Сенькавец У. УПЛЫЎ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА СТАНАЎЛЕННЕ ЖАНРУ САНЭТА Ў БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ

Сер, 21 сакавіка 2012

Агульнае і параўнальнае літаратуразнаўства

Цэтлікі: Санэт

Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае літаратуразнаўства

(Беларусь паміж усходам і захадам. – Ч. 2. – Мн., 1997. –С.  281— 285)  

 Санет у беларускую паэзію прыйшоў толькі ў пачатку ХХ ст.— пасля таго, як набыў амаль васьмісотгадовы вопыт у еўрапейскай літаратуры. Першым яго прыхільнікам у Беларусі прызнана лічыць Янку Купалу, які ў 1910г., у 29 нумары газеты “Наша Ніва” надрукаваў верш “Жніво”. Аднак шлях беларускага санета пачаўся значна раней. Вядома, напрыклад, што Альгерд Абуховіч, адзін з удельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, перакладаў на беларускую мову “Фаўста” І.Гётэ, “Разбойнікаў” Ф.шылера, вершы В.Гюго, Д.Брайана, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, санеты А.Дантэ і Ф.Петраркі. А.Мальдзіс у кнізе “Творчае пабрацімства” прыводзіць радкі з санета Янкі Лучыны, напісаныя на польскай мове.  Яны сведчаць, што беларускі паэт добра ведаў кананічныя патрабаванні санетнай страфы і па-майстэрску выкарыстоўваў іх у сваёй творчасці:

 

Ziemio moja ojczysta! W tak wielkim obszarze

Naraz cie ni? widzi?em, tob? wzrok niesyty

Napiescic si? nie moze. Gdyby we snie marz?.

 

Lec? niesiony duma w prezezrocze bl?lity

Az tam, gdzie dymi? jakby w swi?tyni oltarzu

Niebotyczne wierzcho?ki, sinych Tatrow szczyty.

   Асаблівая меладычнасць вершаванага радка, якая дасягаецца дзякуючы ўдаламу спалучэнню ямбічных стоп з пірыхіем, багатая рыфма і выкрастанне разнастайных мастацкіх сродкаў (эпітітаў, параўнанняў, метафар) надаюць санету Янкі Лучыны тонкі лірызм і напеўнасць. Строга прытрымліваецца паэт кананічнага патрабавання, якое забараняе ўжыванне знамянальнага слова болей аднаго разу. Адпавядае класічным традыцыям і выьраная паэтам тэма- зварот да роднай зямлі з словамі любові і падзякі. Гэтыя радкі Янкі Лучыны вельмі сугучныя санету Адама Міцкевіча, дзе паэт звяртаецца да Нёмана як да самага блізкага і дарагога субяседніка:

Niemnie, domowa rzeko moja! Gdzie s? wody

Ktore niegdys czerpalem w niemowlece d?onie,

Na ktorych potem w dzikie p?ywa?em ustronie,

Sercu niespokojnemu szukaj?c och?ody.

   Некалькі пазней Янкі Лучыны да санетнай формызвярнуўся Аляксандр Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, эканаміст, географ, літаратор. Ён пераклаў на беларускую мову санет Адама Міцкевіча “Burza”, назваўші яго “Бура на моры”. Як пішуць складальнікі хрэстаматыі па беларускай літаратуры ХІХ ст. Алег Лойка і Вячеслаў Рагойша, пераклад быў зроблены Ельскім для “календаря Северо-Западного края на 1889 год”, але па нейкі прычыне ў яго не ўвайшоў. Гэтай прычынай, напэўна, быў невысокі мастацкі ўзровень перакладу, які нагадваў, хутчэй, пераказ верша Міцкевіча, дзе ў многіх выпадках Ельскі выкарыстоўваў польскія словы, першаў рытмічны малюнак арыгінала. Прывядхём для параўнання радкі з арыгінала санета і яго перакладу:

 

Zdarto zagle, ster prysn?l, ryk wod, szym zawiei,

G?osz trwoynej gromadz, pomp z?owieszycze,

Ostatne liny majtkom wzrwa?z si? z r?ki,

S?once krwawo zaxhodzi, z niem reszta nadziei.

 

Узарвала жаглі, руль прыснуў, вада раве, страх родзе,

Грамада плача, помпы енчаць- грук !

Астатнія ліны выпалі людзям з рук,

Разам з крывавым сонцам надзея заходзе.

 

   Працытаваны пераклад А.Ельскага доўгі час быў адзіным санетам на беларускай мове. І толькі прыходу літаратуру Купалы, Коласа, Багдановіча, Гаруна з’явіўся якасным зрухам у нацыянальным вершы. Культывуючы сусветныя формы верша, нашы паэты не толькі апрабавалі іх, але і ўзбагацілі мову, пашырылі жанрава-стылявую гаму літаратуры. М.Багдановіч, напрыклад, ствараючы цыкл вершаў “Старая спадчына”,  так вызначыў асноўныя задачы гэтага цыкла: “Ён поўнасцю складаецца з узораў разнастайных мінулых форм верша, якімі я зацікавіўся, маючы на мэце не толькі іх красу, не толькі паляпшэнне версіфікацыйнага майстэрства ў час працы над імі, але і жаданне прышчапіць беларускаму пісьменству еўрапейскі выгляд. Акрамя таго, фактам з’яўлення іх я хацеў даказаць здольнасць нашай мовы да самых строгіх партабаванняў вершаванай формы.

   Янка Купала пачынаў, як вядома, свой творчы шлях з вершаў на польскай мове. Калі звярнуцца да іх жанравага аналізу, то знойдзем там нямала санетаў:

Усе яны вылучаюцца сваёй сацыяльнай накіраванасцю, паказам жыцця простага чалавека, яго думакі спадзяванняў.
   У адным з названых санетаў (“Ziemio”) Купалаў кантрастным плане раскрывае адносіны лірычнага героя да роднай зямлі. Першыя два катрэны прасякнуты шчырым пачуццём любові да роднай зямлі. Герой верша хоча ўпрыгожыць зямлю вянкамі кветак, уславіць яе неўміручнымі словамі песні. Паэту бачыцца рамантычна чыстая раніца “mi?o?ci i braterstwa”, а з душы яго міжволі вырываецца ўзнёслае “O Bo?e! czego? mi dzi? ma?o?  Але інтанацыя зачыну, які напоўнены спакоем і меладычнасцю, у тэрцэтнай частцы напружваецца, кантрасна мяняецца. Такі дысананс дзвюх санетных частак вельмі нагадвае “сюжэтныя выбухі” ў рамантычных вершах А.Міцкевіча. Сэрца паэта стогне, бо не збываюцца яго светлыя сны пра зямлю, замест вясны і сонца- “ciemnota zlowroga”, на квітнеючых прасторах- „g?azy i k?kole” і як расчараванне- жахлівы крык (“рамантычны выбух”), які, здаецца, нейтралізуе ўсе папярэенія прызнанні ў любові: “Nie kocham ciebe, yiemo, choc wo?am do Boga:- Chryste sk?d ymiana taka?..”. Апошнія тры словы верша выконваюць ролю коды- “санетнага замка”, дзе  жаецца тлумачэнне такім нечаканным супярэчнасцям у пачуццях і думках пра айчыну: “Сudz?, orz?, rol?”. Фактычна гэта- супярэчнасць і эстэтычнага ідэала, і сацыяльнай рэальнасці.

   У фармальным плане працытаваны санет яшчэ не адпавядае ўсім патрабаванням сваёй формы, але з пункту гледжання змястоўнай каштоўнасці ён можа быць пастаўлены ў шэраг лепешных санетаў беларускай літаратуры.

   З’яўленне ранніх санетаў Янкі Купалы- вынік непасрэднага ўплыву на яго польскай літаратуры. Як паэт ён фармаваўся на грунце дзвюх мастацкіх стыхій: літаратурнай і народна-песеннай. Не ведаючы тэартычных прынцыпаў пабудовы класічнага санета, ён спрабаваў засвоіць сакрэты гэтай формы на ўзорах польскіх рамантыкаў- найперш здабыткаў А.Міцкевіча і Ю.Славацкага. Пазней Купала падкрэсліваў, што з польскіх аўтараў на яго захавалася на ўсё жыццё. Вядома, напрыклад, што ў канцы 1940- пачатку 1941 г. ён многа і рупліва працаваў над перакладамі крымскіх санетаў А.Міцкевіча, якія, на жаль, загінулі ў Мінску ў пачатку вайны. Відавочна, што знаёмства Купалы з польскай літаратурай дало яму штуршок для напісання твораў на польскай мове. Санетныя спробы- выразнае таму сведчанне.

      У адных Купалавых санетах адчуваецца імкненне аўтара захаваць гучнасць, стройнасць вершаванага радка А.Міцкевіча, у другіх перавага аддаеца страфічнай разняволенасці санетных формаў Ю.Славацкага. Напрыклад, уласцівая А.Міцкевічу санетная рыфмоўка італьянскага тыпу авва авва (авав авав) cdc cdc пераважае і ў Купалавых санетах: у А.Міцкевіча- з адэскіх: санеты I-III, VI, IX, X, XIII, XVI, XVIII-XX; з крымскіх: I, V-XI, у Я.Купалы: „Przestancie marzyc”, „O zmorku”.

    Чытаючы Юльюша Славацкага, Янка Купала заўважыў, што тут рыфмоўка адрозная ад Міцкевічавай: у першым выпадку- частыя адступленні ад кананічнага правіла нязменнасці катрэннай формы, варыяцыі тэрцэтнай рыфмоўкі: cdc dcd cdc ddc cdd ccd I iнш. Адзначаныя варыяцыі сустракаюцца і ў А.Міцкевіча. Можна прыгадаць яго адэскія санеты XI, XV, XVII. Гэтыя прыклады- адно з сведчанняў імкнення польскага рамантыка да разняволення класічнай страфы. Відавочна, што разам з устойлівай рыфмоўкай, цвёрдым гучаннем санетныз формаў, Купала пераймае і рамантычныя “вольнасці” сваіх настаўнікаў. Імправізаваная рыфмоўка тэрцэтнай часткі санетаў стала для Купалы асноўной схемай рыфмавання санетных вершаўб напісаных па-польску і, gазнй, па-польску і, пазней, па-беларуску. Праілюструем сказанае на прыкладах:

   У Адама Міцкевіча:

      

 
Albo drugiemi gardzi, albo siebie wini,                           c

Minie ziemiank?, z drogi ust?pi bogini.                          c

A na obiedwie patr?c zegna si? y nadziej?                    d

I serce ma podobne do dawnej swi?tzni,                      c

Spustoya?ej niepogod i czasow koleja,                           d

Gdzie botstwo nie chce miesykac, a ludyie nie smiej? d

 

У Янкі Купалы:

Z?udnemi tylko zyjem marzeniami,                                  c

Cho? zycie nieraz sw? pokus? mami,                               c

Cho? mamz dusze, chociaz mamz serce.                         D

Tak los nielitosciwy wiecznie miota nami,                       c

Tulac si? musim w yzcia poniewierce,                              d

Pij?c trucizn?, ktor? szl? oszczerce.                                  D

 

   Выкарыстоўваючы характэрную для польскай паэзіі сілабічную сістэму вершаскладанняб Янка Купала не можа пераадолець уплыву традыцыйнага для беларускай народна0песеннай паэзіі танічнага верша. Вось прыклад з санета “Nie dla was”

 Nie dla was dola jutryenka royow?

Wsrod miotan zycia polyska na niebe,

Nie dla was wschodyi nadyieja nanowo,

Gdze ja zw?tpienie roybije, zagrzebie.

 

   Улічыўшы асаблівасць польскай прасодыі (націск падае звычайна на перадапошні склад), можна падумаць, быццам Купалу было цяжка пабудаваць твор па законах сілаба-танічнай сістэмы. Сапраўды, гэта складаная задача, аднак назіранні над санетнымі тэкстамі, напісанымі па-польскі, пацвярджаюць адваротнае. У такіх вершах, як “Przestancie marzyc...”, ”Hej, w swiat!”, ”O zmorku”, ”Bia?orusin”, асноўнай рытмічнай адзінкай з’яўляецца двухскладовая стапа, хоць вылучыць які-небудзь адзін з яе відаў немажліва. Купала свабодна спалучае ў адной страфе ямбоічныя і харэічныя памеры:

 

Patrz?: ot si? toczy jakis cien zmarnialy,

Licha siermi?ga z chudych bark op?ywa,

W st?pach koyucha tonie g?owa siwa,

A kryzwe nogi wlek? y lip sanda?y.

 

                                     ‘_ _ / _  _ /’ _ _/ ‘ _ _ / _ _ / ‘ _ _                              6x

                     ‘ _ _ / _  ‘  _ / _  ‘  _ / _ ’ _/ _ ’ _ / _      5x/я

                     ‘_ _ / _ ’  _ /_ ’  _ / _ ’  _ /_  ’  _ / _       5х/я

                   _ ‘  _ ’  _ / _  ‘ _ /_ ’ _ / _ ’ _ / _ ’ _ / _  5я

   Схема польскага рамантычнага санета не становіцца для беларускага паэта адзіным эталонам названай формы верша. Пазней, вывучаючы літаратурную тэорыю, паэт спрабуе знайсці сярод шматлікіх форумаў санетнага жанру тую, якая давала б яму найбольш мажлівасцей для раскрыцця творчых задач.