Бурак М. В. СІМВОЛІКААЛЕГАРЫЧНАЯ ВОБРАЗНАСЦЬ «СЛОВА НА САБОР СВЯТЫХ АЙЦОЎ 300 і 18… » КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА

Пнд, 15 жніўня 2011

Беларуская літаратура

Цэтлікі: Кірыла Тураўскі, старабеларуская літаратура

Катэгорыі: Беларуская літаратура

Традыцыйнасць і сімвалічнае светаадчуванне належаць да ліку вядучых эстэтычных прынцыпаў мастацкага метаду старажытнай літаратуры, гэта найважнейшыя сістэмастваральныя фактары яе паэтычнай вобразнасці, умова функцыявання вобразаўсімвалаў. Традыцыйныя стылістычныя сродкі сярэднявечнай кніжнасці адыгрывалі вызначальную ролю ў мастацкім афармленні тэксту твора і рэцэпцыі яго чытачомслухачом. Д. С. Ліхачоў у дачыненні да старажытнай літаратуры заўважыў: «ўсё поўна таемнага сэнсу, таемных сімвалічных суадносін з Пісаннем» [3, с. 159]. Па ўяўленнях сярэднявечнага кніжніка, падзеі гісторыі, як рэальнай, так і сакральнай біблейскай, навакольнае асяроддзе, з»явы прыроды з»яўляюцца толькі знакамі, якія неабходна прачытаць, а мэта чалавечага пазнання палягае ў тым, каб дэшыфраваць іх сімвалічнае значэнне.

Сярод самых значных і базісных сакральных вобразаўсімвалаў у эстэтычнай сістэме каштоўнасцей «Слова на Сабор святых айцоў 300 і 18…» Кірылы Тураўскага вылучаецца дыхатамія «дабро – зло». Гэтыя фундаментальныя універсальныя духоўныя катэгорыі пабудаваны ў творы па прынцыпу дуальных апазіцый «каштоўнасць — антыкаштоўнасць», «святасць – грахоўнасць», якія ў поўнай меры раскрываюцца праз сімволіку, з аднаго боку, Святой Тройцы, з другога – праз вобразсімвал д»ябла.

Святая Тройца сімвалізуе трохмернасць месца, часу і прасторы і з»яўляецца самым поўным апісаннем усеахопнага свету ў сэнсе хрысціянскага вучэння. Гэтыя тры аспекты існуюць незалежна адзін ад аднаго, але, нягледзячы ні на што, рэпрэзентуюць адзінага Бога, які праяўляецца як сімвал трыадзінства БогаАйца, БогаСына і Святога Духа: «…претять тя пророци, Святымь Духомь гласнее трубы поведающе, яко Христос есть Сын Божий, Бог и человек и присно Бог, сияние славы и образ невидимаго Бога» [4, c. 370]. Такое разуменне Святой Тройцы было прынцыповым у «Слове на Сабор…» Кірылы Тураўскага, бо непасрэдна працавала на ідэйную арыентацыю твора: безапеляцыйна абвергнуць вучэнне Арыя пра неБогаХрыста.

Сімваламалегорыяй БогаАйца ў пропаведзі Тураўляніна з»яўляецца рука – творчая сіла Госпада: «в руце
Божии своя душа предамы
» [4, c. 372]. Святы Дух сімвалізуе ў хрысціянскай традыцыі пазнанне адзінства Бога і чалавека ў бясконцай любові.

Сакральнае паняцце «дабро» ў «Слове на Сабор…» святога Кірылы канкрэтызуецца праз канцэпты «чысціня» і «цнота», якія рэалізаваны ў сімвалахалегорыях ангела і ягняці («агнца»). Ангелы у біблейскай традыцыі з»яўляюцца духоўнымі стварэннямі, праз якіх Бог выказвае сваю волю («ангел» у перакладзе з грэчаскай мовы – «вястун»), і таму сімвалізуюць служэнне, найвышэйшую духоўнасць, чысціню,

заступніцтва: «слова ангели» [4, c. 369], «посланаго к девей

ангела» [4, c. 370]. З вобразам ангела звязваюцца ўласцівасці сілы, энергіі, прыгажосці, дабрыні [6, с. 9–10]. «Агнец» выступае ў пропаведзі Кірылы Тураўскага ў якасці сімвала пакорлівасці і непавіннасці: «…не дадуще вълку к агнецьмприближитися…» [4, c. 371]. У біблейскай традыцыі сімвал ягняці звязваецца з ахвярапрынашэннем.

У гэтага вобраза ёсць яшчэ адно значэнне: ягнятамі ці авечкамі ў «Слове на Сабор…» называюцца слабыя вераю людзі; яны прыпадабняюцца да паствы, якая ідзе за пастырам: «Христова
овчата
» [4, c. 368], «стада не щадяще Христова» [4, c. 369], «добрии Христова стада
пастыри
» [4, c. 371]. Семантычнае поле «зло»
ў пропаведзі свяціцеля зададзена вобразамсімвалам д»ябла: «паче же рещи съсуд бе сотонин» [4, c. 367], «сам дьявол
неподобьная глаголаше
» [4, c. 368], «воевода
сотонин
» [4, c. 368]. Д»ябал – вечны супраціўнік Бога. Усякі рух узнікае ад сутыкнення супрацьлеглых прынцыпаў; боскае дабро не магло б увайсці ў свядомасць чалавека без адмоўнага пачатку. Як вечны разбуральнік, д»ябал сімвалізуе эфемернасць, нявечнасць усіх зямных з»яў [1, с. 198–199].

Наступнай па значнасці ў сакральным полі «Слова на Сабор…» трэба адзначыць дыхатамію сімвалаў святло – цемра, якая выяўлена праз адпаведныя вобразы: «изволи бо тьму паче, нежели свет» [4, c. 368]. Традыцыйна святло ўпадабляецца духу і боскасці, паўстае як сімвал святасці, высакародства, прыгажосці, лічыцца выяўленнем мудрасці і дабрадзейнасці; у пропаведзі свяціцеля святло – атрыбут айцоў Нікейскага сабора, што нясуць ісціннае вучэнне пра Хрыста. У Бібліі, якая з»яўлялася асноўнай крыніцай вобразаў і сімвалаў для Кірылы Тураўскага, святло трактуецца як увасабленне боскасці (Вых. 19). Светавая сімволіка Бога знаходзіць адлюстраванне ў метафары азарэння [6, с. 376].

Сімвалічнае значэнне цемры выкрываецца пры супастаўленні з сімволікай святла. У вобразе цемры, што суадносіцца з вучэннем Арыя, можна вылучыць два сэнсавыя пласты. З аднаго боку, цемра – гэта стан светакосмаса да яго стварэння боскім пачаткам, суадносіцца з хаосам, з нявызначанасцю абрысаў, форм. Цемра – вобраз матэрыі да яе адухаўлення святлом, вышэйшым пачаткам. З другога боку, цемра мае месца існавання пасля стварэнняасвятлення космасу і яўляе сабою знак зла, вобраз пекла. Цемра у маральнай сферы звязана з недасканаласцю і парокам, у сферы інтэлектуальнай – з невуцтвам і цемрашальствам [6, с. 440–441].

Называючы святых айцоў Нікейскага Сабора «орлами», Кірыла Тураўскі мае на ўвазе строга тэалагічныя паняцці: «…и скоро съвькупишася святи отци, …ли яко орлиопостольскым въкриливъшеся учениемь…» [4, с. 368]. Арол – асабліва шануемая, божая птушка; ён цар птушак і валадар нябёсаў. Арол звязаны з нябеснымі стыхіямі і кіруе імі, што ўказвае на выключна кніжнае паходжанне гэтага вобразасімвала. Па павер»ях, арол здольны наведваць нябесны свет, ён жыве даўжэй за ўсіх птушак і валодае магчымасцю амаладжэння: біблейскі сімвал даўгавечнасці.

Вельмі цікавы і глыбокі па сваёй сутнасці сакральны хрысціянскі вобраз карабля: «…святии отци, …яко корабли пълин духовнаго богатьства…» [4, с. 368]. Гэты вобраз непасрэдна звязаны з сімволікай пошуку, падарожжа, мараплавання як быцця, якое імкнецца пераадолець уласныя межы, выйсці за рамкі абмежаванага. Гэта Ноеў каўчэг – сімвалалегорыя шчаслівага выратавання. Святыя айцы лічылі карабель увасабленнем царквы, якая праз мора гэтага свету бяспечна вязе хрысціян да вечнага прыстанку. Таму галоўная частка храма называецца навою – караблём. Эмблематыка вызначае вобраз карабля як сімвал паспяховага дасягнення мэты.

Вобразная метафара «съсуд» у пропаведзі Тураўляніна («чистии съсуди» [4, с. 372]) ўтрымлівае ў сабе Слова Божае і сімвалізуе яго чысціню, бясконцасць, вечнасць. «Съсуд» упадабляецца душы, сэрцу, чалавеку ў цэлым як умясцілішчу пачуццяў.

Майстэрства Кірылы Тураўскага ў стварэнні шмат»яруснай семантыкі «Слова на Сабор…» яскрава выяўляецца на прыкладзе лічбавай сімволікі, зададзенай семантычнымі палямі «мудрасць»
і «вечнасць». Разгледзім працэс сакралізацыі лічбы 318 – адзінай і цэнтральнай ў пропаведзі. 318 (колькасць рабоў Аўраама і затым – айцоў Нікейскага сабора) – гэта камбінацыя лічбаў 3 (тры), 1 (адзін) і 8 (восем), кожная з іх нясе сваю спецыфічную сэнсавую напоўненасць. Лічба адзін з»яўляецца сімвалам мудрасці і графічна абазначаецца кропкай. 1 – гэта пачатак, першаснае адзінства, стваральнік, сутнасць [5, с. 27].

Першай лічбай у біблейскай традыцыі з»яўляецца лічба тры і кваліфікуецца як дасканалая, графічна выражаецца трохкутнікам. Яна ўвасабленне множнасці, творчай сілы, стварэння і абнаўлення.

Сакральная лічба восем з»яўляецца сімвалам гармоніі, боскага правасуддзя, графічна выражаецца перавернутым знакам бясконцасці. У духоўным плане 8 – гэта мэта пасвячонага, які прайшоў сем прыступак ці Нябёсаў, і таму гэтая лічба – зноў набыты рай, а таксама ўзнаўленне і шчасце.

Таемны сэнс лічбы выкрываўся таксама пры дапамозе раскладання яе на меншыя лічбы з іх далейшым сімволікаакравершавым тлумачэннем. Раскладанне ліку 318 дае 300 (тау), 10 (йота) і 8 (эта) і тлумачыцца так: «Літара ?тау ёсць вобраз Крыжа, … літара ?йота з»яўляецца акравершам Ісуса, … літара ? эта яўляе непахісны нораў дабрадзейнасці» [2, c. 39]. Валодаючы ўсім гэтым – а менавіта сакральным зместам, заключаным у гэтай лічбе – Аўраам, маючы 318 рабоў, якія нарадзіліся ў яго доме, адважыўся выйсці супраць ворагаў; 318 айцоў Нікейскага сабора выступілі ў абарону веры Хрыста. А мелі яны ўсеабдымнае вучэнне багаслоўя, заключанае ў лічбе 300, таінства Боскага ўвасаблення, заключанае ў лічбе 10, і дасканалы спосаб цвёрдага навыка ў дабрадейнасці, заключанага ў васьмёрцы.

Такая неадназначнасць суадносін у вобразнай структуры сімвалаў алегорый прадметнага і ідэйнага планаў спрыяла найбольш поўнаму спасціжэнню сярэдневяковым слухачом (чытачом) сутнасці хрысціянства і ідэі непадзельнай цэласнасці светабудовы.

Літаратура

1.  Бауэр В., Дюмотц И., Головин С. Энциклопедия символов / Пер. с немецкого Г. И. Гаева. Москва, 1995.

2.  Кириллин В. М. Символика чисел Древней Руси (XI–XVI вв.) / В. М. Кириллин; [Рос. акад. наук, Инт мировой лит. им. А. М. Горького, Ово исследователей Древ. Руси]. СПб., 2000.

3.  Лихачев Д. С. Поэтика древнерусской литературы. Ленинград, 1967.

4.  Мельнікаў А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё, спадчына, светапогляд / Навук. рэд. і аўт. прадм. В. А. Чамярыцкі; Акад. навук Беларусі, Інт літ. імя Я. Купалы. Мінск, 1997.