Я. Лёсік. БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС (IV)

Суб, 17 снежня 2011

Беларуская мова

Цэтлікі: арфаграфія, пунктуацыя

Катэгорыі: Беларуская мова

(Менск,1929)

5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў.

(Бач. прав. 11).

ПРАВІЛА 36. Склонавыя канчаткі прыметнікаў усіх радоў падлягаюць аканьню, напр.:
1) Родны і давальны склон мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ага—яга, аму—яму: добрага чалавека, новага акна; раньняга часу, сіняга неба; добраму чалавеку, новаму акну; раньняму часу, сіняму небу. (Бач. прав. 33).
2) Родны, давальны, творны і месны склон жаночага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ае (ай)—яе (яй), ай—яй, аю (ай)—яю (яй): новае або новай хаты; сіняе або сіняй паперы; новай хаце, на новай хаце, к сіняй паперы, на сіняй паперы; новаю або новай хатаю, сіняю або сіняй папераю. (Бач. прав. 33 і 35).
Практыкаваньне 50. Аднаго хіба птушынага малака няма. Каля суседняга сяла было вялікае возера. Добрага сабаку на прывязі трымаюць. У сіняй далі слаўся туман. Сьціхлі песьні зімняй буры. Толькі дзе-ні-дзе жаўцее палоска позьняга аўсу ці ячменю. З поўначы цёмнае, з сіверу дальняга нудная восень прышла. Уляцела ластаўка ў гумно даведацца свайго даўнейшага леташняга доміка. Хто піў салодкае, той горкаму ня рад. К сіняму небу драбін не падставіш. Бяззубаму кепска. К добраму чалавеку можна ісьці на параду. Цякла крынічка чыстае халоднае вады. Рад любавацца я кветкай убогай. Шкода хаткі мне старэнькай з латанай страхою, што над Нёмнам пахілілась горкай сіратою. (Я. Кол.). Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны. Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь сьвет. На бітай дарозе трава не расьце. Сам Алесь васьмігадовы, як ліст, скалануўся, бо ў бацькавай прамове страх яму пачуўся. (Я. Кол.). Край неба блішчыць шырокаю чырвонаю стужкаю. Крыкі знаёмыя, крыкі пявучыя льлюцца вячэрняй парой. Раньняю вясною мы выехалі з гораду. Цячэ рэчка невялічка з вішнёвага саду.

II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.

ПРАВІЛА 37. 1) Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя канчаюцца на енькі, дзе е, як пасьля націску ў аснове (бач. прав. 14): сіненькі, тоненькі, новенькі, як—маленькі.
2) Пасьля зацьвярдзелых зычных гукаў канчатак будзе анькі: харошанькі, прыгожанькі.
Практыкаваньне 51. Віднеліся палоскі гароху з харошанькімі чырвоненькімі ды сіненькімі кветачкамі. Ластаўкі вылепілі харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Самічка-ластавачка несла там свае маленькія рабенькія яечкі. Пшаніца дае бялюсенькую муку. Відаць былі зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі. Сіненька, маленька—увесь сьвет адзяе (іголка). Перапаўся, бедненькі, як мядзьвежая лапа. Прыляцелі тры пташачкі чорненькія, як галачкі (п.). Тоненька, сасонка, тоненька! (п.). Хвартушок бяленькі ад сьлёз макрэнькі (п.). Я млода-младзюсенька за табою прапала (п.). Ой, як ночанька ясьнютка! (Я. К.). Кажаны цьвіркаюць тоненькім піскам. Па траве лёталі беленькія і чырвоненькія матылёчкі. Маладзён едзе ў чысьценькім полі на вараненькім коні.

III. Ступені прыраўнаньня.

ПРАВІЛА 38. 1-я ступень—звычайная—мае канчаткі назоўнага склону адзіночнага ліку: зялёны—зялёная—зялёнае; сіні—сіняя— сіняе; сьляпое.
2-ая ступень—вышэйшая—мае канчаткі:
а) ейшы—ая—ае (эйшы—ая—ае): зялянейшы—зелянейшая—зелянейшае, вастрэйшы—вастрэйшая—вастрэйшае.
б)—шы—шая—шае: большы—большая—большае, шыршы— шыршая—шыршае.
3-яя ступень—найвышэйшая—асобных канчаткаў ня мае. Яна выводзіцца: а) з вышэйшай ступені цераз прыбаўленьне прыстаўкі най: найразумнейшы—ая—ае; найзелянейшы—ая—ае;
б) або цераз прыбаўленьне слоў: самы, за ўсіх, ад усіх—да звычайнай і вышэйшай ступені: самы вялікі, самы зялёны; за ўсіх найзелянейшы, ад усіх разумнейшы.

Увага: Некаторыя прыметнікі маюць няправільныя ступені прыраўнаньня: добры—лепшы—найлепшы; благі—горшы—найгоршы; малы—меншы—найменшы.

Практыкаваньне 52. Іншае дараванае даражэйшае за куплёнае. Лепш з добрым згубіць, чымсі з дурным знайсьці. Лепей лычны мір, чымсі раменная справа. Хто дужэйшы, той пружэйшы. Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным братам-саколікам (п.). Простая лінія—карацейшая адлегласьць. Увесну дні становяцца даўжэйшыя, а ночы карацейшыя. Суніца саладзейшая за чарніцу. Арол—найдужэйшая птушка. Найцяжэйшай дазнаўся я страты. Дуб—самая даўгавечная расьліна. Леў—самы дужшы зьвер на сьвеце. Тыгра трошкі меншы за лева. Слонь—самая большая і самая разумная жывёла ў сьвеце. Заднія ногі ў зайца даўжэйшыя за пярэднія. Самым шчасьлівым жыхаром быў тут камень. На поўначы зіма даўжэйшая і халаднейшая за нашу. Ёсьць такія месцы на поўдні, дзе зіма лічыцца самай прыемнай парою году. Сіняе неба стала яшчэ сінейшае. Кожная грамада птушак выбірала сабе лепшае, выгаднейшае месца. Зоры далёкія, зоры бліскучыя ціха гараць над зямлёй. Уляцела ластаўка ў гумно даведацца свайго даўнейшага леташняга доміка.

IV. Скарочаныя прыметнікі.

ПРАВІЛА 39. 1) Калі аснова скарочанага прыметніка мужчынскага роду канчаецца на злучэньне двох зычных, то паміж гэтымі зычнымі зьяўляюцца не пад націскам галосныя—а—е: горкі—горак, кожны—кожан, поўны—повен, годны—годзен, жадны—жадзен, вінны—вінен; тут ненаціскное е застаецца, як пасьля націску ў аснове (бач. прав. 14).
2) Але калі націск падае на канчатак, то паміж зычнымі зьяўляецца галосны гук о (ё): салодкі—саладок, кароткі—караток, мудзёр, хіцёр.
3) Прыметнікі прыналежныя на ін—ын і на оў, аў (яў) ва ўсіх родах звычайна бываюць у няпоўнай форме, напр.: братаў карандаш, братава кніга, братава пяро; гаспадароў сын, гаспадарова дачка, гаспадарова дзіця; Янкаў брат, Янкава сястра, Янкава дзіця; цётчын агарод, цётчына хата, цётчына парася і г. далей.
Практыкаваньне 53. Сьпісаць і скарочаныя прыметнікі з устаўнымі гукамі а (о)—е (ё) падчыркнуць.
Грозен, да ня боязен. Мудзер лях па шкодзе. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. Дзякуй за полудзень: я і так ня голадзен. Повен хлявец белых авец (зубы). Жадзен (ніхто) з нас няпойдзе туды. Ён нам не патрэбен. Сядзіць мой сакол смуцен, не вясёл. Чоран воран, да ня птах, шэсьць ног, да ня зьвер (жук). Урадзіўся канапель тонак, долаг, валакніст. Ня волен стаў яму белы сьвет. Ні думак, ні песень яго ніхто ня знаў і ня чуў ці не хацеў чуць. Удаўся гарох тонак і высок, і на лісьця шырок. Скажу, пан, табе бяз спорак: мне ўжо твой хлеб стаў горак. Хто абадраны і нагі, к таму ніякай увагі, а адзетага багата мае пан за панібрата. Знаюць, ён крутнёй разжыўся; знаюць, сьлёз людзкіх напіўся, да чэсьць ад усіх яму, калі прыдзе ён к каму. А бядняк душой будзь чэсьцен—ён і злодзей, і бясчэсьцен (з старасьвецкага народнага вершу).

§ 14. Правапіс лічэбнікаў.

ПРАВІЛА 40. 1) Лічэбнікі складаныя пішуцца так, як кожная часьць, калі яна ўжываецца асобна: семнаццаць, восемнаццаць, семдзесят, восемдзесят, дзевяцьдзесят, шэсьцьсот, восемсот, семсот.
Толькі шаснаццаць мае а заместа э, што чуваць у слове шэсьць.
2) Адны парадкавыя лічэбнікі маюць такія галосныя, якія ёсьць у лічных; напр.: дзевяць—дзевяты, дзесяць—дзесяты, сем—семнаццаты, восем—восемнаццаты і г. д.
А другія парадкавыя зьмяняюць галосныя гукі лічных: тры—трэці, шэсьць—шосты, сем—сёмы, сорак—саракавы, дзьвесьце— двухсоты, трыста—трохсоты.
3) Зборныя лічэбнікі падлягаюць аканьню (бач. прав. 11):
шэсьць—шасьцёра, сем—сямёра, восем—васьмёра, таксама і ва ўсіх склонах: шасьцярох, васьмярох, шасьцяром—васьмяром і г. д.; шасьцёх—сямёх—васьмёх, шасьцём—сямём—васьмём і г. д., як і шасьці, сямі, васьмі.
4) Лічэбнікі, зложаныя з словам дзесяць у яго форме дцаць, маюць падвойнае цц (бач. прав. 17,3 і 19,2): адзінаццаць, дванаццаць, дваццаць, трыццаць.
5) Лічэбнікі парадкавыя сваёю формай падобны да прыметнікаў, дзеля таго ўсе іх склонавыя канчаткі аднакія з канчаткамі прыметнікаў; напр.: усе яны (і слова адзін) зьмяняюцца паводле радоў: трэці дзень, трэцяя нядзеля, трэцяе месца; няма аднае або аднэй кнігі; ня бачу трэцяе або трэцяй хаты; бачу трэцюю кнігу; у прыладным і месным склоне мужч. і ніякага роду ўсе парадкавыя лічэбнікі маюць канчатак—ым—ім: першым, адным, другім; пры першым, у вадным, на другім.
Практыкаваньне 54. Семсот сарочак, семсот намётак. Маёй сястры шаснаццаты, а бабцы шэсьцьдзесяты год. Выпускалі трыста шэсьцьдзесят пяць лебядзёў. На гару чацьвёра цягнуць, а з гары адзін сапхне. Два ляжаць, два стаяць, пяты ходзіць, шосты водзіць (чалавек, вушакі і дзьверы). У нашай вёсцы ўсяго семнаццаць двароў, а ў суседнім сяле налічаюць восемдзесят сем. Адкіну бервяно, адкіну другое, выведу жывое (конь і аглоблі) Адным махам семсот забіяхам. Кабыла сівая, жарабя рабое—зьеў воўк абое. Пад адным брылём чатыры браты (стол). На адным палазку зіму і лета езьдзіць. Аднаго бацькі, аднае маткі ня роўныя бываюць дзіцяткі. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Пятае цераз дзесятае. Ёсьць мясцовасьці, дзе бывае дзьвесьце дажджовых дзён на год. Адно кажа—зіма, другое—лета, а трэцяе—а мне ўсё роўна (сані, калёсы і конь). Маленькія дзеці ўміраюць з голаду ўжо на трэці ці на чацьверты дзень. У тыдні сем дзён. Слонь можа насіць пяцьдзесят, шэсьцьдзесят і нават сто пудоў цяжару. Янка Купала радзіўся ў адным годзе з Якубам Коласам—у тысяча восемсот восемдзесят другім годзе.
Задачка 28-ая. Сьпісаць і цыфры ў сказах напісаць словамі.
Год мае 365 дзён, або 12 месяцаў ці 52 тыдні. Самы большы месяц мае 31 дзень, а самы меншы—28. У тыдні 7 дзён, а ў гадзіне 60 мінут. На маладой яблыні ня было ніводнага яблычка, а з старой атрэсьлі 456 штук. У нашай вёсцы толькі 17 двароў, а ў суседнім сяле налічаюць 87. Слонь можа насіць на сабе 50, 60 і нават 100 пудоў цяжару. 4-ая часьць зямной галы занята сушаю. Амэрыку людзі старога сьвету пазналі толькі за 400 год да нашага часу. Гор у 2 і 3 вярсты ёсьць шмат, але сустракаюцца горы і ў 7, у 8, нават 9 вёрст увышкі. Месяц у 50 раз меншы за зямлю. Месяц ходзіць навокала зямлі, і гэтую падарож робіць у 27 дзён і 12 гадзін. Кіт мае да 10 сажняў даўжыні і да 4.000 пудоў вагі. ¾ паверхні ўсяе зямное галы абліта вадою. Ёсьць у моры месцы ў 13 вёрст глыбіні.
Задачка 29. Сьпісаць і дапісаць канчаткі.
Адкіну бервяно, адкіну друг—, выведу жыв— (конь і аглоблі). У вадн— мацеры пяць сыноў (пальцы ў чалавека). Хто ходзіць рана на чатыр—х нагах, у поўдзень на дзьв—х, а ўвечар— на трох? (дзіця, сталы чалавек і стары). Адн— поясам тысяч— падпіразана (сноп). У вадн— дзежачц— два цесьцечкі (яйцо). На адн— палазку зіму і лета езьдзіць. Дзьв— сьмярцей ня бывае, а раз чалавек умірае. Дз—сятая вада на кісял—. З аднаго вала дзьв— скур не дзяруць. Або— лукі, або— тугі. Два мядзьведзі ў адн— бярлозе ня месьцяцца. Адзін няхай будзе з гарачай вадою, а друг— — з халоднай. Адзін з сошкай, а с—мера з ложкай. Адн— махам с—мсот забіяхам. Адн— рукою вузла не завяжаш. Выпаў перш— сьнег.

§ 15. Правапіс займеньнікаў.

ПРАВІЛА 41. Займеньнікі, за выключэньнем асабовых я, ты, мы і зваротнага сябе, скланяюцца сходна з прыметнікамі; напр.:
1) Назоўны склон займеньнікаў адзіночнага і множнага ліку мае тыя самыя канчаткі, што і прыметнікі: такі стол, такая кніга, такое поле; усякія сталы, усялякія кнігі, усякія пёркі.
2) Родны склон мужч. і ніякага роду мае канчаткі не пад націскам—ага: нашага стала, вашага дабра; а пад націскам—аго—яго: таго каня, таго акна; усяго дома, усяго цела.
Творны і месны склон тых-жа радоў канчаюцца на ым—ім: гэтым пяром, на гэтым кані; кім, пры кім; ім, пры ім; усякім чалавекам, на ўсякім акне.
3) Таксама родны, творны і месны склон жаночага роду адзіночнага ліку маюць аднакія канчаткі з прыметнікамі: нашае або нашай сястры, нашаю або нашай сястрою, пры нашай сястры.
4) Неазначальныя займеньнікі маюць прыстаўку не: нехта, нешта, неякі, неякісь, а адмоўныя—прыстаўку ні: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніводзін, ніводны. (бач. прав. 22, А, 4, і 23, Б, 1).
Але прыстаўкі не, ні пішуцца асобна, калі пасьля іх стане прыназоўнік: ні ў кога няма, не ў чым выйсьці, ні ў якім выпадку, не з кім парадзіцца.
Практыкаваньне 55. Некаторыя расьліны жывуць вельмі доўга. Нехта зламаў некалькі груш. Які сакавік, такі і красавік. Надаелі гэтыя сьпевы. На сваім кані, як хачу, скачу. На гэтым сьвеце, як у карэце. На чым стану—не адстану. Няма тае крамы, каб прадаваліся родныя мамы. Не такое яшчэ дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Як хто хоча, так па сваім горы плача. Я знаём з ёю і з яе сястрою. Надвор’я нечага награваць. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не карайце нічым, калі капуста ні з чым. Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў чым не памагае. Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае, якая іх зьвязала сіла, і чым яна так хлопцу міла. Кожны ведае, што ў нашым целе ёсьць трубачкі-жылы. На пастаці нечага стаяці. Прылажэце руку да левага боку вашае грудзіны, і вы пачуеце, як б’ецца вашае сэрца: гэта сэрца разганяе кроў па ўсім нашым целе. Ні за што, ні пра што. Неба—гэта паветра, якое пакрывае з усіх бакоў зямлю. На далёкай вышыні, дзе зямное паветра канчаецца, пачынаецца бязьмежная, неўмагату халодная прастора, у якой ня можа жыць ніводнае зямное стварэньне.
Задачка 30-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары.
Надаелі гэт— сьпевы. На к—м скрупіцца, а на к—м зьмелецца. На гэт— лета добра і гэта. На нашы— ногі завысокі— іх парогі. На сва—м кані, як хачу, скачу. На св—м хлебе жывеш, калі хочаш, тады і жуеш. На т—м-жа месцы сеў. На ўсё сяло адзін вол, і т—й гол. На ч—м стану—не адстану. Нашто нам ты— пісталеты, калі страляць ня ўмеем? Няма та— крамы, каб прадаваліся родны— мамы. Не тако— яшчэ дзіва, што малако сіва. Па мне сабе хоць воўк траву еж. Сядзелі на гэт— нядзелі. На сва—м пляц— саджу—нікому не плачу. Хто на ч—м сядзіць, той таго і глядзіць. Таткава хата ўс—м багата. Хто з сабою носіць, т—й у друг— ня просіць. Чы— род, таго і рот. Які— мы самі, такі— нашы і сані. Яко— дзерава, так— і клін. Як пры т—м, так і без таго. Як хто хоча, так па сва—м бацьку плача.
Задачка 31-ая. Сьпісаць і дапісаць прапушчаныя літары.
Я знаём з ё— і з я— сястрою. Мы бачылі я— сам— і я— сястру. Надвор’— н—чаго награваць. На лета, да не на гэт—. На пастаці н—чаго стаяці. Не бярыся не за сваё дзела. Ня ўвесь сьвет, што ў аконцы. Ня ў тым сіла, што кабыла сіва, а што возу н— вязе. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не на тую нагу бот надзет. Н—чаго песьціцца, калі ёсьць дзе зьмесьціцца. Н—чаго тут варажыць, калі пад бокам ляжыць. Н—хто ня знае, што яго чакае. Н—шта вялікае ў лесе здохла. Рот н—кому не завяжаш. Само н—што ня прыходзіць у рукі. Сядзеўшы, н—чога ня выседзіш. Што ў т—й чэсьці, калі н—чаго есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў ч—м не памагае. Ззаду ні ў кога вачэй ня бывае. Рэшатам золата мераць, а рэшата не за што купіць.

§ 16. Правапіс дзеясловаў.

А) Галосныя ў канчатку дзеясловаў I-га і II-га спражэньня абвеснага ладу.

ПРАВІЛА 42. 1) Калі націск прыходзіцца на канчатак, то галосныя, будучы пад націскам, чуваць ясна і заўсёды аднолькава:
1-я асоба. 2-ая. 3-яя.

льл-ю льл-еш льл-е
І-е спражэньне: няс-у няс-еш, няс-е
Адзіночны лік. бяр-у бяр-эш бяр-э
пяк-у пяч-эш пяч-э

льл-ём льл-яце льл-юць
Множны лік. няс-ём нес-яце няс-уць
бяр-ом бер-аце бяр-уць
пяч-ом печ-аце пяк-уць

1-я асоба 2-ая. 3-яя.

сядж-у сядз-іш сядз-іць
ІІ-е спражэньне: ста-ю ста-іш ста-іць
Адзіночны лік. маўч-у маўч-ыш маўч-ыць
гар-у гар-ыш гар-ыць

сядз-ім сядз-іце сядз-яць
Множны лік. ста-ім ста-іце ста-яць
маўч-ым маўч-ыце маўч-аць
гар-ым гар-ыце гар-аць

Тут трэба заўважыць толькі тое, што калі націск на канцы, то ў дзеясловах І-га спражэньня ў 2-ой асобе множнага ліку пішацца ў канчатку а—я (нес-яце, бер-аце), як у першым складзе перад націскам (бач. прав; 12, Б, 1).
2) Калі-ж націск не на канцы, то ў 2-ой асобе множнага ліку пішацца канчатак, як і пад націскам:
а) у ІІ-м спражэньні заўседы і—ы: корм-іце, бач-ыце, гаво-р-ыце і г. д.
б) у І-м спражэньні пасьля зацьвярдзелых гукаў, як і пад націскам, астаецца;—а: каж-аце, піш-аце, плач-аце і г. д.
У іншых разох дзеясловы І-га спражэньня не пад націскам на канчатку маюць—е: чыта-ем, дума-ем, мы-ем, грэ-ем і г. д.
3) Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне: ідзеш, арэш—ідуць, аруць (І-ае спраж.); сядзіш, маўчыш—сядзяць, маўчаць (ІІ-е спраж.). Тут ясна, што пісаць.
Але калі націск не прыпадае на канчатак, то трэба глядзець, што стаіць у канчатку неазначальнай формы, і замеціць канчаткі II-га спражэньня. Дзеясловы ІІ-га спражэньня маюць такія канчаткі:
а)—іць—ыць: раб-іць, бач-ыць—робіш, бачыш—робіць, бачыць— робім, бачым—робіце, бачыце—робяць, бачаць.

Увага. Дзеясловы: бі-ць, ві-ць, лі-ць, пі-ць, жы-ць, кры-ць, мы-ць, ры-ць, шы-ць—І-га спражэньня, бо тут і—ы ў корані, а не ў канчатку.

б)—ець—эць, калі галосныя гукі е альбо э ў цяперашнім часе выпадаюць: глядз-ець, гар-эць—глядзіш, гарыш—глядзіць, гарыць—глядзім, гарым—глядзіце, гарыце—глядзяць, гараць і г. д.

Увага. Калі гукі е ці э ў цяперашнім часе не выпадаюць, то дзеясловы будуць I-га спражэньня: бял-ець, гр-эць—бялееш, грэеш—бялее, грэе—бялеем, грэем—бялееце, грэеце—бялеюць, грэюць і г. д.

в)—яць—аць, пры чым канчатак—аць з папярэднім зычным:
1) альбо зацьвярдзелым, каторы ў цяперашнім часе не чаргуецца з другім: ста-яць, ляж-аць—стаіш, ляжыш—стаіць, ляжыць— стаім, ляжым—стаіце, ляжыце—стаяць, ляжаць; 2) альбо іншым зычным, пасьля каторага галосны гук а выпадае: гн-аць, лам-аць—гоніш, ломіш—гоніць, ломіць—гонім, ломім—гоніце, ломіце—гоняць, ломяць і г. д.

Увага. 1) Дзеясловы: каз-аць, піс-аць, тапт-аць—кажаш, пішаш, топчаш—кажа, піша, топча—кажам, пішам, топчам—кажаце, пішаце, топчаце—кажуць, тшуць, топчуць—1-га спражэньня, бо зычны гук перад я чаргуецца з другім: з-ж, с-ш, т-ч.
2) Дзеясловы: веш-аць, пазір-аць, даган-яць і падобныя 1-га спражэньня, бо а не выпадае: вешаеш, пазіраеш, даганяеш—вешае, пазірае, даганяе— вешаем, пазіраем, даганяем—вешаеце, пазіраеце, даганяеце—вешаюць, пазі-раюць, даганяюць і г. д.

Б) Дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі.

1) Дзеяслоўныя прыметы, падобна прыметнікам, адказваюць на пытаньне які? ды зьмяняюцца ў родах, ліках і склонах.
а) Даўнейшыя формы дзеяслоўных прымет цяперашняга часу на—учы-ючы, ачы-ячы, мы (скрыпучы, гаючы; гарачы, стаячы; знаёмы, вядомы) у сучаснай мове не выражаюць ужо дзеяслоўнай формы—часу ды абярнуліся або ў звычайныя прыметнікі, як: добры, харошы, рагавы, дзеравяны, або ў дзеяпрыслоўі, як: гукаючы, чытаючы, гукаўшы, чытаўшы.
б) У сучаснай мове дзеяслоўныя прыметы прошлага часу канчаюцца на ны, ты: зроблены, замкнёны, разьбіты, памыты, падраны, умыты, забіты, утомлены, і на лы (ад дзеяслоўнай формы прошлага часу): пасівелы, парыжэлы, састарэлы, прамінулы (заместа даўнейшых форм: “пасівеўшы”, “парыжэўшы”, “састарэўшы”, “прамінуўшы”).
в) Дзеяслоўныя прыметы падлягаюць правапісу прыметнікаў: зроблены стол, зробленая хата, зробленае акно; зробленага стала, акна; зробленай хаты; зробленым сталом, зробленаю ці зробленай хатаю; на зробленым акне, у зробленай хаце і г. д.
2) Дзеяслоўныя прыслоўі выводзяцца ад 3-яе асобы множнага ліку, дзеля чаго ў I-м спражэньні канчаюцца на учы-ючы, а ў ІІ-м—на ачы-ячы: яны кажуць, мыюць—кажучы, мыючы; яны гавораць, стаяць—гаворачы, стоячы.
Практыкаваньне 56. Галоднаму асьцюкі ня колюцца. Глухі не дачуе, дык прыложыць. Вымету разком—вывезу вазком. Далей паложыш—бліжэй возьмеш. Прочкі ходзяць без сарочкі. Калі не нажнём, то і не назьбіраем. Не ўрадзіў мак—перабудзем і так. Калі не намалоцім, то і не накалоцім. Тады пабачым, як заплачам. Што пасееце, то і сажняце. Калі гаспадар у карчме скача, то гаспадарка ў дварэ плача. Маеш статак, мусіш мець і ўпадак. Многа ложыш, да мала можаш. Ня там траціш, дзе купляеш, а там, дзе прадаеш. Праворны ўсюды пасьпее. Нуда бядзе не паможа. Каяньне позна ходзіць. Гоянае раны ня трэба дражніць. На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць. Ой, пайду я гукаючы, свае долі шукаючы. Каля вады ходзячы, абмочышся. Пасеяўшы на ўсходу, не чакай харошага плоду. Сьліны не падымеш, а слова ня вернеш. Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька. Што там дзеецца—і бяжыць, і грэецца? Браць—бераце, а не аддаяце.
Практыкаваньне 57. Сьпісаць і дзеясловы падчыркнуць.
Летняя ноч.
Ціха на землю спушчаецца ноч. Усё заціхае. Птушкі перасталі сьпяваць і дрэмлюць на сваіх седалах. Край неба, дзе зайшло сонца, блішчыць шырокаю чырвонаю стужкаю. Тонкія лёгкія хмаркі ахварбаваліся ў залаты колер. Белаватаю пялёнкаю ўздымаецца туман над лугамі. Цемната ўсё гусьцее і гусьцее ды закрывае ад вачэй і поле, і лес. Узышла ўжо першая зорка. Кажаны вылецелі з сваіх месц, дзе яны сядзелі ўвесь дзень. На балоце закракталі жабы. За лесам ясьнее: гэта круглы месяц запаліў ліхтарык і сьвеціць над чорнаю зямлёю. Вёска заціхае. Тухнуць агні. Адзін толькі месяц і зоркі цараць над сонным сьветам.
Практыкаваньне 58. Сьпісаць і дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі падчыркнуць.
Гэта табе дзякаваны хлеб. Бітаму сабаку кія не паказывай. Запарушанае вока. Сярод парудзелае леташняе травіцы пачала паказвацца зялёная мураўка. Дождж абмыў твар зямлі, пакрыты пылам. Плакала бедная маці, стоячы над труною свайго сына. Вы ня раз ляжалі каля крынічкі, схаваўшыся там ад гарачага летняга сонца. Даганяючы, не нацалуешся. На лечаным кані далёка не заедзеш. Напужаная варона і вераб’я баіцца. Нябітаму няма чаго плакаць. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Выратаваны з гразі конь і лужыны баіцца. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). Бягучага ваўка добра і за хвост злавіць. Вочы завідушчыя, а рукі заграбушчыя. Усё забыта, што зямлёю пакрыта. Гоянае раны ня трэба дражніць. Дараванаму каню ў зубы не глядзяць. Дзела бытае, даўно забытае. Іншае дараванае абходзіцца даражэй за куплёнае. Засеянага людзі ждуць. Праглынутага ня выплюнеш, а выплюнутага не падымеш. З незабітага ліса шубы ня шыюць. Прамытае вады ня бывае. Сядзеўшы, нічога ня выседзіш. Пытаючыся, дапытаешся. Узяўшысь за гуж, не кажы, што ня дуж. Каля вады ходзячы, абмочышся. Сьпіць, як пшаніцу прадаўшы. Заварыўшы кашу, не шкадуй масла. На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць. Ня зьведаўшы броду, ня кідайся ў воду. Не пераскочыўшы, не кажы гоп. Ня еўшы лягчэй, а пад’еўшы ляпей. Паслаўшы дурнога, а за ім другога. Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць. Воўк не выбіраючы душыць авечкі. Салавей пяе прыпяваючы, а я млода плачу прылягаючы (п). Пад вароты пад’яжджаючы, чую брата гаворачы (п). А што чорна ня чэрнячы? А што бела ня белячы? Што сіне ня сінячы? Што зялёна не зяленячы? (п). Плача малоданька ў каморы, белы абрусы мыючы, тонкі кашулькі шыючы (п). Паволі едучы—далей будзеш. Айцец-мамка плачуць, каля Дуная ходзячы, у Дунаю просячы (п). Ня разам Вільня збудавана. Ні гадана, ні жадана, а само прышло. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Прышоў нязваны—ідзі нягнаны. Сьляпому вочы завязаны. Ляжачага ня б’юць, а безбароннага не сякуць. Скрыпучае дзерава доўга стаіць. Летась пасаджона, сёлета ўзрашчона. Пад ляжачы камень і вада не цячэ. Нявучан, дык правучан.
ПРАВІЛА 43. Дзеясловы I-га спражэньня ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга і будучага часу маюць канчатак—юць-уць: ідуць, пішуць, капаюць; а дзеясловы ІІ-га спражэньня—аць-яць: крычаць, гавораць, гамоняць (бач. прав. 42, А, 3).
Задачка 32-ая. Заместа рысак паставіць—у—ю або а—я.
Перад невадам рыбы ня лов—ць. Галоднаму асьцюкі ня кол—цца. Лепей сьмяяцца, як плак—ць. За пастой ня плац—ць, а дорага бяруць. Здраду прыма—ць, а здрадніка веша—ць. З песьні слова не выкіда—ць. І корм—ць, і пояць, і вочы кол—ць. І смал—ць, і агнём пал—ць. Клін клінам выганя—ць. Калі паны ліку—ць, тады мужыкі гару—ць. Лета на зіму, а зіма на вясну працу—ць. Ня ўсе птушкі лята—ць. Не тады сабак корм—ць, як на ўловы ех—ць. Паны балю—ць, а наш брат гар—е. Пра адны дрожджы не гавор—ць трожды. Прочкі ходз—ць без сарочкі. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяв—ць. З незабітага ліса шубы ня шы—ць.
ПРАВІЛА 44. 1) Дзеясловы I-га спражэньня ў 2-ой асобе адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу маюць канчатак—еш, а пасьля зацьвярдзелага зычнага—аш: ты чытаеш, ведаеш, кажаш, пішаш.
Дзеясловы I-га спражэньня канчаюцца на—іш—ыш: просіш, ходзіш, паложыш, гаворыш.
2) Дзеясловы І-га спражэньня ў 3-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу маюць канчаткі—е, а пасьля зацьвярдзелых зычных—а, ён думае, ведае, кажа, піша.
Дзеясловы II-га спражэньня канчаюцца на—іць—ыць: ён просіць, ходзіць, паложыць, гаворыць (бач. прав. 42, А, 1).
Задачка 33-яя. Сьпісаць і, заместа рысак, паставіць, дзе трэба, літары е, а, і ці ы.
Вым—ту разком—выв—зу вазком. Гвалтам возьм—ш, але даць—не дасі. Глухі не дачу—, дык прылож—ць. Дай на тры дні, а возьм—ш злыдні. Далей палож—ш—бліжэй возьм—ш. Далей паедз—ш—скарэй у дварэ будзеш. Думаю гораду ня возьм—ш. Заглян— сонца і ў наша аконца. Затым сьляпы плач—, што сьцежкі ня бач—ць. Шылам патакі ня хвац—ш. Зямелька, матка наша, і корм—ць, і по—ць, і адзява— нас. Зямля ні тон—, ні гарыць. Зьзя—, зьзя— дый блісьн—. Золата і ў краме дастан—ш, а свайго розуму нікому ня прыстав—ш. З малое іскры быва— часам вялікі пажар. І курыцаю запя—, калі за жывое каго забярэ.
Задачка 34-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары е або а.
Сабака бега—, а птушка лята—. Рыба плава—, а вуж поўза—. Пісар піш—, а касец косіць. Кравец шы—, а каваль ку—. Журавель ляціць, а жаба скач—. Ластаўка лепіць гняздо, а верабей у—. Узіму вада замярза—, а ўлетку раста—. Дзе араты плач—, там жняя скач—. Хто ўлетку халадку шука—, той узімку галада—. Хто дба—, той і ма—. Дом буду—цца цесьлямі. Цемната ўсё гусьце— і гусьце—. Неба ясьне—. Прыгрэ— сонца, і сьнег растан—. Дожджык пакропіць, сонца прыгрэ— цьвіце вярбіна, рунь зеляне—. Улетку сонца падыма—цца высока і сьвеціць доўга. Чым даўжэй сьвеціць сонца, тым болей яно награва— зямлю. Чу—цца ў Нёмнавай гутарцы жаль. Дожджык се— беспрастанку. Цяжка працу— чалавек на полі і ў гародзе. Знойдз—цца кожнаму праца. Сядзіць паня ў чырвоным жупане; хто жупан здыма—, той сьлёзы раня—(цыбуля). Рыечка ры—, а скачка шчабеч— (сьвіньня і сарока). Шчука сун— —лес павяне, на тым месцы цэркаў стан— (каса).
ПРАВІЛА 45. Дзеясловы множнага ліку цяперашняга і будучага часу не пад націскам маюць канчаткі:
1. У 1-ай асобе I-га спражэньня—ем, а пасьля зяцьвярдзелых зычных ам: ведаем, пасеем, пішам, скажам.
Дзеясловы II-га спражэньня канчаюцца на—ім—ым: просім, спалім, паложым, гаворым.
2) а) У 2-ой асобе І-га спражэньня—еце, а пасьля зацьвярдзелых зычных—аце: ведаеце, пасееце, пішаце, скажаце.
Дзеясловы II-га спражэньня маюць канчаткі—іце—ыце: просіце, спаліце, гаворыце, паложыце.
б) Але калі націск прыдзецца на канец, то канчаткі дзеясловаў ІІ-га спражэньня астаюцца бяз зьмены—іце—ыце: сядзіце, пасьпіце, крычыце, згарыце.
Дзеясловы І-га спражэньня маюць канчаткі—яце—аце (пасьля зацьвярдзелых зычных, як і не пад націскамі): несяце, печаце, бераце (бач. прав. 42, А, 1).
Задачка 35-ая, Сьпісаць і, заместа рысак, паставіць патрэбныя літары: а, я, і, ы, е.
Два вякі жыць ня будз—м. Зна—мся дома—знаймася і ў людзях. Калі ня нажн—м, то і не назьбіра—м. Калі не намалоц—м, то і не накалоц—м, Не ўрадзіў мак—перабудз—м і так. Пераначу—м—болей пачу—м. Прышло махам—і пойдз—прахам. Праглынутага ня выплюн—ш, а выплюнутага не падым—ш. Тады пабач—м, як заплач—м. Сядз—м на калодзе, пагавор—м а прыгодзе. Што вы нес—це? Мы няс—м жыта на продаж. Калі гаспадар у карчме скач—, то гаспадарка ў дварэ плач—. Калі ма—ш грошы, ня будз—ш хадзіць босы. Тады хіба перастане, калі ўся сарока бела стан—. Ласка—не каляска: сеўшы не паедз—ш. Ма—ш статак—мусіш мець і ўпадак. Матка—не граматка: за злотку ня куп—ш.
ПРАВІЛА 46. Дзеясловы з зваротным займеньнікам ся. 1) Некаторыя дзеясловы зьліваюцца з зваротным займеньнікам ся: мыюся, сьмяюся; мыешся, сьмяешся, чэшашся; мыемся, сьмяёмся, чэшамся і г. д.
Пры спражэньні займеньнік беспасярэдна далучаецца да дзеяслова: бярэшся, робішся, бяромся, робімся, берацеся, робіцеся.
2) Толькі ў 3-яй асобе адзіночн. і множн. ліку і ў неазначальнай форме канчатак цься дае ў вымове і на пісьме цца: ён мыецца, чэшацца, хваліцца, сушыцца, варыцца; яны мыюцца, чэшуцца, хваляцца, сушацца, варацца, заместа: “мыецься, чэшацься, сушыцься, варыцься” і г. д.
Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.
Практыкаваньне 59. Ня ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. За мухай не зганяешся з абухам. Калі станеш трэсца, то і хлеб лепей есца. Калі вядзецца, то і на шчэпку прадзецца. З роспачы і ў агонь кінешся. Ня хочацца, дык і няможацца. Калі топішся, то і за брытву хопішся. Язык Кіева дапытаецца. З кім спазнаешся, такім сам станешся. Не баішся ківа, пабаішся кія. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляецца. І на мулкім высьпішся, калі спаць хочацца. Пытаючы, дапытаешся. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. Век жывеш, век вучышся. Што ў лесе родзіцца,— у дварэ згодзіцца. Льлецца Нёман паміж гораў, сьветлы, чысты, як раса. Шум некі ад пушчаў нясецца. Лес туманам заснаваўся. Белаватаю пялёнкай уздымаецца туман над лугамі. Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся. Крыльля ў ветраку круцяцца ад ветру. Поле, луг, лес і гай схаваліся ў цемнаце ночы. Разьвіднелася. Усё прачнулась прад вачыма беднае кабеты. Багаты дзівіцца, чым худак жывіцца. Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся наабапал рэчкі луг. Над старым вялікім садам зьбіралася навальніца. Загарэліся сьцены старое варывенькі. Па ласым кусе я і вады нап’юся.
Задачка 36-ая. Сьпісаць і паставіць цц або ц. Чуткай душою толькі паслухай—здас—а там гэтакі голас чуваць: “Гэй, ня дзівуйся, мой дружа нядбалы, што я сягоньня так злосна шумлю!”. (Я. Куп.). Увесну лес адзене—а, а ўвосень ня весьць дзе падзене—а. У мор намру—а, а ў вайну налгу—а. У горы нагаруе—а, а ў дабры накрасуе—а. Конь і на чатырох нагах спатыкае—а. Лістам сьцеле—а. На беднага Макара шышкі валя—а. Адны вочы і плачуць, і сьмяю—а. Ад чужога шалу ў галаве круці—а. Пытае—а люты—ці добра абуты? Рассыпае—а драбней маку. Роўны з роўнага цешы—а. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляе—а. Што ў лесе родзі—а, тое ў дварэ згодзі—а. Як гукнеш, так і адгукне—а. У голад і нішчымнае смачна ес—а. Ціха на землю спушчае—а ноч. Чуць-чуць дрогне, праліе—а чырвань на ўсходзе: гэта неба ўсьміхне—а людзям і прыродзе (Я. Кол.). Вецер злосна ў хату рве—а, у полі стогнам аддае—а.
ПРАВІЛА 47. Формы загаднага ладу.
1) Калі дзеяслоў загаднага ладу ў 2-й асобе адзіночнага ліку мае на канцы ь (будзь, кінь, пасунься), то ь астаецца і ў 1-ай і 2-й асобе множнага ліку: будзьма, кіньма, пасуньмася; будзьце, кіньце, пасуньцеся.
У праціўным разе ь ніколі ня пішацца: рэж—рэжце, кліч— клічце, прамоў—прамоўце, саромся—саромцеся.
2) Канчаткі загаднага ладу 2-ой асобы адзіночнага ліку і—ы ў 1-й і 2-й асобе множнага ліку пераходзяць у е—э: ідзі—ідзём, ідзеце; нясі—нясем, нясеце; пячы—пячэм, пячэце; бяры—бярэм, бярэце.
Задачка 37-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары: ь, е, э.
Ня трац—це марна часу! Плачце вочы, хоць павылаз—це: бачылі, што куплялі! Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Кін—це стрэльбу і вуду, і я ў вас буду. Прысядз— —госьць будзеш! Цёсачка, цёсачка, а потым—стой, воўк цябе рэж! Сядз—ма мы паабедайма, паабедаўшы, пагавор—ма! (п). Б—це, б—це біты камень, агню даставайце, маладую застрыгайце! (п). Не каж—це, шэры гусі, што я тут гарую, а скаж—це, шэры гусі, што я тут паную (п).