшчэ стаялі перад праблемай нізкага грамадскага прэстыжу сваіх нацыянальных моваў у параўнанні з нямецкай мовай, якая тады ўжывалася па ўсёй імперыіне толькі ў якасці мовы палітыкі, адміністрацыі і арміі, асветы і навукі, але была таксама мовай вышэйшых грамадскіх слаёў у гарадах нямецкіх тэрыторый. Нягледзячы на тое, прадстаўнікам амаль усіх славянскіх народаў Габсбургскай манархіі ўдалося з канца XVIIІ ст. да паловы ХІХ ст. распрацаваць ясныя канцэпцыі адносна асноў і крыніц літаратурнай мовы, яе нармалізацыі і кадыфікацыі, а таксама яе ўвядзення ва ўсе грамадскія сферы жыцця. У другой палове ХІХ ст. урэшце шматлікім славянскім народам, якія жылі пераважна ў розных адміністрацыйных адзінках імперыі, удалося стварыць агульнанацыянальныя культурныя інстытуцыі, распрацаваць агульнанацыянальныя літаратурныя мовы і дамагчыся іх ужывання ў школе, адміністрацыі і палітыцы, у прэсе і белетрыстыцы, і нават у розных галінах навукі. Славянскія нацыянальныя мовы манархіі настолькі развіліся да Першай сусветнай вайны, што яны змаглі функцыянаваць як паўнацэнныя сучасныя літаратурныя мовы і пасля распаду Габсбургскай манархіі.
Як у ХІХ ст. праводзілася рэалізацыя моўнага планавання, мне хочацца прадэманстраваць на прыкладзе развіцця чэшскай лексікі і словаўтварэння Й. Юнгманам. Гэты славутны лексікограф выклаў у сваёй працы “Slovestnost” (2-е выд. 1846) прынцыпы стварэння чэшскай лексікі, якая тады яшчэ мела вялікія недахопы, у прыватнасці ў галіне абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі. У тых выпадках, калі не знаходзілася адпаведнае слова ў пісьмовых помніках XVI ст., залатой пары чэшскай культуры, або ў гаворках, Юнгман дапускаў запазычанні з іншых славянскіх моваў ці словаўтваральныя неалагізмы. Неалагізмы аба ствараліся свабодна з чэшскіх марфем аба рэпрадукавалі кампанеты чужога (звычайна нямецкага ці лацінскага) слова чэшскім моўным матэрыялам (напрыклад, ?alosp?v з ням. Klaggesang). У сваім шматтомным чэшска-нямецкім слоўніку (Прага, 1835 – 1839) Юнгман змясціў лексіку чэшскай літаратуры залатой пары і ранейшых часоў, а таксама свае ўласныя неалагізмы. Для Юнгмана важнай справай было пазбавіца тых чуждых элементаў, якія маглі прынізіць нацыянальную якасць і годнасць чэшскай мовы. Гэта дасягалася шляхам замены нмецкіх слоў перадусім чэшскімі, або прынамсі славянскімі словамі (напр., handl Юнгман замяніў сінанімічным obchod; luft замяніў русізмам vzduch). Пераважная большасць тэрмінаў Юнгмана трывала замацавалася ў чэшскай мове. Была створана спецыяльная наменклатура ў розных галінах навукі, навукі, асветы і адміністрацыі, так што з другой паловы ХІХ ст. можна было пісаць па чэшску без цяжкасцей пра такія галіны, як хімія, батаніка, музыка, права і г. д. Уяўляе цікавасць, як хутка чэшская літаратурная мова дасягнула полівалентнага статуса і і стабільнасці нормаў [2].
У апошняй чвэрці ХІХ ст. у Чэхіі разгарнулася вострая кампанія за ачыстку мовы, асабліва за пазбаўленне ад усяго таго, што якім-небудзь чынам магло нагадваць уплыў нямецкай мовы. Гэтую кампанію арганізавала Чэшская Маціца (Мatuce ?esk?), якая апублікавала асноўныя правілы ў працы “Тачыла чэшскай мовы” (“Brus jazyka ?esk?ho”) у 1877 г. Так званыя брусічы можа нават з празмерным стараннем пачалі ліквідоваць апошнія ўплывы нямецкай лексікі і сінтаксісу з чэшскай мовы.
У паслядоўнай дэгерманізацыя чэхі – не выключэнне, бо і іншыя славянскія народы падобным чынам таксама ачысцілі сваю літаратурную мову ад нямецкага ўплыву ў лексіцы, словаўтварэнні і сінтаксісе. Славенскі моўны рэфарматар Ф. Леўстык (F. Levstik), напрыклад, у другой палове ХІХ ст. не толькі адкінуў яўныя лексічныя германізмы, але і абмежаваў уплывы нямецкага словаўтварння (калькі складаных слоў) і спецыфічныя канструкцыі нямецкага сінтаксісу [3].
3. Нацыянальная палітыка ў Аўстра-Венгрыі і яе дзяржавах- наступніках
Развіццё большай часткі славянскіх літаратурнх моваўу Аўстрыйскай імперыі не атрымала б такіх спрыяльных магчымасцей, калі б аўстрыйская моўная і нацыянальная палітыка, якая пачала праводзіцца пасля рэвалюцыі 1848 г., і асабліва з 1867 г. – года пагаднення Аўстрыі з Венгрыяй, не была даволі талерантнай. Асноўныя канцэпцыі нацыянальнай палітыкі аўстрыйскай і венгерскай частак імперыі былі, аднак, розныя. У той час, як аўстрыйская канстытуцыя 1867 г. трактавала Аўстрыю як шматэтнічную дзяржаву, веггерскі закон па нацыянальных пытаннях 1868 г. зыходзіў з ідэалу мадзьярскай гамагеннай нацыянальнай дзяржавы. Згодна з аўстрыйскай канстытуцыяй, усе народы дзяржавы былі раўнапраўныя, і кожны меў непарушнае права на захаванне сваёй нацыянальнасці і мовы. Аўстрыйская канстытуцыя гарантавала раўнапраўе ўсіх карэнных моваў у школах, установах і грамадскім жыцці. Хоць нямецкая мова ў многіх адносінах дамінавала ў аўстрыйскай частцы імперыі, але яле яна ўсё ж не мела афіцыйнага статуса дзяржаўнай мовы. У Аўстрыі, акрамя таго, не было моцнага асіміляцыйнага націску, наадварот, паасобныя славянскія народы змаглі не толькі ўтрымаць свой колькасны склад, але нават павялічыць яго за кошт нямецкай мовы. Венгры ж з 1867 г. павялі барацьбу супраць усіх немадзьярскіх моваў у гістарычнай Венгрыі ў мэтах стварэння гамагеннай мадзьярскай дзяржавы [4].
З-за гэтай неталерантнай палітыкі мадзьярызацыі найбольш цярпелі славакі. Славацкаму нацыянальнаму руху трэба было весці барацьбу на дзвюх франтах: перш-наперш, супраць чэхаў, а затым – венграў. Пасля тварэння і кадыфікацыі славацкай літаратурнай мовы Л. Штурам (L. ?t?r) у 1846 г. (тады выйшла яго граматыка Nauka re?i slovenskej) і прыняцця гэтай мовы моўным пагадненнем славацкіх лютэранаў і католікаў у 1851 г. (так званай рэформай М. Годжы і М. Гаталы), славацкаму нацыянальнаму руху трэба было адараняцца, з аднаго боку, супраць атак чэшскай культурнай і палітычнай эліты (Й. Юнгмана, Ф. Палацкага, К. Гавлічка-Бораўскага), якая лічыла славакаў часткай чэшскай нацыі, а з другога боку, супраць старэйшага пакалення славацкіх лютэранаў (П. Шафарыка, а перадусім Я. Колэара), бо і той і другі лагер асудзіў так званае адшчапленне славакаў. Пасля аўстравенгерскай угоды 1867 г. сітуацыя славацкай літаратурнай мовы і культуры пагоршылася радыкальна. У наступныя гады забаранілі Славацкую Маціцу, зачынілі ўсе славацкія школы, усе праявы славацкага нацыянальнага духу жорстка праследаваліся. У 70 – 80-я гады амаль прыпынілася ўсялякая палітычная дзейнасць славакаў у Венгрыі. Функцыі славацкай літаратурнай мовы да 1918 г. былі абмежаваны толькі белетрыстыкай [5]. Ды і ў міжваенны час славацкая нацыя і мова яшчэ не вырашалі праблему свайго існавання. Справа ў тым, што ў канстытуцыі незалежнай Чэхаславакіі 1920 г. гаворка тшла пра адзіную чэхаславацкую нацыю і чэхаславацкую мову, што на практыцы азначала адмаўленне існавання славацкай нацыі і славацкай мовы. Тэндэнцыі моўнай уніфікацыі свядома культываваліся з агульнапалітычных меркаванняў. Гэта знайшло адлюстраванне і ў кадыфікацыі літаратурнай мовы, асабліва ў Правілах славацкага правапісу (Pravidl? slovensk?ho pravopisu) 1931 г. Іх аўтар, чэшскі лінгвіст В. Важны, даў перавагу тым формам і варыянтам, якія былі бліжэй да чэшскай мовы, не зважаючы на тое, ці былі яны наогул прыняты ў славацкай мове, ці не. Ён дапусціў таксама лексічныя варыянты, якія не апавядалі славацкай літаратурнай мове. Гэтыя правілы славацкага правапісу былі створаны, каб паскорыць зліццё славацкай мовы з чэшскай. Тэндэнцыя чэхізацыі славацкай мовы, аднак, выклікала аўтанамістычны супраціўны рух, які кіраваўся моўным узусам Славацкай Маціцы і ўрэшце паспяхова абараніў самастойнасць славацкай літаратурнай мовы. Толькі ў 1945 г. Другая Чэхаславацкая рэспубліка ў кошыцкай урадавай праграме прызнала існаванне славацкай нацыі з сваёй уласнай мовай. Прыклад цяжкага развіцця славацкай літаратурнай мовы павучальны ым, што ён мае дасканалыя паралелі ў развіцці беларускай літаратурнай мовы.
4. Канцэпцыя далейшага развіцця беларускай літаратурнай мовы.
Гэты кароткі экскурс у гісторыю абнайлення славянскіх літаратурных моваў у Аўстра-Венгрыі перадусім паказвае, што тыя нацыяналістычныя і пурыстычныя тэндэнцыі, у якіх папракаюць сёння традыцыяналісты рэфарматараў, у перыяд адраджэння славянскіх нацыянальнах культур былі агульнапашыранымі, паслядоўна рэалізаванымі і апраўдаліся з пункту гледжання задач абнаўлення або стварэння славянскіх літаратурных моваў. Славянскія нацыянальныя рухі ў ХІХ ст. змагаліся за самастойнае развіццё сваіх нацыянальных моваў, абараняюцыся, з аднаго боку, ад палітычнай і культурнай перавагі нямецкай, а пазней і венгерскай мовы, а з другога боку, правялі размежаванні паміж паасобнымі славянскімі нацыянальнымі мовамі.
Апрача таго, кідаецца ў вочы, што беларуская літаратурная мова не была распрацавана мэтанакіравана прадстаўнікамі нацыянальнай інтэлігенцыіна аснове падрабязнай праграмы развіцця мовы, але яе нармалізацыя праводзілася (падобна як у ўкраінцаў) толькі амаль пасля стогадовага развіцця пісьмовай традыцыі ў белетрыстыцы і публіцыстыцы. Прычыны гэтай з’явы, як вядома, у жорсткай русіфікатарскай палітыцы царскай Расіі да 1906 г., дзе афіцыйна ўжывалася толькі расійская дзяржаўная мова, і амаль кожная нацыянальная мова была забаронена ў грамадскім жыці.
Вынікі канцэпцыі развіцця беларускай мовы ХІХ ст. адбіліся на ёй негатыўна, таму, што не ўсе магчымыя падставы літаратурнай мовы, у прыватнасці, літаратурная і публіцыстычная працы, дыялектныя матэрыялы, народная паэзія і гістарычная пісменнасць былі выкарастаны. Паскоранае выданне кароткай версіі беларускага гістарычнага слоўніка, а таксама агульнабеларускага дыялектнага слоўнікаў форме сінтэзу шматлікіх рэгіянальных дыялектных слоўнікаў магло б значна палегчыцьвыпрацоўку лексічных сродкаў на базе гэтых патэнцыяльных крыніц беларускай літаратурнай мовы.
Шырокае выкарыстанне дыялектных, фальклорных і гістарычных крыніц змагло б прывесці да рацыянальнага ўзбагачэння агульнай і абстрактнай лексікі, а таксама неафіцыйнай тэрміналогіі, у той час як афіцыйныя спецыяльныя тэрміналогіі павінны быць распрацаваны пераважна шляхам выкарыстання міжнароднай лексікі і стварэння неалагізмаў. Аднак трэба было выкарыстаць як гістарычныя і фальклорныя тэксты, так і дыялектныя матэрыялы з пункту гледжання нацыянальнай самабытнасці беларускай лексікі і не разлічваць на пазнейшыя чужыя моўныя напластаванні, у першую чаргу матэрыяльныя запазычанні, а таксама механічныя калькі з суседніх моваў.
Абнаўленне, аднак, павінна закрануць не толькі агульную і тэрміналагічную лексіку, але і прадугледжваць адмаўленне ўсіх моўных прыкмет, якія ўводзіліся прымусовымі мерамі ў словаўтварэнні, марфалогіі і сінтаксісе, а таксама ў арфаграфііі ў галіне ўласных назваў.
Канцэпцыя абнаўлення нормаў беларускай літаратурнай мовы на ўсіх узроўнях можа быць распрацавана толькі шляхам супрацоўніцтва кампетэнтных навуковых інстытуцый, уплывовых грамадскіх арганізацый, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і розных парламенцкіх камісій. Відаць, яшчэ больш важнай з’явілася б паслядоўная рэалізацыя такой канцэпцыі ў моўнай практыцы. На працягу рэформеннага перыяду варта было б адмовіцца ад жорсткай нармалізацыі літаратурнай мовы, каб альтэрнатыўныя лексічныя элементы, флексійныя формы, сінтаксічныя канструкцыі або фанетычна-арфаграфічныя варыянты змаглі свабодна супернічаць. За здзяйсненне такога моўнага абнаўлення ўся патрыятычная беларуская інтэлігенцыя павінна змагацца і выхоўваць шырокія колы насельніцтва ў духу захавання беларускай мовы і культуры.
ЛІТАРАТУРА
1) Крывіцкі А. А. Нацыянальная моватворчасць і мясцовыя гаворкі // Беларусь: Шляхі абнаўлення і развіцця. Матэрыялы навуковай сесііАддзялення гуманітарных навук Акадэміі навук Беларусі. – Мн., 1993. – С. 263 – 269.
2) Auty R. Czech // The Slavic Literary Languages: Formation and Development. – New Haven, 1980. – P. 163— 182.
3) Topori?i? J. // Zur sprachlichen Situation des Polnischen an der Wende vom 19 zum 20 Jahrhundert //Zeitschrift f?r Slawistik. – 1984. – Bd. 29. II. 6. S. 853 – 863.
4) Goelb H. Geschihcte lernen und aus Geschihcte lernen. Die alt?sterreichicshe Sprachenvielfalt und Sprachenpolitik als Modellfall f?r ein Europa von heute und morgen // Die slawischen Sprachen (Salzburg), 1994. – Bd. 39. – S. 5 – 45.
5) Durovi? L. Slovak // Slavic Literary Languages: Formation and Development. – New Haven, 1980. – P. 211 – 228.
6) Gladrow A. Tendenzen der litteraturshrachlichen Enwicklung in der Slowakei nach dem Ersten Weltkrieg // Zeitschrift f?r Slawistik. – 1986. – Bd. 31. – H. 4. – S. 552 – 555.
(Беларусь паміж усходам і захадам. – Ч. 2. – Мн., 1997. – С. 112— 118)
Няд, 22 лютага 2009
Беларуская мова