Я. Станкевіч. ПАЧАТНАЕ “О— Е” Ў СЛАВЯНСКІХ МОВАХ

Няд, 19 верасня 2010

Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

Цэтлікі: гістарычная фанетыка, Гіторыя мовы

Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

Ёсьць некалькі слоў, якія ў крыўскай (беларускай), украінскай і маскоўскай мовах пачынаюцца гукам о (каторае ў крыўскай мове, дзеля аканьня, не пад націскам перайходзіць у а), а ў іншых славянскіх мовах – гукам е, прыкладам: крыўск. – адзін, возера, алень, восень; украін. – один, озеро, олень, осінь; маскоўск. – один, озеро, олень, осень.  Але ў стара-царк. -славян. – ієдинъ, ієзеро, ієлень, ієсень; баўг. – единъ, езеро, еленъ, есень; сэрба-харв. – jedan, jezero, jelen, jesen; словен. – jedеn, jezero, jelen, jesen; чэск. – jedеn, jezero, jelen, jesen; польск. – jeden, jezioro, jele?, jesie?.

Некаторыя вучоныя славісты лічылі, што о ўзнікла з праславянскага е, многія-ж маскоўскія славісты, а ў тым ліку і “наш” проф. Карскі, лічылі гэта найгалоўнейшым довадам таго, што існавала калісьці адзіная “праруская” мова, зь якой пазьней разьвіліся цяперашнія крыўская, украінская і маскоўская мовы. Аб гэтым пытаньні шмат пісалі, але да апошняга часу ўсё-ж ня было даведзена паходжаньне пачатных о- е і іх адносін паміж сабою. Ажно нядаўна прафэсар Саратаўскага ўнівэрсытэту Г. Ільліньскі ў стацьці “К вопросу о чередовании гласных ряда о – е в начале слов в славянских языках” (Slavia, R. II, 2 – 3, Прага, 1923) падробна разгледзіў і аканчальна разьвязаў гэтае пытаньне.

Проф. Ільлінскі спачатку разглядае довады іншых вучоных і зьбівае іх. Падаём паасобку гэтыя довады і крытыку іх.

Проф. Коласаў даводзіў, што формы je старэйшыя за формы з о, і што гэтае je ўзьнікла з старэйшага цьвярдога (нейотованага) е, якое пры іншых умовах зьмянілася ў о. У гэтм довадзе ён апіраецца на тое, што: 1) у ліоўскай мове ёсьць формы з е (elnias – алень), 2) шіо формы з je у ст. -ц. -сл. мове і 3) што ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, гэтае е ў крыўскай і ўкраінскай мовах заменена на о; як прыклад апошняга проф. Коласаў прыводзіць слова “олей”. Але, даючы гэты прыклад, ён не зацеміў, што гэтае слова з о ёсьць і ўва ўсіх іншых славянскіх мовах, прыкл., сэрб. -харв. – olaj, слов. – olej, чэс. – olej, влс. – wolij, польск. –  olej; у  ст. -ц. -сл.—  ієлеи, але побач зь им олеи.

Проф. Ягіч лічыў, што слова “олень” узьнікла з “елень” праз пасярэдніцтва “jolenь” (je – jo – o). Ён успамінае яшчэ аб асабовых імёнах з е ў грэцкай мове, якая на ўсходна-славянскіх мовах далі е (прыкл. Евдокия, Елена, Евстафий, Евфросиния, Елисей). Гипотэзу Ягіча праф. Ільлінскі зьбівае тым, што яна “пакідае адкрытым пытаньне аб прычыне адпаду j у пачатку слова, які адпад немагчымы ўжо таму, што прымушае верыць у пераход е ў о перад мяккімі зычнымі, тады як у іншых прыпадках гэты пераход маем толькі перад цьвярдымі”. Што-ж тычыцца асабістых імёнаў грэцкага паходжаньня, дык Ільлінскі пэўны,  “што ў гісторыі іх утварэньня юязсумневу меў вялікую ролю і псыхічны дзейнік аналёгіі, у частцы контомінацыя. У кожным прыпадку ўжо адно тое, што гэтыя словы не славянскага, а грэцкага (тачней – візантыйска-грэцкага) паходжаньня, трэба да падобных “аргумантаў” адносіцца з найвялікшай асьцярожнасьцю”.

Ільлінскі зьбівае і гіпотэзу Фартунатава, перапрацаваную потым Шахматавым, якія навучалі, што е перад і, е, “яць” дысымілявалася ў ?, якое дало о, пры гэтым j у некаторых дыялектах адпала, бо “дысыміляцыя гука е перад наступным вузкім галосным знайходзіцца ў супярэчнасьці з тэндэнцыяй рускай мовы захоўваць праслав. “е” у гэтым жа палажэньні”. Апрача таго, яна ня мае фактычнай апоры, бо “жана, жаніх” і інш., на якія паклікаецца Шахматаў,  могуць мець у сабе той-жа карэнь gens- , які захаваўся ў гоцк. gens, ст. -інд. ganis; гэтак-жа жалеза паходзіць ад караня ghel-; щапити ад скеп- , ??ap- , якое дайшло дагэтуль у баўг. штапъ (палка), ср. -хор. – ?tap, маск. – щап (засечка на дрэве).   Тое-ж адносіца й да караня ??am – у слове «щамити».  Яшчэ больш незразумелы адпад адпад пачатнага ј у групе ј? бо іншых прыкладаў гэтага адпаду няма. Калі-ж у старых усходна-славянскіх памятках знаходзім е, а ня о, дык гэта толькі таму, што пісакі пакідалі іх як чужыя для свайго вуха ў тым выглядзе, як знаходзілі ў палуднёва-славянскім арыгінале; а he ў луж. -сэрбскай мове нічагусенькі ня значыць, бо гук h з’яўляецца ў гэтай мове ня толькі перад е, але і перад іншымі галоснымі, на’т перад і: гэта паказвае, што ўмовай яго зьяўленьня было што хаця, але толькі ня якасьць галоснага е.

Ня выдзержуе крытыкі й гіпотэза Лянга, што спачатку былі формы з о (олень),  якое далей празь йотацыю сталася јo (jolen’, jozero), а з апошняга ў некаторых славянскіх мовах – јe (јelen’).

Калі-ж, кажа Ільлінскі, нельга вывесьці ані о з е, ані наадварот, дык трэ думаць, што абедзве формы, аднолькава старыя.

Ужа Пацебня даводзіў, што о і е ў гэтых словах узьніклі з прабалтаславянскага а йотаванага, значыцца,— ја.  Да яго прылучыўся Міклошыч. Што о ў вышэйпаказаных словах не зьяўляецца ніякай рускай асобнасьцю, вельмі добра паказаў Сабалеўскі, але, зьбіўшы іншых, ён не давёў, адкуль-жа запраўды ўзяліся о і е. Праф. Ільлінскі ў сваёй стацьці кажа, што абодва гэтыя галосныя ёсьць “рэфлексы адпаведных індо-еўрапейскіх гукаў”. “Факты недвузначным спосабам паказуюць, што фальшывая (мнімая) асаблівасьць рускае мовы запраўды шмат старэйшая ня толькі за рускую мову, але і за ўсе славянскія. Цьвердзіць праціўнае – знача ўпадаць у непаразуменьне, прыроднае трэцяй чэцьверці ХІХ ст., але недазволенае ў 1-й чэцьверці ХХ , калі дарослая этымолёгічная веда ўжо параўнальна цьвёрдымі крокамі ступае па непамернай пушчы лексычнага матэр’ялу”. Ніжэй Сабалеўскі шляхам падрабязнага этымолёгічнага аналізу адпаведных лексычных данных паказвае, што чарадаваньне рускіх формаў з пачатным “о” зь іншаславянскім пачатным “е” прадставляе факт не славянскае фанэтыкі, а факт індо-эўрапейскага чарадаваньня галосных раду о – е. Вось гэтыя прыклады, якія падаю, скараціўшы да мінімума, дадзены аўтарам падробны разгляд іх.

1. Озеро – езеро. Але ў маск. мове захаваліся й сьляды варыянта езеро: у нвг. езеро, лезеро, а слова озеро ёсьць і ў іншых Славян, прыкладам, на Балканах, у Эпіры адно возера грэкі завуць Ozeros. Назоў гэты застаўся ад старых славянскіх сяліб VI ст. Стара-прускае assaran (зн. azaran) – “мора” і шмат інш.

2. Осень – есень. Ст. -прус. assanis, гоцк. – asans (час жніва), ст. -вярх. -нем. – aran, arn (жніво). У маскоўскай мове ёсьць гэтае слов і з пачатным е: разан. есень, тамб. есенясь (сёлета ўвосень). З другога боку (дадам я) ў чэскай мове маем oseni (рунь).

3. Олень – елень. Літ. alnis (цяпер elnias) – алень; латыскае alnis (лось), а таксама літ. elnis, ст. -літ. – ellenis, грэцк. ??????? – алень (з eln-bhos) побач з ????? алянё (з ?????).

4. Крыўск. (бел.) – вожык, маск. – ожъ; іншаслав. маюць – je?. Але і ў крыўскай мове маем – ежык, а маск. –  ёжъ.  Еж узьнікла з інд. -эўроп. караня  ?gh- (калоць), ад каторага пачынаюцца літ. – е?is (е?us), ствн. – igil; побач з каранём ?gh- быў корань ogh- , ад якога ўтвораны ож, ожык і армян. ozni.

Сюды адносяцца й такія словы, як маск. “ожина”, крыўск. “ажына”.

Да гэтае групы належаць і назовы рыбы з сям’і акунёў або яршоў: ст. -прус. – assegis, літ. – e?gis, чэс. – e?dik (акунь), польск. – jezgarz (ёрш). Значыцца й тут чарадуюцца карані   ?gh- і   ogh- .

5. Асётр – есетр. Як і ў іншых прыпадках, так і тут роўналена з  ?gh-  быў корань ek- у тым-жа значэньні. Ад яго паходзіць літ. e?eris (цяпер пішацца e?erys) – “акунь” і слав. jesetrъ; апрача таго, ў літ. мове ўжываецца a?eris і a?etras (асётр), а праславянская мова знала побач   “jesetrъ” і “оsetrъ”.

6. Ольха – ельха. З адной стараны і ў усходна-славянскіх мовах ёсьць е, гэтак: маск., вяцк. і валаг. – ёлха, нжг. – елоха, ельшина, ельховый, елешникъ, елашникъ. Але з другой стараны, и иншыя славянския мовы маюць о: словен. дыялект – ?lsa, чэс. – ol?e, влс. –  wol?a, п. – olcha; ст. -прус. aliskande, літ. – alksnis, ствн. – olira, лац. – alnus (з alisnos або alsnos).

7. Маск. овин (месца сушэньня збожжа), ст. -крыўск. – еўе, новакр. – еўня, літ. – jauja.  

8. Олово – елово. Стр. -баўг. ієлово, ієловЪлъ, нов. -баўг. – елово, еловъ; у іншых славянскіх мовах ім апавядаюць формы на о: ст. -ц. -сл. – олово, крыўс. – волава, укр. – олово, маск. – олово, сх. – олво, сл. – olovo, всл. woloj, p. olov (дадам, што і чэс. olovo). Літ. – alvas, ствн. elo (жоўты), ірскае – luide (цына).

9. Крыўс. лямеш (ці з націскам на першым складзе – лемеш), маск. – омеж, баўг. – емеж, ср. -хрв. – jemlje?, jemje?.

10. Один – един. З інд. -эўр. edhi, odhi + паказальнае займя нъ.

11. Одва – едва. Тут тое самае. Крыўск. – ледзь, пол. – jedwie, маск. – едва. Тут карэнь едъ— , одъ- злучыўся з паказальным займем .  Крыўс. ледзь зь ледзьве сталася шляхам контомінацыі (скрыжаваньня)  jedve з jel?, l?. Дадам яшчэ, што ёсьць яшчэ чэскае sotva.   

12. Je??e (с. -ц. -сл. ієште, с. -х je??e, ч. je?te, кр. яшчэ, п. – jeszcze, м. – еще, і o??e, баўг. -  оште, дыял. м.— още). Побач з гэтымі дзьвюма формамі ёсьць яшчэ трэцяя – jь??e: сл. – i??e, i?e, влс. hi??e, м. дыялект – ищо, укр. дыялект – ище і (дадам ад сябе) крыўск. дыялект. ішчэ. Утварыліся яны ад трох асноў паказальных займеньняў: ?- , ?- , ?- , прыкладам паказальнае займя tje (той) = (він. склон адз. ліку ед +  tje>edtje>estje>e??e, od + tje = odtje>ostje>o??e, id + tje = idtje>istje>i??e).

Значэньне ўсіх трох формаў было адно – “вось гэта ў вялікшай ступені”. Адгэтуль – адзін маленькі крок да значэньня “яшчэ”.

Гэткім парадкам морфолёгічная структура прыслоўя яшчэ ў прынцыпе ня рожніцца ад лацінскага ессе, якое ўзьнікла з ed + ke.

Як бачым, чарадаваньне пачатных о – е зьяўляецца асаблівасьцю праінд. -эўроп., ды, апрача таго, пачатнае е маюць і ўсходнаслав. мовы, а іншыя слав. мовы часта маюць о.    

(Станкевіч Я. Збор твораў у двух тамах. – Т. І. – Менск, 2002. – С. 49 – 53)