Н. М. Сысой. ЗАЙМЕННІК У КУРСЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК ЗАМЕЖНАЙ

Суб, 20 жніўня 2011

Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

Цэтлікі: выкладанне мовы, займеннік

Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае мовазнаўства

(Сборник работ 66-й научной конфкренции  студентов и аспирантов Белорусского государственного университета 18 – 21 мая 2009 г. – Ч. 3. - С. 278— 281)

 

Асабовыя займеннікі

У англійскай мове займеннік другой асобы youне дыферэнцыраваны. Таму ў англамоўнай аўдыторыі неабходна пракаментаваць ужыванне займеннікаў ты і вы: займеннік ты ўжываецца пры звароце да членаў сям’і, родных, Бога, сяброў, дзяцей, жывёл; вы – пры звароце да групы асоб ці да однаго дарослага чалавека – да знаёмай ці незнаёмай асобы. У выніку гукавой аманіміі вы – weанглафоны ўзаемазамяняюць займеннікі вы і мы (вы чытаем). Значыць, неабходна падкрэсліць суадносіны: we– мы, вы – you(wearegoing– мы ідзём, youaredoing– вы робіце (ты робіш)). Знаёмім навучэнцаў з ужываннем займенніка мы ў словазлучэнні з творным склонам з прыназоўнікам з. У беларускай мове займеннік мы ў гэтым словазлучэнні ўжываецца ў двух значэннях:

— група асоб, у якую ўваходзіць і сам моўца: мы з выкладчыкам – мы і выкладчык – our teacher and we;

— адзін гаворачы і асоба, якую ён называе: мы з выкладчыкам – я і выкладчык – my teacher and me.

Ужыванне ўскосных склонаў асабовых займеннікаў разглядаецца пры вывучэнні склонаў назоўніка.

Прыналежныя займеннікі

З прыналежнымі займеннікамі мэтазгодна азнаёміць на самым раннім этапе навучання; на прыкладзе словазлучэнняў з імі дэманструем граматычнае значэнне роду назоўнікаў і рэалізацыю дапасавання прыналежных займеннікаў да іх: мой сабака – mydog; мая парта – mydesk; маё дрэва – mytree; мае кнігі – mybooks.

Прыналежныя займеннікі першай і другой асобы тлумачэнняў не патрабуюць: аналагічныя займеннікі ёсць у абедзвюх мовах. Цяжкасці выклікае ўжыванне займенніка свой, які адсутнічае ў англійскай мове:

Даймнесваюкнігу – Give me your book

Ягуляюса сваім сабакам – I am walking with my dog Англафоны блытаюць прыналежныя займеннікі 3-яй асобы і займеннік свой, не адрозніваючы іх семантыку і функцыянаванне: Сашажыве ў Мінску. Ён любіць яго горад. Свой горад вельмі прыгожы. Для дасягнення правільнага ўжывання навучэнцамі прыналежных займеннікаў і займенніка свой неабходна растлумачыць яго значэнне і функцыю. На пачатку можна даць агульнае правіла: займеннік “свой” вызначае прыналежнасць прадмета асобе, выражанай назоўнікам ці займеннікам любой асобы ў функцыі дзейніка:
Я люблю / ты любіш / ён, яна любіць / мы любім / вы любіце / яны любяць сваю матулю. Таму словазлучэнні з займеннікам свой звычайна ўжываюцца ва ўскосных склонах. Ужыванне займенніка свой разглядаецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад форм выражэння ўладальніка. Калі ўладальнік выражаны асабовым займеннікам 1-ай ці 2-ой асобы, займеннік свой сінанімічны праналежным займеннікам гэтай асобы: Я люблю маіх / сваіх бацькоў; Вы любіце вашых / сваіх бацькоў. Найбольшыя цяжкасці выклікае ў навучэнцаў ужыванне займенніка свой у сказах, дзе ўладальнік выражаны назоўнікам ці асабовым займеннікам 3-яй асобы. Паведамляем навучэнцам, што ў гэтым выпадку займеннік свой
і прыналежныя займеннікі яго, яе, іх маюць розныя значэнні. Займеннік свой указвае на прыналежнасць прадмета асобе, выражанай у дадзеным сказе назоўнікам (займеннікам) -дзейнікам; займеннікі яго,
яе, іх указваюць на аднесенасць прадмета да іншай асобы: Ваня / ён чытае сваю кнігу (кнігу Вані). У Вані ёсць сябар. Ваня чытае яго кнігу (кнігу сябра). У англійскай мове выкарыстоўваюцца ідэнтычныя зыйменнікі (hisbook).

Замацаванне гэтага матэрыялу праводзім з дапамогай практыкаванняў на ўстаўку займенніка свой ці прыналежных займеннікаў; на пераклад сказаў з прыналежнымі займеннікамі на з англійскай мовы на беларускую.

Трэба звярнуць увагу навучэнцаў на адрозненне ў дыстрыбуцыі прыналежных займеннікаў і патлумачыць гэта несупадзенне іншай функцыяй у супастаўляемых мовах. У беларускай мове прыналежныя займеннікі выражаюць прыналежнасць: Вазьмі мой аловак; Я люблю свайго сябра. Калі прыналежнасць відавочная, прыналежныя займеннікі не ўжываюцца. У англійскай мове пры пашырэнні ўяўлення аб прадмеце замест артыкля ўжываецца прыналежны займеннік: EveryeveningIdomyhomework– Кожны вечар я выконваю хатняе заданне; Iclosedmyeyes– Я заплюшчыў вочы.

Зваротны займеннік сябе

Пра займеннік сябе
паведамляем, што ён не мае формы назоўнага склону і скланяецца як займеннік
ты: цябе – сябе, табе – сабе, цябе – сябе, табой – сабой, аб табе – аб сабе. У англійскай мове займеннік сябе адпавядае аб’ектным формам асабовых займеннікаў з кампанентам self: Ithinkaboutmyself; Hethinkabouthimself. Вызначаем агульнае значэнне займенніка сябе: ён абазначае тую ж асобу ці прадмет, што і дзейнік. У якасці прыкладаў даём спачатку сказы з аднолькавай структурай у абедзвюх мовах:

I want to tell you about myself – Яхачу расказаць вампра сябе;

She thanks herself for her working – Янабылаўдзячна
сабезасваюпрацу;

I am self-satisfied – Язадаволена
сабой.

Мэтазгодна звярнуць увагу на большую частотнасць ужывання займенніка сябе ў беларускай мове ў параўнанні з англійскім кампанентам self, напрыклад: адчуваць сябе – to feel, уключаць усябе – to include.

У англамоўнай аўдыторыі звяртаем увагу на канструкцыю, дзе форма займенніка сябе выражае прыналежнасць неўказанага канкрэтна памяшкання асобе, названай назоўнікам (займеннікам) у функцыі дзейніка: Япайду дасябе. У англійскай мове аналагічнае значэнне выражае канструкцыя з называннем памяшкання (room, house, place) у спалучэнні з прыналежным займеннікам: I’llgotomyplace.

Займеннік гэта

Са структурай сказаў з нязменным займеннікам гэта (Гэта мой сабака; Гэта студэнты) навучэнцы знаёмяцца на самым раннім этапе навучання. Структура аналагічных англійскіх сказаў, акрамя наяўнасці звязкі, адрозніваецца дыферэнцыраванасцю ўказальнага займенніка ў ліку ў адпаведнасці з назоўнікам і выкарыстаннем розных займеннікаў для ўказання блізкасці ці аддаленасці прадмета:

It is my house – This is my house – That is your house.

These are our books – Those are your books.

Указваем англафонам на больш шырокі аб’ём значэння беларускага адпаведніка:

Гэта – this / it, that (is); these, those (are).

Тлумачым таксама ўжыванне займенніка гэта з паясняльным значэннем: У пакой увайшоў мужчына. Гэта быў наш выкладчык. У англійскай мове тут ужываюцца асабовыя займеннікі, адсюль памылка: Увайшоў мужчына. Ён быў наш выкладчык.

Засвоіць такі матэрыял навучэнцы могуць толькі шляхам усведамлення значэнняў на аснове тлумачэнняў выкладчыка і тыповых прыкладаў і мікрасітуацый.

Займеннікі і прыслоўі як, які, так, такі

Паведамляем навучэнцам, што ў беларускай мове ўжыванне слоў як, які, так, такі вызначаецца тым, якой часцінай мовы з’яўляецца слова, да якога яны адносяцца. Каб раскрыць перад навучэнцамі абумоўленасць ужывання гэтых слоў прыналежнасцю да пэўнага класа, прапаноўваем наступныя схемы з адпаведнымі тлумачэннямі, прыводзім прыклады і іх пераклад: як прыслоўе how

кароткі прыметнік how

дзеяслоў (пыт. ск.) how / (клічн. ск.) how

як і поўны прыметнік how

назоўнік (пыт. ск.) what, what kind of

(клічны сказ) what Якцікава ён расказвае!; Якён чытае?; Якён чытае!; Які твор ён чытае?; Які цікавы твор мыпрачыталі!
Так прыслоўе so

кароткі прыметнік so

дзеяслоў so, like that, this way

такі поўны прыметнік so

назоўнік such

Ён расказвае так цікава!; Ён так думае; Я зрабіў гэта так; Ён такі цікавы чалавек!; Мне
падабаецца такі клімат.

Англійскае слова so (так, такі) мае таксама значэнне прыслоўя таму. Англафоны па аналогіі са сваёй мовай накладваюць гэта значэнне і на прыслоўе
так, памылкова выкарыстоўваючы яго для выражэння выніковых адносін: Вы нас запрасілі, так мы прыйшлі. Папярэджваем навучэнцаў, што слова так гэтага значэння не мае.

Параўнальны злучнік як мае адпаведнікі ў англійскай мове – as, like– таму семантызуем іх шляхам перакладу.

Прыводзім таксама наступныя параўнальныя звароіы і іх пераклад: так…як (і) as…as, aswellas; не так …як notsoas; такі …як (і) as…as; не такі …як notso…as.
На пачатку даём адмоўныя звароты: яны больш адпавядаюць англійскім аналагам.

Для замацавання ўжывання слоў як, які, так, такі прапануем практыкаванні на ўстаўку гэтых слоў у сказы, на пераклад на беларускую мову сказаў з улікам міжмоўных суадносін.