Т. Л. Браім. ФАРМІРАВАННЕ ЛІНГВІСТЫЧНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ НА ІНТЭГРАВАНЫХ УРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ І НЯМЕЦКАЙ МОЎ

Пнд, 15 жніўня 2011

Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

Цэтлікі: Беларуская мова, выкладанне моваў, нямецкая мова

Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

Праблема «інтэграванай» адукацыі сярод айчынных і зарубежных педагогаў з»яўляецца як ніколі актуальнай у апошні час. Сёння ўжо часцей настаўнікі прыходяць да разумення таго, што дзяліць адукацыю на прадметы, урокі, тэмы не зусім рацыянальна. Усведамленне адзінага сістэмнага падыходу, які прымяняецца да прыроды і грамадства, а значыць унутранага адзінства сусвету, наводзіць на думку аб інтэграцыі і ў працэсе навучання. Таму што ў навучанні важным з»яўляецца фарміраванне як ведаў, так і светапогляду. А інтэграцыя якраз і садзейнічае фарміраванню цэласнага погляду на свет, разуменню сутнастных узаемасувязей з»яў і працэсаў.

Інтэграваным урокам уласцівы значныя магчымасці. На такіх уроках вучні не толькі атрымліваюць глыбокія і рознабаковыя веды, выкарыстоўваючы інфармацыю з розных прадметаў, але і вучацца пераносіць веды з адной галіны ў другую. Гэта ў сваю чаргу стымулюе аналітычную дзейнасць вучняў, фарміруе ўменне аналізаваць і параўноўваць складаныя працэсы і з»явы аб»ектыўнай рэчаіснасці.

Варыянты інтэграваных урокаў разнастайныя. Яны могуць адрознівацца як задзейнічанымі прадметамі і іх колькасцю, так і спосабам арганізацыі ўрока і формай яго правядзення. Што ж датычыцца адукацыйнай вобласці «Філалогія» і варыянтаў інтэграваных урокаў, якія распрацоўваюцца ў гэтай вобласці, то тут патрэбна адзначыць наступнае. Як правіла, усё часцей мэтай настаўнікафілолага, які распрацоўвае інтэграваны ўрок, робіцца дасягненне разнастайнасці пад час аб»яднання прадметаў. Так, больш часта сустракаюцца інтэграваныя ўрокі, створаныя са зместу дысцыплін, што ўваходзяць у адукацыйную вобласць «Філалогія» і «Мастацтва».

У якасці прыклада можна прывесці наступныя варыянты: літаратура і сусветная мастацкая культура; літаратура і музыка; мова, літаратура і музыка. Пад уплывам гэтай разнастайнасці ўсё менш настаўнікаў звяртаюцца да такіх інтэграваных урокаў, як: мова і літаратура; родная літаратура і літаратура іншых народаў; родная мова і замежная мова. Мы лічым, што гэтыя варыянты не менш актуальныя для методыкі навучання. Асабліва хацелася б звярнуць увагу на варыянт інтэграванага ўрока «родная мова і замежная мова».

Асноўная мэта навучання мове (любой: роднай або замежнай) сёння заключаецца ў тым, каб вучні маглі свабодна гаварыць аб любой сучаснай праблеме шматкультурнага свету, разумець асноўную ідэю любога літаратурнага і публіцыстычнага матэрыялу, пісаць афіцыйныя і неафіцыйныя пісьмы, рэзюмэ, віншаванні і г. д., адным словам, у фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі. Акрамя таго, вывучэнне моў садзейнічае развіццю інтэлекту, памяці і ўяўленню аснове творчага патэнцыялу. Менавіта інтэграваныя ўрокі «родная мова і замежная мова» дапамагаюць найбольш плённа ажыццявіць гэтую мэту.

Апрача названых намі задач, інтэграваныя ўрокі роднай і замежнай моў даюць настаўніку больш магчымасцей фарміраваць лінгвістычную кампетэнцыю, якая ў сваю чаргу фарміруе пазнавальную культуру асобы школьніка стымуляваць у вучняў «цікавасць да сістэматычнага вывучэння роднай мовы, замежных моў і лінгвістыкі як навукі»[3, с. 8]. Яны таксама здольны павысіць прэстыж роднай мовы ў вачах вучняў. Так, знаёмячыся з замежнай мовай і адзначаючы тыя моўныя з’явы, якія з’яўляюцца агульнымі для роднай і для замежнай моў, вучань бачыць «неізаляванасць развіцця роднай мовы, што значна павышае яе прэстыж» [1, с. 8].

Правільная арганізацыя інтэграванага ўрока «родная мова і замежная мова» патрабуе ад настаўніка як адпаведных ведаў, так і грунтоўнай падрыхтоўкі. Значнай дапамогай для падрыхтоўкі такіх інтэграваных урокаў з»яўляюцца даследаванні па супастаўленні моў, так званыя моўныя паралелі (напр. беларускаангельскія, беларусканямецкія моўныя паралелі). На іх аснове настаўнікам будзе лягчэй распрацоўваць інтэграваныя ўрокі, а значыць, больш настаўнікаў і вучняў атрымаюць магчымасць паспрабаваць сябе ў гэтай нетрадыцыйнай форме заняткаў.

На жаль, даследаванні, прысвечаныя супастаўленню замежных моў з беларускай мовай, нягледзячы на іх актуальнасць і важнасць, усё яшчэ застаюцца параўнальна нешматлікімі. Іх колькасць становіцца яшчэ меншай, калі звярнуцца да даследванняў, дзе б супастаўляліся беларуская і нямецкая мовы. На сёняшні дзень існуе толькі некалькі артыкулаў і навуковых прац, прысвечаных параўнанню нямецкай мовы з беларускай, прычым пераважна на ўзроўні лексічнага складу гэтых моў.

У першую чаргу патрэбна назваць «Нямецкабеларускія моўныя паралелі» Валянціны Адамаўны Выхоты. Пытанні ж сінтаксісу (спецыфіка суадносін агульнага і рознага ў сінтаксісе беларускай і нямецкай моў) зусім не закранаюцца даследчыкамі. І гэта здзіўляе, таму што можна валодаць лексічным мінімумам пэўнай мовы, ведаць як тое або іншае слова вымаўляецца і пішацца, але не змагчы зза няведання сінтаксічнага ладу гэтай мовы правільна пабудаваць сваю гаворку. Засваенне ж сінтаксісу той ці іншай мовы і дае магчымасць актыўна валодаць моўнымі сродкамі ў разнастайных формах іх праяўлення, а разам з тым спрыяе ўсведамленню мовы як сістэмы. Тым больш, што для граматычнага ладу нямецкай мовы характэрна пастаяннае спалучэнне марфалагічнага і сінтаксічнага.

Па гэтай прычыне мною быў праведзены параўнальны аналіз сінтаксісу беларускай і нямецкай моў на прыкладзе простага сказа, які ўяўляе сабою аснову ўсяго сінтаксічнага ладу. Параўнальнасупастаўляльны аналіз паказаў, што характэрнай асаблівасцю нямецкага сказа ў параўнанні з беларускім сказам з»яўляецца яго неадменная двухсастаўнасць пры абавязковай вербальнасці выказніка і намінатыўнасці дзейніка. «Гэтая асаблівасць нямецкіх сказаў прыводзіць да пастаяннай узаемаінтэрферэнцыі ў выказваннях блока суб»екта і блока аб»екта. Праяўляецца гэтая інтэрферэнцыя перш за ўсё ў абавязковай наяўнасці выказніка і дзейніка ў сказе і небяспецы змяшчэння іх з месцаў, адведзеных для кожнага з іх» [4, с. 96]. У большай ступені узаемаінтэрферэнцыя выяўляецца ў безасабовых сказах з безасабовым займеннікам «es» (Eswarhei?./ Былогорача.) і сказах з няпэўнаасабовым заўменнікам «man» (In unserem Land arbeitet man
viel an den Problemen der Ausbildung./
Унашай краіне шматпрацуюцьнадпраблемамі адукацыі.). У гэтым выпадку на яе наслайваецца інтэрферэнцыя беларускай мовы, у якой названыя канструкцыі з»яўляюцца аднасастаўнымі.

Яшчэ адной асаблівасцю нямецкага сказа з»яўляюцца сказы з дзеясловамзвязкай «быць» (EristmeinFreund./ Ён мой сябар.). Цяжкасці пры пабудове такіх сказаў беларускамоўнымі вучнямі тлумачацца адсутнасцю ў беларускай мове звязкі ў цяперашнім часе.

Усе гэтыя акалічнасці прыводзяць да таго, што двухсастаўнасць нямецкіх сказаў, нягледзячы на тое, што і ў беларускай мове двухсастаўныя сказы даволі распаўсюджаная з»ява, можа выклікаць пэўныя цяжкасці ў беларускамоўных вучняў. Пагэтаму патрэбна вучыць школьнікаў, папершае, выкарыстоўваць розныя тыпы сказаў, падругое, заўсёды суадносіць нямецкія тыпы сказаў з беларускімі. Ажыццявіць апошняе можна якраз на інтэграваных уроках беларускай і нямецкай моў. Такім чынам, можна зрабіць наступны вывад: з дапамогай матэрыялу даследванняў па выяўленні нямецкабеларускіх моўных паралеляў настаўнікі змогуць распрацаваць інтэграваныя ўрокі беларускай і нямецкай моў. Такія ўрокі, папершае, зробяць навучанне нямецкай мове больш эфектыўным і паспяховым. Таму што пад час інтэграваных урокаў беларускай і нямецкай мовы настаўнік атрымлівае магчымасць сканцэнтраваць увагу вучняў у першую чаргу на спецыфічных з»явах нямецкай граматыкі, тады як на вядомых з вопыту роднай мовы граматычны з»явах неабходна будзе спыняцца толькі ў аглядным плане, засяроджваючы ўвагу, напрыклад, на адметнасці тэрміналогіі.

Падругое, інтэграваныя ўрокі беларускай і нямецкай мовы дазволяць паказаць адметнасць, самабытнасць, каштоўнасць беларускай мовы, давесці, што «беларуская мова не саступае рускай і той замежнай мове, якая вывучаецца ў школе…і з»яўляецца такой жа прэстыжнай мовай» [2, с. 129]. Бо каб ведаць і паважаць мову іншага народа, патрэбна спачатку шанаваць і ведаць сваю родную.

Літаратура

1.  Выхота В. А. Нямецка-беларускія моўныя паралелі. Мінск, 1999. (Энцыклапедыкс).

2.  Выхота В. А. Нямецка-беларускія моўныя паралелі ў методыцы выкладання моваў // Беларусканямецкае грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы: матэр. Міжнар. «круглага стала». Мінск, 1996. Кн. 7. С. 129135.

3.  Шанский Н. М. Иностранные языки на уроках русского языка // Русский язык в школе. 1997. №1. С. 310.

4.  Шуман Е. В. Учет специфики грамматики немецкого языка в учебном процессе // Иностранные языки в школе. 2006. №4. С. 9398.