Навіцкая В. В. УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ І УМБЭРТА ЭКА: ПАРАДЫГМА «ДАБРО— ЗЛО»
Цэтлікі: Імя ружы, Уладзімір Караткевіч, Умбэрта Эка
Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае літаратуразнаўства
Наяўнасць у творчасці абодвух пісьменнікаў выразнай бінарнай апазіцыі «даброзло» падвяргаецца дэканструкцыі як аўтарскім метафізічнасветапоглядным мысленнем, так і праходзіць крытычную рэ інтэрпрэтацыю інтэртэкстуальнай свядомасцю чытача. Адбываецца раз»яднанне, пераасэнсаванне дыхатамічнага светаўспрымання, характэрнае для постмадэрнісцкага дыскурсу.
Канкрэтным полем рэпрэзентацыі апазіцыі «даброзло» ў Караткевіча з»яўляецца антытэза ХрыстаБратчыка палітычнай (намінальнай) і царкоўнай (фактычнай) уладзе старажытнай Гародні. Здавалася б, перадчытачом – чарговая гісторыя барацьбы дабра со злом, актуалізаваная ў канкрэтных прасторавачасавых і культургістарычных умовах (эпоха позняга Сярэдневякоўя), дзе Братчык тоесны боскім сілам (святлу), а прадстаўнікі ўлады – д»ябальскім (цемры). Якраз уважлівае прачытанне і дае магчымасць разглядзець размыканне і трансфармацыю класічнай бінарнай апазіцыі ў нешта іншае. Сам тэкст прапануе чытачу арыгінальны падыход.
Каб абстрагаваць увагу ад фальклорнаміфалагічнай традыцыі і пашырыць інтэрпрэтатыўную сферу, наратар пазбаўляе нас архетыповай базы прачытання. У А. Вераб»я знаходзім: «А з айцоў царквы Уладзімір Караткевіч смяецца і здзекуецца больш, чым з каго. Аўтар выкрывае іх крывадушнасць, хлусню і распусту, іхні паразітычны лад жыцця. У іх і прозвішчы адпаведныя» [1, с. 192]. Аднак іранічны пачатак у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» выходзіць за межы свайго звыклага існавання. Як і ў раманах У. Эка, ідэальны аўтар Караткевіча прапануе замяніць страх смехам і менавіта ў такім кірунку разглядаць як гістарычныя рэаліі, так і ўласна жыццё. Дадзеная інтэрпрэтацыя дазваляе ўбачыць айцоў царквы не ў якасці бязлітасных катаў, а як «прадукт» сваёй эпохі. «Магло б здацца (бо гэтая іхняя «дзейнасць» была паслядоўнай), што яны ўсё разумеюць, што яны нясцерпнаразумныя чорным сваім розумам, што яны – свядомыя воіны цемры. А яны былі проста людзі свайго саслоўя, якія баранілі сваю ўладу і «веліч», свой мяккі кавалак. Яны былі проста дзеці свайго часу…» [2, с. 23].
Разам з гэтым і фокус характаралагічнай функцыі прозвішчаў Лотр, Басяцкі змяшчаецца, вобразы з унікальнагратэскных трансфармуюцца ў збіральныя, мазаічныя. Ворагам Братчыка выступаюць у тэксце не канкрэтныя людзі і нават не царкоўная сістэма, а таталітарызм мыслення, або «логацэнтрызм» (Ж. Дэрыда). Дагматызм, характэрны для чалавечай свядомасці, можна назіраць у розных праявах і формах ва ўсіх сацыяльных пластах мастацкай рэальнасці, часам нелагічных, нечаканых. Напрыклад, носьбіты прагрэсіўных ідэй Альбін Крыштофіч і Кашпар Бекеш амаль да самага канца твора застаюцца дагматыкамі, якія бароняць супрацьлеглую афіцыйнай гуманістычную догму. У тэксце пастулюецца памастацку зашыфраваная справядлівая для ўсёй чалавечай гісторыі думка, якую амаль праз дзесяць гадоў пасля напісання рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» акрэсліць у рабоце «Супраць метада» амерыканскі філосаф Пол Фейерабенд: ідэалагізаваная тэорыя, што мае сваіх паслядоўнікаў, сваіх «святароў», імі ж абвяшчаецца сакральнай і тым самым ператвараецца ў рэлігію, з характэрным для апошняй ваяўнічым непрыманнем чагосьці новага, якое не стасуецца з яе асноўнымі канцэпцыямі [5].
Размыканне бінарнай апазіцыі «даброзло», нягледзячы на інтэрпрэтатыўную мутацыю і праз яе пазбаўленне лагічнай дамінанты, на гэтым не спыняецца, пераходзячы на ўзровень ідэйна – філасофскі, дзе замест дуалі чытач знаходзіць стракатае, плюральнае, рызаматычнае супрацьстаянне, планам рэалізацыі якога выступае мастацкаэстэтычная палеміка з папярэднімі (класічнай і некласічнай) культурфіласофскімі эпохамі.
рамане У. Эка назіраецца пераход канцэпту «дабро – зло» у плоскасць «ісціна – не ісціна», якая з»яўляецца вызначальнай для постструктуралісцкадэканструктывісцкапостмадэрнісцкага комплексу. У філасофскім постмадэрнісцкім дыскурсе ісціна «існуе, але як магчымасць яе спасціжэння ў форме неісціны (г. зн. няпоўнай, адноснай <…> ісціны)» [4, с. 27]. Па сутнасці, раман «Імя ружы» бачыцца як пошук, спроба спасціжэння чалавекам ісціны і наступнае зліццё ў ягонай свядомасці ісціны і ілюзіі, арганічнае іх узаемапранікненне і, як вынік, – маніфестацыя суб»ектыўнасці, фантомнасці чалавечага светаўспрымання, сумнення ў магчымасці адэкватнай рэпрэзентацыі рэчаіснасці свядомасцю, непрымальнасць дагматызму і сакралізацыі любой тэорыі.
У рамане «Імя ружы» дыхатамію «ісціна – не ісціна» прадстаўляюць дзве канкрэтныя фігуры – сляпы бібліятэкар Хорхе і «сярэдневяковы семіётык» (Ю. Лотман) Вільгельм Баскервільскі. Ідэальны аўтар Эка, аднак, не спяшаецца з элімінацыяй прыведзенай апазіцыі. Ягоная інструктыўная прысутнасць амаль незаўважная за педантычным паведамленнем падрабязнасцей, дэталяў станаўлення персаніфікаванай анталагічнай канфрантацыі. Больш таго, ідэальны аўтар у рамане «Імя ружы», нібы міфалагічны лесавік, блытае чытача, даючы прывідную карту дарогі, якой ніколі не існавала. Скіроўваючы ўвагу на «інтэлектуальны стрыжань рамана – паядынак паміж Вільгельмам і Хорхе» [3], ён займае пазіцыю назіральніка. Сваю інструктыўную ўладу ідэальны аўтар У. Эка актывіруе толькі напрыканцы рамана, калі сэнсаўтваральны канфлікт дасягае сваёй кульмінацыі і выходзіць за межы чалавечага ўспрымання, набываючы трансцэндэнтны характар, актуалізаваны ў дыскурсе хрысціянскай міфалагемай:
« – Ты дьявол, сказал тогда Вильгельм. – <…> Дьявол – это не победа плоти. Дьявол – это высокомерие духа. <…>
Можа падацца, што інструктыўная дэтэрмінаванасць тэкста пераконвае чытача ў прыналежнасці брата Вільгельма да ?светлай сілы? і прагнастычна акрэслівае магчымы фінал рамана. Насамрэч, барацьба заканчваецца парытэтам, здзіўляючы і адначасова расчароўваючы чытача, пакідаючы яго ў рэцэптыўным вакууме. Але такі фінал і з»яўляецца адзіна магчымым.
Як і ў рамане У. Караткевіча, у творы У. Эка непрыманне ваяўнічага дагматызму мае функцыю своеасаблівага ідэйнафіласофскага маркера, які змяшчае палемічнааналітычнае пераасэнсаванне вопыту папярэдніх эпох. У прапанаваным кантэксце становіцца відавочным, што Хорхе і Вільгельм «увасабляюць дзве розныя арыентацыі культуры» [3]. Сляпы іспанец не столькі нашчадак свайго часу, колькі самаарганізаваная, гіпербалізаваная сутнасць. Пазбаўлены магчымасці пачуццёвага пазнання рэальнасці, Хорхе вымушаны будаваць свой уласны сусвет, што базуецца толькі на памяці, у лабірынтах якой манах заблукаў. І калі Вільгельм Баскервільскі можа быць акрэслены як носьбіт ідэі хаосмасу, то Хорхе рэпрэзентуе канцэпт, які мы прапануем абазначыць кантамінаваным тэрмінам танаксіс (ад грэч. tanatos – смерць і taxis – парадак), імкненне да стабільнасці, спакою.
Але спакой гэты мае фінальную стадыю – вечны. Разам з тым, асноўным інструментам уздзеяння і на персанажаў, і на чытачоў з»яўляецца страх: «Хорхе заражае эсхаталагічнымі спадзяваннямі увесь кляштар. Ён гаворыць аб магутнасці Антыхрыста, які ўжо пакарыў цэлы свет <…>. Гэта пропаведзь нясе страх, аднак яна сама народжаная страхам. Пад уладай страха людзі ператвараюцца ў натоўп, ахоплены атавістічнымі міфамі» [3]. Для ідэалогіі такога кшталту характэрна татальнае непрыманне іншадумства, якое разглядаецца як хвароба, што неадкладна ліквідуецца.
Такім чынам, падобны спосаб выяўлення парадыгмы «дабро – зло» ў раманах Уладзіміра Караткевіча і Умбэрта Эка, ідэйнасэнсавым цэнртам мае адрозныя светапоглядныя імператывы. Ядром парадыгмы ў рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» з»яўляецца сістэма чалавечых каштоўнасцей, яе трансфармацыя і ўвасабленне ў разнастайныя аксіялагічныя канфлікты. Раман «Імя ружы» цэнтруе змененую парадыгму ў праксеалагічным кампаненце – у перакананнях і дзеяннях персанажаў.
Літаратура
1. Верабей А. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць /А.Верабей. – 2е выд., дапрац. і выпраўл. – Мінск: Беларус. навука, 2005. – 271 с.
2. Караткевіч У. Збор твораў: у 8 т. / У.Караткевіч. – Мінск: Маст. літ., 1990. – Т. 6: Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Раман. – 494 с.
3. Лотман Ю. Выход из лабиринта / [Электронный ресурс]. – 2001. – Режим доступа: http://www.philology.ru/literature3/lotman98.htm /. – Дата доступа: 28.04.2010.
4. Скоропанова И. С. Русская постмодернистская литература: учеб. пособие / И.С.Скоропанова. – 3е изд., исп. и доп. – М.: Флинта: Наука, 2001. – 608 с.
5. Фейерабенд Пол. Против метода. Очерк анархистской теории познания./ [Электронный ресурс]. – 2000. – Режим доступа: http://psylib.org.ua/books/feyer01/index.htm /. Дата доступа: 28.04.2010.
6. Эко Умберто. Имя розы / пер. с итал. Е.А.Костюкович/ Умберто Эко. – СПб.: Симпозиум, 2002. – 632 с.
Пнд, 15 жніўня 2011
Агульнае і параўнальнае літаратуразнаўства