Н. М. Луновіч. ДА ПЫТАННЯ ПРА КАНЦЭПТ «СКВАПНАСЦЬ» (НА МАТЭРЫЯЛЕ ПРЫКАЗАК І ПРЫМАВАК СХОДНЕСЛАВЯНСКІХ І АНГЛІЙСКАЙ МОЎ)

Пнд, 15 жніўня 2011

Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

Цэтлікі: ангельская мова, канцэпт

Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

Паняцце канцэпт характарызуецца неадназначнай структурай. Заднаго боку, у яго склад уваходзіць тое, што з»яўляецца зместам паняцця, з другога – тое, што робіць канцэпт з»явай культуры: этымалогія, асацыятыўныя рады, ацэнкі і канатацыі. Незалежна ад свайго тыпу, канцэпт мае базавы ўзровень, канцэптуальныя ўзроўні i поле iнтэрпрэтацыі.

Для аналізу ядра канцэпта неабходна вызначыць дамінантныя лексемырэпрэзентанты, пры дапамозе якіх часцей за ўсё актуалізуецца канцэпт. У дадзеным выпадку гэта такія лексемы i вытворныя ад iх, як: сквапны (бел. Сквапны апошні розум губляе; руск. Жадный сам себе покою не даёт; укр. Жадібний складає, а щедрий споживає); скупасць (бел. Скупы
чарвякоў на скуру збірае
;
Скупому рубель даражэйшы за душу; Як жонцы цяжка нарадзіць, так скупому даўгі плаціць; укр. У скупого все по обіді); прагнасць (бел. Прагнаму заўседы мала; Прагавітасць i здрада – родныя сёстры); грэбці
(бел. У яго (яе) рукі як крукі – толькі сабе i грабе; руск. Глаза (очи) завидущи, руки загребущи; В одну лапу всего не сгребешь; укр. Гребе, як кінь копитом; То лиш курка від себе гребе); браць (бел. Хоча толькі браць i нічога не даваць); хацець (бел. Хоча выдраць з вулля мёду i каб не укусіла пчала; руск. Чем больше ешь, тем больше хочется; Горе наше – гречневая каша: есть не хочется,
а покинуть жаль
); даваць (бел. З другіх апошняе дзяруць, а самі ніткі не дадуць; I сам не гам, i другому не дам; руск. Чур одному: не давать никому; Дай с ноготок, запросит с локоток, укр. Дайтемені
тащеймоїмдітям!
); greedy (англ. Greedy folk have long arms) i iнш.

На перыферыі зместу канцэпта знаходзяцца разнастайныя азначэнні, адлюстраваныя ў парэміях, афарызмах, выслоўях. Пры iх даследаванні вылучаецца iнтэрпрэтацыйнае поле канцэпта, у якім можна прасачыць сэнсавыя паказчыкі, прыхаваныя ад непасрэднага назірання. У выніку аналізу парэміялагічнага матэрыялу мы атрымалі магчымасць аднавіць асэнсаванне канцэпта, якое склалася на працягу часу i змянялася ў залежнасці ад месца, непасрэдных акалічнасцей i ўмоў праяўлення канцэптуальнай сутнасці. Такім чынам, даследаванне парэмій дазваляе прасачыць развіццё канцэпта ў дыяхронным зрэзе.

У традыцыйнай народнай свядомасці сквапнасць знаходзіцца ў адным семантычным сегменце з беднасцю i жабрацтвам на аснове семы ?безупынная патрэба ў матэрыяльным забеспячэнні»: (бел. Скупы хлеба не паесць;
руск. Кто много желает, тот и малого не ведает; Много желать – добра не видать; укр. Бачить чуже під лісом, а не бачить свого під носом; англ. Не is not poor that has little, but he that desires much (Бедны не той, у каго мала ёсць, а той, хто многа жадае); A greedy person and a pauper are practically one and the same (Сквапны ды бедны – амаль аднолькавыя) i iнш. Прычым, у дачыненні да канцэпта беднасцьтакая патрэба з»яўляецца абгрунтаванай, а для канцэпта сквапнасцьунутраныя матыватары будуць выступаць незалежна ад наяўных сродкаў.

З гэтага вынікае немагчымасць задаволіць прагу: бел. Горла як прорва, праглыне, што ў рот пападзе; Мае смак бы да коней ваўкалак; руск. В провальную яму не напасешься хламу; Не вылакает собака реки, так всю ночь стоит над рекой да лает; Бездонной кадки водою не наполнишь; Всех сластей не переешь, всего добра не переносишь; укр. Дірявого мішка не наповниш; англ. Nogainsatisfiesagreedymind(Ніякая карысць не задавальняе сквапную свядомасць);
There»salwaysmorefishinthesea
(Рыбы заўсёды болей у моры); Не thatwillstealaneggwillstealanox(Той, хто выкрадзе яйка, выкрадзе i быка).

Апрача таго, як паказвае парэміялагічны матэрыял абраных намі моў, матэрыяльныя каштоўнасці, якімі валодае чалавек, не задавальняюць патрэб, а толькі садзейнічаюць самасцвярджэнню, бо ніякая маёмасць не здатная задаволіць непамерную сквапнасць: бел. Нахапіўся з каўшом на брагу; Трыбух кажа «годзе», а вочы – «яшчэ»!»; укр. Заліз кіт на сало та й кричить: «Мало!»; Як мед, то ще й ложкою; Повадиться вовк до кошари, то все стадо перебере; англ. Greedkeepsmenforeverpoor, eventheabundanceofthisworldwillnotmakethemrich(Сквапнасць ператварае людзей на бедных назаўсёды, нават раскоша гэтага свету не зробіць iх багатымі); Greedlessenswhatisgathered(Сквапнасць змяншае сабранае).

Пры аналізе функцыянавання канцэпта сквапнасць у парэміях выяўляецца iмпліцытнае значэнне ?несвядомае нанясенне шкоды самому сабе»: бел. Ногі дзярэ, а боты на кійку нясе; Шэсць аўчын купіўшы на кажух, памарозіўшы вушы: пашкадаваў сёмай на каўнер; руск. Железо ржа съедает, а завистливый от зависти погибает; Съел волк кобылу, да дровнями подавился; Хоть лопни брюшко, да не оставайся добро!; укр. Заздрий від чужого щастя сохне; Заздренному боком вилізе;
Гірко з’їсти, і шкода
покинути;
англ. Moneyoftenunmakesthemenwhomakeit(Грошы часта губяць тых, хто iх нажывае); Greedyeatersdigtheirgraveswiththeirteeth(Сквапныя едакі капаюць сабе магілу ўласнымі зубамі); Thereisnogreatercalamitythanbeingconsumedbygreed(Няма большай бяды, як быць ахопленым сквапнасцю).

Неад»емнай часткай даследавання з»яўляецца адлюстраванне тэалагічнага аспекту дадзенага канцэпта ў парэміях. Варта адзначыць, што сквапнасць, у адрозненне, напрыклад, ад ганарлівасці ці гневу, падаецца ў прыказках i прымаўках як першагрэх, што праяўляецца ў той час, як толькі асоба становіцца сацыяльна актыўнай: руск. Зависть прежде нас родилась; Whenallothersinsareold, greedstillstaysyoung(Калі ўсе iншыя грахі старыя, сквапнасць застаецца маладой); AgreedymanGodhates(Бог ненавідзіць сквапнага); Greediseternal(Сквапнасць вечная). Але неабходна адзначыць, што ў калекыўнай народнай свядомасці багацце ўспрымалася як боская міласць, таму, напрыклад, рускія парэміi фіксуюць i iранічныя звароты дыдактычна кшталту: Господи, Господи! Свою часть проспали: к людям приваливат, от нас отваливат; Господи, Господи! Убей того до смерти, кто лучше нашего живет (или: у кого денег много да жена хороша); Дай Бог много, а захочется и побольше.

Дзейнасць, скіраваная на неправамернае ўзбагачэнне, асуджалася: руск. Честным трудом богат не будешь; От трудов праведных не нажить палат каменных; англ. Honour and profit lie not in one sack (Шчырасць ды карысць у адным мяху не ляжаць). Аднак, сустракаюцца i парэміi, семантыка якіх так ці iнакш апраўдвае сквапнасць i празмерную беражлівасць: руск. Многому научишь, сам без хлеба будешь; Для всего села каравай не нарежешь; Мил гость, да велик пост.

Вялікая колькасць парэмій, якія карэлююць з лексікасемантычным полем сквапнасць, маюць структуру, пабудаваную на антанімічных апазіцыях: бел. Чужая жонка мёдам мазаная, а свая смалою; Чужое ўзяць – сваё загубіць; Ты па чужое – чорт па тваё; руск. За маленьким погнался – большое потерял; За малым погонишься – большое потеряешь; За чужим погонишься – свое потеряешь; укр. Бачить чуже під лісом, а не бачить свого під носом; На чужий коровай очей не поривай, а свій дбай. Або змяшчаюць у сабе бінарнасць дзеяння: бел. Скупому два разы баліць; Скупы два разы гіне; Скупому два разы ліха; руск. Завистливый поп два века живет; укр. Скупий, якби міг, то б два рази одно їв англ. You can»t have your cake and eat it too (Адзін пірог двойчы не з»ясі).

Даследаванне парэмій паказвае, што сквапнасць заснаваная на iррэальных патрэбах i, адпаведна, з рэчаіснасцю не суадносіцца: бел. Прамытае вады не дасць; У яго дарма i лёду зімой не возьмеш; У яго яшчэ горш, як з каменя вады дастаць; руск. Съел волк кобылу, да дровнями подавился; укр. То такий, що й каменя не дасть голову провалити; англ. Nothingonearthisgreedierthantheeye(Нішто на зямлі не можа быць больш сквапным за вока);
Aman»sgreedislikeasnakethatwantstoswallowanelephant(Людская сквапнасць як змяя, што хоча праглынуць слана).

Можна заўважыць, што найбольш яскравыя i характэрныя

iндывідуальныя канататыўныя значэнні на працягу доўгага часу пераўтвараюцца ў вобразныя выслоўі, якія адлюстроўваюць погляд канкрэтнага этнасу на праблему. Так фарміруецца другасная семантыка канцэпта.

Такім чынам, у выніку праведзенага аналізу прасочваецца шматслойная структура канцэпта сквапнасць, паколькі ў залежнасці ад прагматычнай сітуацыі можа актуалізавацца адзін са шматлікіх кагнітыўных сегментаў. Кантрастыўны аналіз парэміялагічнага фонду розных этнасаў дае магчымасць зразумець, што кагнітыўная мадэль дадзенага канцэпта нязначна адрозніваецца толькі перыферыйнымі значэннямі. Ядро ж канцэпта, яго эмацыянальнапачуццёвае ўспрыманне ў калектыўнай свядомасці розных этнасаў прынцыповых разыходжанняў не мае.

Літаратура

1.  Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / Уклад. і аўт. прадм. А. С. Фядосік. Мінск, 2002.

2.  Білоруські пріслів’я та приказки: Зб. / Упорядкував та пераклав, вступ.слово О. Жолдак. Киів. 1970.

3.  Даль В. И. Пословицы и поговорки русского народа. М., 2007.

4. Пераначуеш – больш пачуеш: Прыказкі і прымаўкі для дарослых і школьнікаў,

для разум. і шкоднікаў / Уклад. Ф. М. Янкоўскі. Мінск, 2002.

5.  Санько З. Ф. Малы рускабеларускі слоўнік прыказак, прымавак i фразем. Мінск, 1991.

6.  Стернин И. А. Методика исследования структуры концепта // Методологические проблемы когнитивной лингвистики: науч. изд. Воронеж, 2001.

7.  Українські прислів’я та приказки / Упорядкування та передмова В. Бойка; Пер. И. Грубера. Київ, 1978.

8.  Dictionary of Proverbs / Wordsworth Editions, 2006.

9.  Oxford Dictionary of Proverbs. Oxford, 2004.