У. В. Анічэнка. ПОЛАЦКІЯ ГРАМАТЫ— ВАЖНАЯ КРЫНІЦА ДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ I ЯЕ ГІСТОРЫІ

Пят, 5 красавіка 2013

Беларуская мова

Цэтлікі: гісторыя мовы

Катэгорыі: Беларуская мова

Полацк (летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск) у «Аповесці мінулых гадоў» упамінаецца пад 862 г. як адзін з цэнтраў старажытнарускай дзяржавы з ажыўленымі эканамічнымі сувязямі з iншымі тэрытарыяльнымі аб'яднаннямі.
Полацкая зямля ў далёкія ад нас часы прызнавалася «беларускай дзяржавай», якая мела княжацкую ўладу, веча, адміністрацыю, вайсковую абарону. Яна займала адно з вядучых месц у старажытнарускай i старабеларускай дзяржавах, дасягнула высокага развіцця не толькі як сухапутнае, але i марское тэрытарыяльнае аб'яднанне, пад кантролем якога былі Дзвінскія землі да Балтыйскага мора.
Невыпадкова ў 1509 г. у Кракаве пацвярджальнай граматай Вялікага Княства Літоўскага i караля Польскага Жыгімонта 1 мяшчане Полацка былі ўдастоены Магдэбургскага права, а ў 1511 г. у Брэсце полацкая зямля заслужыла пацвярджальную грамату названых тытулаваных асоб з захаваннем прывілеяў баярам i мяшчанам хрысціянскіх правоў i вольнасцей на вечныя часы.
З ХШ ст. Полацк славіўся высокім дасягненнем пісьменнасці не толькі ў межах старажытнарускай дзяржавы, але i ў прыватнасці свайго княства— вялікай колькасцю тагачасных i пазнейшых грамат, моўная культура якіх не ўступала месца пісьмовым помнікам iншых тэрытарыяльных аб'яднанняў Усходняй Еўропы. Усе яны даюць нам выразнае ўяўленне адносна лінгвістычнай каштоўнасці на розных узроўнях, пачынаючы ад графікі i канчаючы лексікай.
Полацкія граматы змяшчаюць каштоўны матэрыял перш за ўсё для вывучэння лексічнай сістэмы, сярод якой важнае месца займае анамастыка, звязаная з сукупнасцю ўласных iмёнаў, носьбіты якіх сваёй нястомнай працай i кіраваннем на розных узроўнях унеслі значны ўклад у праслаўленне роднай зямлі. Кожная асоба мела ўласную назву, а значная iх колькасць— біяграфічныя звесткі з займаемымі пасадамі, родам заняткаў i iнш.
Для канкрэтызацыі разнастайных звестак пра асабовыя iмёны старажытнага Полацка i яго ваколіц мы звярнулі ўвагу на Полацкія граматы пачатку ХУ1 ст. (1506— 1513 гг.), апублікаваныя ў кнізе «Полоцкие грамоты ХШ— начала ХУ1 стст.» М., 1980. Ч.III. Усяго там змешчана 61 грамата— (iх нумарацыя падаецца па гэтаму выданню) у тым ліку на старабеларускай мове— 59, на лацінскай— 2 (293, 301), на польскай— 1 (копія граматы № 310).
Граматы пісаліся не толькі ў Полацку— 10 (292, 293, 295, 301, 302, 304, 307, 308, 309, 312), але i ў iншых геаграфічных пунктах Беларусі i за яе межамі: Брэст— 14 (273, 315, 316, 317, 318, 319, 320, 322, 323, 324, 325, 326, 327, 328), Вільня— 6 (281, 296, 297, 298, 299, 300), Кракаў— 4 (282, 306, 310, 314), Віцебск— 2 (303, 311), Петрыкаў— 2 (286, 287), Радомль— 2 (283, 284), Мінск— 1 (290), Смаленск— 1 (291), Гродна— 1 (271), Крэва— 1 (276), Ашмяны— 1 (277), Меднікі— 1 (278), Радаў— 1 (288), Абрадава— 1 (289), Аўдзеевічы— 1 (294).
Сярод уласных iмёнаў найбольшую колькасць складалі назвы мужчынскіх асоб, якія мелі адносіны да гісторыі Полацка i яго ваколіц, якія тады называліся полацкім паветам. Пры iх дэталізацыі i тэматычнай класіфікацыі мы зыходзілі з сацыяльных, службовых, маёмасных, рамесніцкіх асоб i простых служылых людзей, якія дапаўняюць гісторыю Беларусі i яе мову.
Адносна нешматлікую групу слоў складалі асабовыя iмёны, сярод якіх часта ў прааналізаваных граматах называўся полацкі ваявода Станислав Глебович (272, 285, 288, 289, 296, 304, 308, 309, 314, 315, 317, 318, 319, 322, 323, 324, 326, 328). Па-рознаму фіксаваліся iмёны другіх высокапастаўленых эпізадычных i больш-менш рэгулярных службовых i iх падначаленых асоб: маршалак (Остафии Копец (273), князі (Иван Федорович Поле(у)бенскии (310, 312, 314), Андреи Семенович Сокол(и)нскии (287, 315), Федор Иванович Глинскии (286), Иван Юрьевич Заславскии (294), Семен Соколинскии (320), бурмістры (Олхромеи Андреевич (295),дзесятнікі (Рожъко, Иван Жилян, Хома Бокун (304), слугі (Ивашко Радивонович, Сава Микитинич (283), Марътин Проселок, Васко Богатыревич, Ермила (281), радавыя служылыя людзі без канкрэтызацыі занятасці, пасад (Матфеи Демид, Офонас (277), падарожнікі (Осташко (330).
Часам граматы канчаліся не толькі ўказаннем месца i даты напісання, але i iх пісара. Так, у канцы купчай (прадажнай) граматы з адводам аднавяскоўцаў Хацяевічаў баярыну полацкаму Дзмітрыю Пятровічу на землі на возеры Уліча (1511 г.) сказана: «А писал Омельян Санкович» (322).
Саслоўную групу iмёнаў прадстаўлялі назвы розных сацыяльных слаёў Полацка i яго воласці. Сюды належалі:
баяры: Ивашко (Иван) Зеновъевич (278, 312), Миконор Коробович (291, 297), Яцко Сенкевич (328), Михаило, Иван Невельскии (327), Василии Богданович Яцкевич (326), Федор, Васко Ловенко (271), Глеб Остафьевич (275), Микита Петрович (276), Петр Семенович Епимахович (283), Федко Епимахович (312), Инъдрих Людятич (285), Ивашко, Дорошко, Еско Харковичи, Филька Макарович (294), Ян Глебович Корсан, пан Богдан (294), Дмитрии Петрович (322), Богдан Яцкевич (326);
мяшчане: Нестер, Яков, Илья (304, 326), Никифор Оснерчинич, Иван Козчин, Сава Микитинич, Тишеня Сергеевич (289);
дваране: Василь, Иван (Ивашко) Глебовичи Корсаковичи (284), Василии, Андреи Семеновичи Соколинскии (322), Тихон Иванович Быковскии (294), Петрашко (Петр) Епимаховичи (325).
На полацкіх землях здаўна iснаваў звычай развіцця дамашняй рамесніцкай вытворчасці, сярод якой папулярызаваліся ўласныя iмёны карчмароў (Михаилов, Сесепьевскии, Торопчанинов, Степан, Миклаш Пушкаревы), вытворцаў воску (Петр (282), Радивон Боров, Сава Бернищев, Петрашко Наумович (305), сапожнікаў (Иван Чоботарь (321).

На Полаччыне, як i ў iншых тэрытарыяльных аб'яднаннях тагачаснай Беларусі, было распаўсюджана хрысціянскае веравызнанне, якое абслугоўвалі асобы розных рэлігійных рангаў. У полацкіх граматах зафіксаваны iмёны з рознымі рэлігійнымі званнямі i пасадамі: архімандрыт (Антонеи 314), архіепіскап (Евхимии, Евъхимии (292, 313, 319), поп (Омельян (278), дыяканы (Федка Иванович (296), Федор Захар(ь)евич (308), Иван (312), Микита (292, 311), нябожчыкі (Ивашко Зеновъевич, Зеновии (317).
У полацкіх граматах прадугледжвалася перадача ў пісьмовай форме шматлікіх радавых запрыгоненых людзей, што нястомна працавалі на сельскагаспадарчых угоддзях, якіх называлі: Роман, Харытон, Ы(И)гнат, Иван, Ходор, Понкрат (271), Ивак, Кузьма, Степан (272), Селивестр (275), Трухон, Давыд Василевич, Корнил Филипович (276), Проков (277), Роман, Никифор, Сава Микинитич (283), Кирил, Осиф, Хотеи (284), Конон, Климята Повышевичи (285), Лукъян , Богдан, Юхно Воронич (286), Хрол, Орътем, Михалко, Данилко, Офонас (287), Гаврил, Микула, Игнат, Свирид, Герасим, Матфеи, Михаль, Олифер (290), Никипор, Зенов Киселев, Радивон, Ион, Гаврил (310), Нефедъ, Матщак, Макар, Захар(ь)ян, Семох Еремеев, Нестер Денисов, Перкур, Дмитр Яковлев (328).
Полацкія граматы ўяўляюць iнтарэс i для вывучэння дзіцячых асабовых назваў— iмёнаў дзяцей простых людзей, якія звычайна перадаваліся ў памяншальна-ласкальных формах (Васко, Гридко, Дмитро, И(Ы)вашко, Тимошок, Костко (278), Грынь (289) i iх унукаў (Иван (280), Ходор (304).
Акрамя мужчынскіх асабовых iмёнаў, у полацкіх граматах радзей прысутнічалі жаночыя намінацыі. Гэта былі: княгіні (Зофья Миколаева Радивилова (273), гаспадыні (Настасья Тишкова (310), удовы (Февронья (324), мяшчанскія жонкі (Манка (278), Рыся (327), Онанья (290), цешчы (Якубовая Анна (278), Васковая Марья (324), нявесткі (Зеновъкова Нелюба (291, 297), Михаилова Зеновъевича Ганъка (299), Варвара (324).
У даследаваных граматах звяртае на сябе ўвагу ўжыванне прозвішчаў людзей як неад'емнай часткі анамастыкі розных моў, у тым ліку i беларускай. У адрозненне ад сучаснай беларускай мовы яны перадаваліся прыналежнымі формамі iх бацькоў (Ходор Василевичов, Семен Тимоневичов (271), Глеб Остафьевичов (275), Денис Адамовичов (276), Яким Денисович (280), Петрашко Наумович (281), Ивашко Радивонович (283), Ивахно Глебович (284), Максим Косткович (287), Васко Богатыревич (288), Гринко (Грынь) Ловеикович (289), Хома Ходосович (289), Василь Соколинъски (290), Мики(по)рКоробович, Мокеи Раиболтович (291), Иван Созоновичов, Демид Тулобеев (294), Иван Зеновьевич, дочка Епимахова (299), Рожъко Дрисяцькии, Ходор Федьков (304), Есип Тюхолов (310), Микипор Мартиновичов, Михаил Павлович, Иван Макарович (324), Василь Дудин, Игнат Семенов, Семох Еремеев, Васко Ефимов, Нестор Денисов (328).
Сярод прозвішчаў гэтага тыпу аказаліся i намінацыі па роду заняткаў людзей: (Иван Чоботарь < сапожнік (321), Микула Самов < рыбалоў (312), фізічнага стану (Васко Богатыревич < багатыр (288), знешняга выгляду (Василь Моръщилов < маршчыністы (310). унутранага стану (Лукъян Сновид < снавед (328), месцу пражывання (Радивон Боров < жыхар каля бору (298, 305), захапленню (Микита Сухопар < любіцель сухога пару (312), Тихон Иванович Быковскии < даглядчык быкоў (294).
У далёкія ад нас часы на Полаччыне, як i ў iншых тэрытарыяльных аб'яднаннях iснаваў звычай тапанімічных назваў па асабовых iмёнах. У полацкіх граматах разглядаемага перыяду падобны спосаб анамастычнага выкарыстання лічыўся прыметай пры ўтварэнні некаторых асабовых пасяленняў i iх жыхароў, утвораных ад уласных iмёнаў (Даниловичи < Данил (276), Тишково < Тишка, Федосовское дворище < Федос (278), Овдеевичи < Овдей (294), Трухоновичи < Трухан (312), Величковичи < Величко (315, 322), земляў i iх уладальнікаў (Кохановская земля < Кохан (289), Митковская < Митька (294), Петровская < Петр (312), Валькова < Валек (321), Маръкъяновская < Марк, Хроловская < Хрол (324), цэркваў, храмаў (церковь святого Николая (292), храм святого Николая (303), манастыроў (монастырь святого Иоана (280), божых дамоў (Софея (328) i намінальных дней (Iльин, Николин день (281).
I толькі нешматлікія полацкія граматы выявілі перадачу прозвішчаў па новаму ўзору, дзе на першым месцы стаяла iмя, на другім— iмя па бацьку, а на трэцім— прозвішча: Яким Денисович Тоуровеискыи (280), Федор Иванович Глинскии (286), Иван Федорович Полебенскии (308), Андреи Семенович Соколинскии (315), Васко Захарънич Богатыревич (324).
Прозвішчы без iмя i па бацьку тыпу Александр Петух (273) у аналізуемых тэкстах былі выпадковай з'явай.
Многія асабовыя iмёны старажытнага Полацка i яго ваколіц з адпаведнымі ўнутрыструктурнымі зменамі дажылі да нашых дзён i сталі здабыткам сучаснай беларускай мовы (нарматыўнай i народна-гутарковай): Аврам, Александр, Андрей, Антон, Артем, Богдан, Бори(ы)с, Василь (Василеи), Гаврил, Герасим, Давыд, Данил, Демид, Денис, Дмитр, Есип = Осип, Ехим (Евъхим, Евъхимеи, Евфимии), Иван, Игнат, Илья, Исак, Карп, Конъдрат, Кузма, Лукъян (Лукиан), Максим, Мартин, Матфеи, Микита, Микифор (Никапор, Никифор), Миконор, Михаил (Михаила, Михаль), Нестер, Олексеи, Омельян, Остафии, Офо(а)нас, Охрем, Петр, По(а)нкрат, Проков = Прокоф, Роман, Свирид, Семен, Сергеи, Сидор, Станислав, Степан, Тимофеи, Тихон, Федор, Филип, Харытон, Ходор, Хома, Хрол, Ян, Яким, Якуб.
Нешматлікія ўстарэлыя асабовыя iмёны на фоне памянёных агульнаўжывальных адпаведных намінацый у прааналізаваных тэкстах былі нерэгулярнымі лексічнымі адзінкамі: Бакун, Боров, Гафон, Гридко, Гринь (Гринко), Грыдко, Индърихъ, Зенько, Ион, Корнил, Микула,Мокеи, Монуил, Олехно, Олифер, Олтушка, Олхромеи, Онанья, Оникии, Онихим (Онхим), Прошъка, Рожъко, Сачко, Селивестр, Тишеня, Филька, Ходат, Хотаи, Юхно.
Фонд уласных iмёнаў i прозвішчаў у полацкіх граматах пачатку ХУ1 ст. паказаў, што iх тэксты маюць не толькі культурна-гістарычную значнасць, але i лінгвістычную— захавалі каштоўныя звесткі пра гісторыю i далейшае развіццё лексічнай сістэмы старабеларускай мовы на анамастычным узроўні, у саставе якога захаваліся неабходныя ранейшыя моўныя традыцыі з удасканаленнем многіх з iх сваёй угнутранай структуры ў новых гістарычных умовах.
Вывучэнне гэтых юрыдычных дакументаў, пачынаючы з ХШ ст., дапоўніць нашы звесткі, пашырыць навуковы iнтарэс для больш глыбокага ўсведамлення моўнай сітуацыі на тагачасных беларускіх землях, а гэта ў сваю чаргу мае немалаважнае значэнне для ўсведамлення паглыбленай гісторыі нашай мовы ў пісьмовай i вуснай разнавіднасцях.