Шынкарэнка В. АБ НЕКАТОРЫХ АСАБЛІВАСЦЯХ ПАЭТЫКІ ГІСТАРЫЧНАГА ЖАНРУ Ў БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ЛІТАРАТУРАХ
Цэтлікі: гістарычны раман
Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае літаратуразнаўства
(Беларусь паміж усходам і захадам. – Ч. 2. – Мн., 1997)
Паэтыка як навука аб законах унутранай сувязі. І суадносінах розных узноўнаў мастацкага цэлага, як праунальна новая аналітычна- сінтэтычная галіна філалагічных відаў, дзе рактар і функцыі ўзаемадачыненняў разглядаюцца ў атпаведнасці з агульнай ідэяй, что яднае, арганізуе ўсю складаную пабудаву твора,— пакуль недастаткова часта трапляе ў кола самастойных літатратуразнаўчых даследаванняў. «Аналізу паэтыкі...— аналізу жанравага, аналізу зрухаў стылістычных і моўных- практычна ў нас ў крытыцы няма, і гэта звязана яшчэ і з крызісам, які наогул перажівае сёння літатарурная крытыка. Яна толькі пераходзіць са стадыі шаманства (ці „публіцыстічнай“ стадыі) у стадыю прафесійнага разбору эстэтычнай сітуацыі»,— з палемічным запалам і наўмысным перабольшаннем сцвярджае Н.Іванова. Але ў целым можна пагадзіцца з прыведзеным выказваннем.
У літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў назіраецца прыметная тэндэнцыя да разнастайнасці жанравых пошукаў. Асаблівую цікавасць тут уяўляюць празаічныя формы з іх рухомасцю структуры, жанравай эвалюцыяй, новаўтварэннямі, з аднаго боку, і з крышталізацыяй, вяртаннем да традыцыйнай формы, з другога. А, як вядома, праблема жанру, які разумеецца намі як змястоўная орма, як цэласная сістэма структурна і функцыянальна звязаных паміж сабой сэнсавых элементаўносьбітаў адпаведнага задуманай форме жыццёвага матэрыялу, стаіць у цэнтры паэтыкі. Тым больш аьгрунтавана выглядае наша цікавасць да гэтага актуальнагп і надзвычай складнага літаратуразнаўчага пытання.
Гістарычны празаічны жанр у беларускай літаратуры ў адрозненне ад суседняй рускай толькі-толькі пачынае сваё развіцце. Доўгі час у нашай прозе пасля першых і незавершаных спроб рэпрэсаваных Б.Мікуліча («Адвечанае») і Я.Дылы («На шляху з варягаў в грэкі») аж да шчаслівага і наканаванага з'яўлення «па-беларуску шчырых і па-картакевічаўску рамантычна -незамутнёных» твораў аршанскага аўтара гістарычны жанр як самастойная мастацкая з'ява амаль не развіваўся. Суцяшжнне ад такога незайдроснага факта можна знайсці толькі ў тым, што айчыннай прозе не спатрэбіцца прыкладаць шматлікія намаганні, каб пазбавіцца ці пераадолець тыя сацыялагізатарскія стэрэатыпы ў распрацоўцы гістарычнай тэматыкі, якія шмат у чым нашкодзілі рускай савецквй літаратуры.
Але трэба сумленна прызнацца, што прыведзены аргумент не асабліва радуе. Бо стрымліванне нарутальнага ходу літаратурнага ходу літаратурнага развіцця, хай і з памылкамі, з хваробамі росту, адсутнасць таго ж колькаснага фактара ні ў якой ступені не спрыялі якасным зрухам. Таму, здаецца, няма чым аспржчыць горкую і небеспадстаўную заўвагу К.Тарасава пра тое, што «... у нас ёсць паасобные творы, але мы ніколі не мелі (і сёння не маем) пэўнай школы гістарычнай мастацкай літаратуры». І ужо зусім бязлітасна пісьменнік дадае: «Тое ж можна сказаць і пра гістарычную навуковую літаратуру».
Нягледзячы на сур'ёзнасць выказанай заўвагі, нельга не ўлічіваць тое, што ўжо стала мастацкай з'явай, трывала ўвайшло ў духоўнае жыццё сучасніка, напісанае У.Караткевічам, Л. Дайнекам, В.Іпатавай, самім К.Тарасавым і іншымі. Надзвычай абнадзейвае ўпэўненасць у карысці ад распачатай справы маладзейшых аўтараў- У.Арлова, В.Чаропкі.
У агульным плане задачы гістарычнага жанру, вызначенныя яшчэ Лукіянам, гучаць так: «...навучыць, захапіць, прынесці асалоду з перавагай то адной з іх, то другой у залежнасці ад зместу і характару сачынення». Дасягнуць пастаўленыя задачы магчыма толькі пры ўмове, калі пісьменнік будзе прытрымлівацца прынцыпа дакладнай адпаведнасці праўдзе жыцця, разумных суадносін рэальнага факта і мастацкай выдумкі.
Бо адным мы вінны, пакуль жівы,
Перад нашаю вялікай нівай:
Праўдай абавязаны мы ёй,
Ісцінай.
Адзінаю.
Адной.
Гэтыя словы У. Караткевіча цалкам адпавядаюць творчай канцэпцыі Д.Балашова, рускага фалькларыста, гісторыка, аўтара цыкла раманаў «Гасудары маскоўскія». Іх аўтар заўседы гранічна ўважлівы да фактаў, да самых маленькіх дробязей эпохі, што надзвычай дапамагае яму ў паказе вядомых дзяржаўных асоб рускай гісторыі XIII-XIV стст. Падкрэслім: мастака непакоіць не толькі праўдзівасць той ці іншай падзеі, канфлікту, псіхалагічная выверанасць учынкаў і паводзін герояў, але і іх мова. «Павінен сказаць пры гэтым,— дзедіцца сваімі думкамі раманіст,— што сама пабудова фразы часам больш дае адчування старажытнасці, чым асобныя выказванні».
Такія ашчадныя адоносны пісьменніка до моўнай спадчыны, да гістрачнага матэрыялу сведчаць пра яго жаданне аднавіць загубленыя часам ці ўпарадкаваць адкінутыя ўбок цагаглінкі з падмурка свайго этнасу, дакладна перадаць цяжкасці станаўлення маладой дзяржавы, фармавання яе з асобных княстваў. Можна прымаць або не прымаць аўтарскую канцэпцыю гісторыі. яго разуменне асобы, яе ролі ў гістарычным працэсе, але нельга не пагалазіцца з яго думкай пра тое, што «лёсы людзей існуюць у гісторыі, і гісторыяй, дадзенымі спрадвеку законамі вызнаюцца беды і радасці, поспехі і скрухі кожнага з нас, кожнага тленнага і часовага чалавечага жыцця».
Ад падзейнай эпічнасці твораў Д.Балашова, яго цалкам аб'ектывізаваннай манеры пісьма істотна адрозніваюцца аповесці і раманы Ю.Давыдава, хоць ён таксама абапіраецца ў асноўным на дакументальную аснову, пераканаўчы псіхалагізм, натуральныя размоўныя інтанацыі. Найперш вылучае творы гэтага празаіка формы падачы матэрыялаў. У яго «Дзвюх звязках пісем» няма пасрэднікаў, размова вядзецца ад імя першай асобы. Жывым аповядам сведкі, які павінен быць данесене да іншых, успрымаецца твор «Завяшчаю вам, браты...» А "Лёс Усольцава паўстае як прыклад удала імітавных мемуараў. Часта да спраўды існуючых гістарічных матэрыялаў пісьменнік дадае сфальсіфікаваныя дакументы, запісы сказанага выдуманымі героямі, дазваляе сабя вызначыць жанр рамана як пісьмы і пры гэтым настойліва сцвярджаць, што «гісторыя не прадмет самазадаволенасці, а прадмет самапазнання».
Яшчэ больш яскравы прыклад свабоды выўлення аўтарскага «я» ўяўляе сабой творчасць У.Караткевіча, які ўвесь час імкнуўся да стварэння універсальнага гістарычна-рамантычнага жанру, дзе на роўных уладараць канкрэтны факт і мастацкая выдумка, звесткі летапісаў і этнаграфічны матэрыял, дакладная падзея і неверагоныя сюжетныя хады, дзе назіраецца дыфузія розных паэтычных формаў і шмастылявое ўзаемадапаўненне, а герой жывя высокай нацыянальнай ідэяй. Яшчэ Ф.Шылер пісаў: «Прывучаючы чалавека разглядаць сябе ў сувязі з усім мінулым і падрыхтоўваючы яго да вывадаў у адносінах да самай далёкай будучыні, вывучэнне гісторыі здымае межы паміж нараджэннем і смерцю, якія заключаюць у такія цесныя і такія прыгнятаючыя рамкі індывідуальнае чалавечае жыццё і сваёй аптычнай ілюзіяй падаўжаюць яго кароткае існаванне да бясконцасці, робячы непрыкметным пераход ад індывідуума да роду».
Як вядома, кожная эпоха нараджае сваіх герояў. Асоба праяўляецца ў канкрэтных гістрарычных абставінах, яна нібы адгукаецца на запатрабаванні часу. Трэба гаварыць пра ўплыў абставін на фармаванне асобы і, наадварот, ролю асобы і яе ўплыў на развіццё абставін, гэтаксама як і пра спецыфіку героя гістарычнага жанру, сацыяьна-гістарычную дэтэрмінаванасць яго характару. І не мае значэння, рэальная, канкрэтна існуючая гэта асоба ці плён мастацкай выдумкі, творчай фантазіі пісьменніка. У Караткевіча ідуць побач Андрэй Беларэцкі і Раман Ракута, медыкус і Гервасій Выліваха, Юрась Братчык і Іуда, Загорскі і Каліноўскі... У В.Іпатавай- Алекса і Прадслава, Чорная княгіня і князь Наваградскі. Л.Дайнека выбірае князёў Вячку, Уладзіміра, Усяслава Чарадзея і Міндоўга. (Пералік можа быць працягнуты.)
Вельмі істортнуюролю адыгрывае духоўная сутнасць названых герояў, адстойванне імі гуманістычных ідэалаў, заваёў розуму і культуры, а пра гэта ні дакументы, ні летапісы не паведмаляюць. І тады на дапамогу пісьменніку-гысторыку прыходзіць ўяўленне, «... настрой, той стан душы, асаблівы, напяты, гатовы на ўсё, той настрой, калі здаецца, што няма немагчымага, той настрой адпаведнасці сябе- свету, які бацькі крыху велікапышна, але ўвогуле правільна звалі натхненнем». Б.Акуджава, аўтар «Глытка свабоды», «Падарожжа дылетантаў», «Спаткання з Банапартам», гэты ўнутраны стан, як і ўласную далучанасць да зместу, падзейнасці твора, перадаў у вершы «Я пішугістарычны раман» наступным чынам:
Были дали голубы,
Было вымысла в избытке,
И из собственной судьбы
Я выдёргивал по нитке.
... ... ... ... ... ...
Вымысел- не есть обман.
Замысел- ещё не точка.
Дайте дописать роман
До последнего листочка.
Варта будзе сказаць, што менавіта Б.Акуджаву (да яшчэ хіба В.Пікуля) найбольш дакарабць за адвольнае абыходжанне з гістарычным матэрыялам, крыткуюць за некананічнасць жанраў, «рэтраспектыўнасць» прозы. Тым не менш, няма перабольшання ў вершаваным прызнанні творцы. Лёсы герояў заўсёды ў той ці іншай ступені пераплятаюцца, судакранаюцца з лёсам аўтара праз мноства рэалій, асацыяцый, аналогій. Нельга адмовіць пісьменніку і ва ўменні разгарнуць захапляючае дзеянне, пабудаваць адметную шматгаліновую апавядальную структуру з элементамі сюжэта ў сюжеце, прыватнымі і ананімнымі пісьмамі, дзённікавымі запісамі, аформленнымі па законах драматургіі дыялогамі, неаднаразовымі пасляслоўямі, як, скажам, у «Падарожжы дылетантаў»; або выбраць нетрадыцыйны, часцей за ўсё- перыферыйны, а не непасрэдна з самога цэнтра гістарычнай падзей, пункт асвятлення яе (да прыкладу, вайны 1812 г. у «Спатаканні з Банапартам»). Гэта не павінна здзіўляць, бо раманіста найперш цікавяць не ваенныя баталіі, а маральны, духоўны аспект гістарычнай з'явы. І гэты яго права.
Вядома, пісьменнік-гісторык павінен шмат ведаць, але не ў меншай ступені інтуітыўна здагадвацца, не трымаючы скутай фантазію, будаваць і выкладаць версіі. І тады змест і форма яго твора разам з аналітызмам, дакладнасцю фактаў і дэталей, дакументальнасцю ўзбагацяцца ўласнымі гіпотэзамі, схільнасцю да значных адкрыццяў праз «маленькага» чалавека, асобныя дэталі. Развіццё гістарычнай белетрыстыкіў акрэсленным кірунку абаяцае даць плённыя вынікі, асабліва ў беларускай літаратуры, дзе пісьменніку часта даводзіцца адштурхоўацца ад легенды, падання і дзе гістарычны жанр сінтэтычна ўвабараў у сябе адзнакі філасофскага, інтэлектуальнага (да прыкладу «Хрыстос прызумліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі» У.Караткевіча). С.Дангулаў, якому надлежаць раманы «Дыпламаты», «Кузнецкі мост», «Ютрань у Рапала», настойваючы на гарманічнай суаднесенасці кампанентаў гістарычнага твора, асабліва падкрэслівае неабходнасць у ім сутнасных абагульненняў пададўенага матэрыялу, бо «гэта... раман думкі».
Увогуле ж цяжка гаварыць пра жанравую чысціню сучаснай гістарычнай прозы. Аповесць А.Мальдзіса «Восень пасярод вясны», паводле ўласнага выўначэння пісьменніка, «сатканная з гыстарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў». Цікя формы падачы гістарычнага матэрыялу назіраюцца ў В.Іпатавай. Скажам, элементы жанру хаджэння ў аповесці «за морам Хвалынскім», прыгодгніцкія матывы ў гэтым і іншых творах. Арыгінальна вырашае праблему апавядальніка У.Арлоў у апавяданнях «Пішу вам у Масковію», «Маналог святога Пётры». Ён актыўна нагружае сюжэт снамі-мроямі, выключнымі здарэннямі. З другога боку, гэты ж аўтар надзвычай плённа працуе ў жанры гістарычнага трактата, навукова-публіцыстычнай эсэістыкі, якая на сёння вельмі гучна заяўляе пра сваю прысутнасць. Маюццы на ўвазе даследаванні «Еўфрасіння Полацкая», «Таямніцы старажытнага Полацка» У.Арлова, «Імя ў летапісе» В.Чаропкі, кніга Ф.Несцерава «Сувязь часоў», работы Я.Гродзіна і многіх іншых аўтараў. Нельга змяншаць значэнне такога тыпу літаратуры ў параўнанні з гістарычнай мастацкай прозай, бо вельмі часта менавіта гэтая высокомастацкая публіцыстыка выконвае функцыі падручнікаў, своеасаблівых даведнікаў, а значыць, вельмі спрыяе папулярызацыі гістарычных ведаў.
Памятуючы пра тое, што ўзаемадачыненні, узаемаўплывы культур розных этнасаў уяўляюць сабой вельмі скаданы працэс, які пры ўмове асабліва значных запазычанняў пагражае небяспекай, можа закончыцца трагічным паглынаннем, раствареннем пасіўных, менш дзейсных культур больш моцнай з іх або стварэннем нейкай хімернай квазіэтнакультуры, што нісколько не лепей, беларускія пісьменнікі павінны дбаць пра ўласныя шляхі развіцця гістарычнай прозы, стварэнне дасканалых у эстетычных адносінах твораў- тым больш, што «наша неагляднае эпічнае поле гісторыі працягвае чакаць сваіх рупліўцаў».
Аўт, 21 лютага 2012
Агульнае і параўнальнае літаратуразнаўства