А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Г)
Цэтлікі: мовы света
Катэгорыі: Агульнае і параўнальнае мовазнаўства
– Г –
Габрайская – бач ідыш, іўрыт, сефардская.
Гавайская – адна з аўстранезійскіх моваў, уваходзіць у палінезійскую групу, ядзерна-палінезійскую падгрупу. Распаўсюджаная на Гавайскіх выспах, якія зяўляюцца цяпер адным з штатаў ЗША. Колькасць носьбітаў каля 20 тысяч, амаль усе валодаюць таксама ангельскай. Адна з самых простых у свеце фанетычных сыстэмаў: 5 галосных – [i], [e], [a], [o], [u] (доўгія і кароткія) і 8 зычных – [p], [k], [?] (гартанная змычка), [m], [n], [w], [l], [h]. Закон адкрытага склада, адпаведна з якім склад можа завяршацца толькі галосным гукам, спалучэнні зычных немагчымыя. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “выказнік – дзейнік— дапаўненне”. Да канца ХІХ стагоддзя гавайская мова была дзяржаўнай мовай Гавайскага Каралеўства, на ёй вялося навучэнне ў школе, набажэнства ў царкве, выходзіла прэса, мастацкая літаратура. Пасьля страты ў 1895 г. Гавайскім Каралеўствам незалежнасці и далучэньня ягонай тэрыторыи да ЗША паступова выціскаецца ангельскай, колькасць сацыяльных функцый гавайская мовы значна памяншаецца. Пісьмовасць з 1822 г. на лацінскай графічнай аснове.
Гаварская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіцыь у дардскую групу, цэнтральную падгрупу. Распаўсюджаная ў даліне ракі Кунар па абодвух баках афганска-пакістанскай мяжы. Агульная колькасць носьбітаў каля 10 тысяч чалавек. Мова флектыўная, з элементамі аглюцінацыі, пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычага значэння. Назоўнік змяняецца па пяці склонах: назоўны, давальны, вінавальны, агентыўны, пасэсіўны (родны); мае формы адзіночнага і множнага ліку; належыць да мужчынскага або жаночага роду. Дзеяслоў у абвесным ладзе ўтварае формы цяперашняга часу, будучага часу, перфекта, імперфекта, плюсквамперфекта, аорыста, змяняецца па асобах. У лексіцы ёсць некаторая колькасьць словаў, запазычаных з персіцкай, пушту і пашаі. Мова беспісьмовая.
Гагаузская – адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу. Распаўсюджаная ў паўднёвых раёнах Малдовы, дзе цяпер існуе гагаузская аўтаномія са сталіцай у г. Камрат. Колькасць носьбітаў звыш за 173 тысячы. Два дыялекты: чадырлунгска-камрацкі і вулканешцкі. Граматычны лад аглюцінатыўны, пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па шасьці склонах: назоўны, родны, давальны, вінавальны, месны, зыходны. Граматычнага роду няма. Артыкляў няма. Ёсць катэгорыя прыналежнасці. Прыметнік у функцыі азначэння не змяняеца ані па ліку, ані па склонах; у незалежнай пазіцыі прыметнік атрымлівае суфіксы ліку, склонаў, прыналежнасці. Ступені параўнання ўтвараюцца аналітычна. Дзеяслоў змяняеца па асобах у адзіночным і множным ліку. Парадак словаў у сказе адносна свабодны. У лексіцы шмат запазычаньняў з арабскай персіцкай, грэцкай, славянскіх і раманскіх моваў. Пісьмовасць на кірылічнай графічнай аснове з 1957 г.
Гадабэрынская— адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная ў вёсках Гадабэры і Зібірхалі Ботліхскага раёна Дагестана. Агульная колькасць носьбітаў звыш за 2 тысячы чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнагаі значэння, аглюцінацыя. Мова беспісьмовая. У якасці літаратурнай носьбіты гадабэрынскай мовы выкарыстоўваюць аварскую.
Гаіцянская (аіцьен) – адна з крэольских моваў, сфармавалася на базе французскай. Колькасць носьбітаў каля 5 мільёнаў чалавек. Распаўсюджаная на тэрыторыі Рэспублікі Гаіці. Значная частка яе носьбітаў у той ці іншай ступені валодае французскай. Афіцыяльнага статуса не мае, але актыўна ўжываецца у сродках масавай інфармацыі. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Адзінай літаратурнай нормы няма.
Галіндская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у балтыйскую групу. Выйшла з ужытку ў Сярэднявеччы; першыя заўвагі пра племя галіндаў сустракаюца ў Пталемея (????????), апошнія— ў расейскіх летапісах ХІІ стагоддзя (гол#дь) і ў “Хроніцы” Пятра Дусбурга 1326 г. (Galindite). Была распаўсюджаная ў балтыйскім арэале, пры гэтым ёсць падставы сцвяржджаць, што ў розныя вякі свайго існаваньня канкрэтная тэрыторыя распаўсюджання галіндскай мовы была рознай. Інфармацыі пра мову вельмі няшмат, пераважна тапанімічныя дадзеныя. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Галандская – тое жа, што нідэрландская.
Галісійская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у раманскую групу, заходнераманскую падгрупу. Вельмі блізкая да партугальскай. Распаўсюджаная у аўтаномнай правінцыі Галісія (Іспанія). колькасць носьбітаў звыш за 4 мільёны чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Гальская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у кельцкую групу, гальскую падгрупу. Выйшла з ужытку ў першыя стагоддзі нашай эры. Была распаўсюджаная на тэрыторыі сучаснаых Францыі, Бельгіі, Швейцарыі ў выніку асіміляцыі яе носьбітаў лацінскамоўнымі перасяленцамі. У фанетыцы супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік змяняецца па васьмі склонах, утварае формы адзіночнага і множнага ліку. Парадак словаў у сказе свабодны. Помнікі гальскай мовы выкананыя этрускім, грэцкім і лацінскім пісьмом.
Гамілараай – адна з моваў карэннага насельніцтва Аўстраліі, уваходзіць у сям’ю пама-ньюнга. Была распаўсюджаная ў Новым Паўднёвым Уэльсе, у раёне ракі Хантэр. У цяперашні час мова, хутчэй з усяго, выйшла з ужытку: па дадзеных на 1979 г. ёй валодалі толькі 3 чалавекі. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Ганда (луганда) – адна з моваў банту. Распаўсюджаная ва Ўгандзе. Колькасць носьбітаў звыш за 2,8 мільёны чалавек. У фанетыцы супрацьпастаўляюцца доўгія і кароткія гукі, як галосныя, так і зычныя. Мова тонавая. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове, выдаецца мастацкая і навучальная літаратура, перыёдыка.
Гатэнтотская – тое жа, што нама.
Гафат – адна з афраазіяцкіх моваў, увахозіць у семіцкую групу. Была распаўсюджаная ў вобласьці Гафат у Эфыопіі. У цяперашні час амаль цалкам выціскнутая дзяржаўнай амхарскай. Захавалася ў пісьмовых помніках, пераважна XVII – XVIII стагоддзяў.
Гепідская – адна з індаэўрапейскіх моваў, уваходзіць у германскую групу, усходнюю падгрупу. Выйшла з ужытку ў першыя стагоддзі нашай эры. Інфармацыі аб ёй вельмі няшмат. Усе помнікі гепідскай мовы – кароткія напісы на цвёрдых прадметах.
Герэро – адна з моваў банту. Распаўсюджаная ва ўсходніх раёнах Намібіі і ў Анголе. Колькасць носьбітаў каля 140 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, прэфіксальная аглюцінацыя. У лексіцы шмат запазычанняў з мовы афрыкаанс, а таксама з гатэнтоцкіх моваў. Пісьмовасць з пачатку ХХ стагоддзя на лацінскай графічнай аснове.
Герульская— адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у германскую групу, усходнюю падгрупу. Выйшла з ужытку ў першыя стагоддзі нашай эры. Інфармацыі аб ёй вельмі няшмат. Амаль уся вядомая навуцы герульская лексіка – гэта ўласныя імёны. Ёсць гіпотэза, што менавіта для герульскай мовы першапачаткава было створанае рунічнае пісьмо, якое потым распаўсюдзілася па ўсяму германскаму свету.
Геэз – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у семіцкую групу. Мёртвая кніжная мова хрысьціянскай літаратуры Эфіопіі. Выйшла з жывога разгаворнага ўжытку на мяжы І – ІІ тысячагоддзяў. Захавалася як культавая мова эфіопскай царквы. Пераважаюць сінтэтычныя формы перадачы граматычнага значэння, агюцінатыўныя афіксы і ўнутраная флексія. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па двух склонах: назоўны (нулёвы канчатак) і вінавальны (канчатак -а): q?l ‘голас’ (наз. ад.), q?lа (він. ад.), q?lat ‘галасы’ (наз. мн.), q?lata (він. мн.). Спаткаюцца выпадкі суплетывізма: b?’si – “мужчына”, ‘?dau – “мужчыны” (мн. л.). Ёсць катэгорыя рода (мужчынскі і жаночы). Фармант жаночага роду – t: n?gu? ‘цар’, n?g??t ‘царыца’. Артыкляў няма. Прыметнік дапасуецца да назоўніка ў родзе і ліку. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, утварае ў абвесным ладзе формы перфекта і імперфекта (мае таксама значэньне цяперашняга часу), у загадным і юсіва-суб’юнктыўным ладах формаў часу не мае. Складаная сістэма неасабовых формаў дзеяслова. Парадак словаў у сказе свабодны, але часцей з усяго – “выказнік – дзейнік— дапаўненне”. У лексіцы шмат запазычанняў з грэцкай, копцкай, сірыйскай, старажытнагабрэйскай і арабскай моваў. Карыстаецца арыгінальным эфіопскім складавым пісьмом. Накірунак пісьма злева направа.
Гікуйю – тое жа, што кікуйю.
Гілянская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у іранскую групу. Распаўсюджаная ў Іране на паўднёвым узбярэжжы Каспійскага мора ў правінцыі Гілян. Колькасць носьбітаў – каля 2,7 мільёнаў чалавек. Многія з іх двухмоўныя, валодаюць таксама персіцкай. У фанетыцы супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных. Націск падае на апошні склад слова. У граматыцы спалучаюцца элементы сінтэтызма і аналітызма. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па трох склонах: назоўны— m?rd ‘мужчына’, m?rdan ‘мужчыны’; родны— m?rd? ‘мужчыны’, m?rdan? ‘мужчын’; вінавальна-давальны— m?rdа ‘мужчыну, мужчыне’, m?rdana ‘мужчын, мужчынам’. Катэгорыі рода няма. Артыкляў няма. Прыметнік не змяняецца ані па па ліку, ані па склонах; не дапасуецца да назоўніка, утварае ступені параўнаньня. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, утварае ў абвесным ладзе формы цяперашняга часу, мінулага нэўтральнага часу, мінулага падоўжанага часу, перадмінулага часу (плюсквамперфект), мінулага неакрэсленага часу, мінулага акрэсленага часу, будучага часу; ва ўмоўным ладзе – формы цяперашне-будучага і мінулага часу; у загадным ладзе формаў часу няма. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне— выказнік”. У лексіцы шмат запазычанняў з арабскай, французскай і цюркскіх моваў. Пісьмовасць на арабскай графічнай аснове, выкарыстоўваецца абмежавана.
Гіляцкая – тое жа, што ніўхская.
Гінухская – адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. На ёй гавораць жыхары вёскі Гінух Цунтынскага раёна Дагестана. Колькасць носьбітаў звыш за 400 чалавек. Дыялектнага дзялення няма. Мова вельмі блізкая да цэзскай. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Мова беспісьмовая.
Глангалі – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у дардскую групу, цэнтральную падгрупу. Распаўсюджаная ў вёсцы Глангал (правінцыя Кунар у Аўганістане). Па дадзеных 1970 г. мовай глангалі карыстаюцца каля 50 сямей. Граматычны лад – аналітычна-флектыўны. Назоўнік змяняецца па чатырох склонах (назоўны, родны, вінавальны, агентыўны), утварае формы адзіночнага і множнага ліку. Дзеяслоў змяняецца па асобах, утварае формы цяперашняга часу, будучага І, будучага ІІ, прэтэрыта, перфекта, плюсквамперфекта. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне— выказнік”. Мова беспісьмовая.
Глоса – тое жа, што інтэрглоса.
Гондзі – адна з дравідыйскіх моваў. Распаўсюджаная ў цэнтральнай Індыі, у штатах Махараштра, Мах’я-Прадэш, Андха-Прадэш, Арыса. Колькасьць носьбітаў – каля 3,2 мільёнаў чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Мова беспісьмовая.
Гоцкая— адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у германскую групу, усходнюю падгрупу. Выйшла з ужытку ў канцы XVI – пачтку XVII стагоддзя. Два дыялекты: астрагоцкі і вестгоцкі. Характэрнай асаблівасцю фаналагічнай сістэмы гоцкай мовы з’яўляецца значная перавага зычных над галоснымі. Сярод галосных супрацьпастаўляюцца доўгія і кароткія. Некаторыя даследчыкі прадпалагаюць наяўнасць дыфтонгаў. Націск эспіраторны, падае звычайна на першы (каранёвы) склад. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па чатырох склонах: назоўны – guma (чалавек), gumans (людзі); родны – gumins (чалавека), guman? (людзей); давальны – gumin (чалавеку), guman (людзям); вінавальны – guman (чалавека), gumans (людзей). У некаторых тыпах скланення вылучаецца яшчэ і клічны склон (толькі ў адзіночным ліку). Тры граматычныя роды: мужчынскі, жаночы, ніякі. Артыкляў няма. Прыметнік дапасуецца да назоўніка ў родзе, склоне і ліку, утварае формы ступеняў параўнання; фармантам вышэйшай ступені з’яўляецца суфікс –iza-/-?za- , фармантам найвышэйшай – суфікс –ista-/-?sta. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку незалежнага і залежнага станаў, утварае ў абвесным і пажадальным ладзе формы цяперашняга і мінулага часу. У загадным ладзе формаў часу няма. Галоўныя спосабы словаўтварэння – словаскладанне і афіксацыя. Парадак словаў у сказе адносна свабодны. У лексіцы некаторая колькасьць запазычанняў з грэцкай і лацінскай моваў, пераважна словы, якія абазначаюць паняцці хрысьціянскай рэлігіі: paska – грэч. ????? (Вялікдзень), hairaiseis – грэч. ??????? (ерась) і інш. Ёсць некаторая колькасць кельцкіх запазычанняў, якія складаюць найстаражытнейшы пласт лексікі іншамоўнага паходжання. Выкарыстоўваўся арыгінальны гоцкі алфавіт, створаны ў IV стагоддзі арыянскім епіскапам Вульфілам. Большая частка пісмовых помнікаў належыць V – VI стагоддзям.
Грабар – старажытная літаратурная форма армянскай мовы. Ужываецца ў набажэнстве.
Градышчана-харвацкая – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у славянскую групу, паўднёва-славянскую падгрупу. Распаўсюджаная ў Аўстрыі, у вобласці Бургенланд. Колькасць носьбітаў – каля 35 тысяч чалавек. Амаль усе яны двухмоўныя, валодаюць таксама нямецкай. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. У лексіцы некаторая колькасць запазычаняў з нямецкай. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Першыя помнікі належаць да XVII стагоддзя.
Грэцкая – адна з індаэўрапейскіх моваў, уваходзіць у грэцкую групу. Распаўсюджаная ў Грэцыі і на Кіпры (у гэтых дзвюх краінах мае статус дзяржаўнай), а таксама ў Турцыі і на поўдні Албаніі. Належыць да балканскага моўнага саюзу. Агульная колькасць носьбітаў каля 13 мільёнаў чалавек. Два варыянты літаратурнай мовы: моцна архаізаваная кафарэвуса (ўжываецца пераважна ў сферах, звязаных з вышэйшай інтэлектуальнай дзейнасцю) і арыентаваная на разгаворны узус дымотыка. У фанетыцы старажытнагрэцкай мовы супрацьпастаўляліся доўгія і кароткія галосныя; у сучаснай грэцкай мове такога супрацьпастаўлення няма. Націск свабодны, сілавы. У старажытнагрэцкай мове націск меў музычны характар. Характэрнай рысай грэцкай арфаграфіі з’яўляецца абавязковае абазначэнне націска на пісьме. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Назоўнікі і прыметнікі змяняюцца па чатырох склонах (назоўны, родны, вінавальны, клічны), утвараюць формы адзіночнага і множнага ліку. У старажытнагрэцкай мове быў таксама давальны склон, замянёны паздней аналітычнай канструкцыяй. Тры граматычныя роды: мужчынскі, жаночы і ніякі. Азначальны артыкль змяняецца па склонах разам з назоўнікам ( у клічным склоне артыкля няма): Н. ад. ? ?????? ‘спадар’, Р. ад. ??? ?????? ‘спадара’, В. ад. ??? ?????? ‘спадара’, Кл. ад. ????? ‘спадару!’, Н. мн.?? ?????? ‘спадары’, Р. мн. ??? ?????? ‘спадароў’, В. мн. ???? ??????? ‘спадароў’, ?????? ‘спадары!’. Прыметнік дапасуецца да назоўніка ў родзе, склоне і ліку, утварае ступені параўнання. Дзеяслоў змяняецца па асобах ва ўсіх часах, утварае формы адзіночнага і множнага ліку. Характэрнай рысай грэцкага дзеяслова з’яўляецца наяўнасць у яго парадыгме словазмяняльнага прэфікса, пры дапамозе якога утвараюцца формы некаторых мінулых часоў (так званы аўгмэнт): ???? ‘нясу’, ?????? ‘я прынёс’. Як і ў іншых мовах балканскага моўнага саюзу, у сучаснай грэчаскай інфінітыва няма, у яго функцыі выкарыстоўваецца асабовая форма з прэпазіцыйнай часціцай ??: ???? ?? ???? ‘Хачу піць’, ?????? ?? ?????? ‘Хочаш піць’, ?????. ?? ????? ‘Хоча піць’ і інш. Старажытнагрэцкая мова мела інфінітыў на –???: ?????? ‘піць’. Парадак словаў у сказе свабодны. Сучасная грэцкая мова не адрозьнівае на граматычным узроўні паняцці “дзе” і “калі”. Так, у залежнасці ад кантэкста, словазлучэнне ???? ???? можа перакладацца як ‘у горадзе’ і як ‘у горад’: ?? ???? ???? ‘Я жыву ў горадзе’; ??????? ???? ???? ‘Я еду ў горад’. Асноўныя спосабы слоўтварэння – афіксацыя і словаскладанне. У лексіцы сучаснай грэцкай мовы – некаторая колькасьць запазычанняў з турэцкай і заходнееўрапейскіх моваў. Выкарыстоўваецца арыгінальны грэцкі алфавіт, створаны на базе фінікійскага, першыя помнікі якога належаць да VIII – VII стагоддзяў да нашай эры. У пэрыяд існаваньня крыта-мікенскай цывілізацыі (ІІ тысячагоддзе на н. э.) для грэцкай мовы выкарыстоўвалася складавае пісьмо на гліне (так званае лінейнае пісьмо Б).
Грузінская – адна з картвельскіх моваў. Распаўсюджаная ў Грузіі, дзе мае статус дзяржаўнай, часткова у Азербайджане, Іране, Турцыі. Колькасць носьбітаў звыш за 3,5 мільёнаў чалавек. Мае дзве групы дыялектаў: горскія і пласкастныя. Адрозненні паміж імі невялікія і не шкодзяць узаемапаразуменню іх носьбітаў. У гісторыі грузінскай мовы вылучаюцца тры перыяы: старажытны (V – XI стст.), сярэдні (XII – XVIII стст.), новы (з ХІХ ст.). Фанетыка літаратурнай мовы характаразуецца поўнай адсутнасьцю камбінацыйных і пазіцыйных зменаў гукаў. Націск свабодны, але звычайна знаходзіцца бліжэй да пачатку слова. Супрацьпастаўлення доўгіх і кароткіх галосных няма. Вельмі складаны кансанантызм. Граматычны лад – двухбакавая аглютынацыя, нароўні з постфіксацыяй мае месца і прэфіксацыя, пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік змяняецца па сямі склонах: назоўны, апавядальны, давальны, родны, творны, акалічнасны, клічны; утварае фомы адзіночнага і множнага ліку. Тып скланення адзін. Катэгорыі рода няма. Артыкляў няма. Дзеяслоў характаразуецца поліперсанальным спражэннем. Парадак словаў у сказе адносна свабодны. Мова эргатыўная. У лексіцы пераважаюць спаконвечна картвельскія словы; ёсць запазычанні з грэцкай, семіцкіх, іранскіх і рускай моваў. Асноўныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя і словаскладанне. Выкарыстоўваецца арыгінальны грузінскі алфавіт, першыя помнікі якога належаць да V стагоддзя нашай эры. У арфаграфіі паслядоўна вытрымліваецца прынцып: “адзін гук – адна літара”. Накірунак пісьма злева направа.
Гуарані – адна з моваў сям’і тупі-гуарані. Распаўсюджаная на тэрыторыі Парагвая, дзе мае статус дзяржаўнай мовы (нароўні з іспанскай), а таксама ў памежных з Парагваем раёнах Бразіліі і Аргентыны. Агульная колькасць носьбітаў звыш за тры мильёны чалавек. У лексіцы шмат запазычанняў з іспанскай, до 30% усяго слоўнікавана складу. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове з пачатку XVII стагоддзя.
Гуджараці – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у індыйскую групу. Афіцыяльная мова штата Гуджарат у Індыі. Колькасць носьбітаў звыш за 40 мільёнаў чалавек. Чатыры дыялектныя групы. У граматыцы – аглютынацыя і аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Выкарыстоўваецца ўласная складавая пісьмовасць. Першыя помнікі гуджараці належаць да XIV стагоддзя. Сучасная літаратурная норма фармуецца ў XIX стагоддзі.
Гунзібская – адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падргупу. Распаўсюджаная ў некалькіх вёсках Цунтынскага раёну Дагестана. Агульная колькасць носьбітаў каля 800 чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Парадак словаў у сказе свабодны. У лексіцы шмат запазычанняў з аварскай і грузінскай. Словы з іншых моваў, у тым ліку з рускай, трапляюць у гунзібскую, часцей з усяго, праз пасрэдніцтва аварскай. Мова беспісьмовая. Носьбіты гунзібскай мовы часта валодаюць таксама бежтынскай, аварскай і рускай.
Гурагэ – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у семіцкую групу. Распаўсюджаная ў Эфіопіі ў правінцыях Шоа і Арусі. Колькасць носьбітаў па розных дадзеных ад 500 да 900 тысяч чалавек. Моцнае дыялектнае дзяленьне. Пісьмовасць на базе эфіопскай графікі.
Гурані – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у іранскую групу. Распаўсюджана ў цэнтры гораў Загроса (у Іране – на захад ад г. Керманшаха, у Іраку – на поўнач ад Масула). Вельмі блізкая да курдскай мовы. Колькасць носьбітаў – невядомая. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па двух сконах: прамы і ўкосны. Ёсць катэгорыя рода: мужчынскі і жаночы. Ёсць постпазітыўныя аглюцінаваныя артыклі. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, у абвесным ладзе ўтварае формы цяперашняга часу, імперфекта, прэтэрыта, перфекта; ва ўмоўным І ладзе – прэтэрыта і перфекта; ва ўмоўным ІІ ладзе – цяперашні час і перфект. У загадным ладзе формаў часу няма. Парадак словаў у сказе адносна свабодны. Галоўныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя і словаскладанне. Большую частку слоўнікавага фонду складае спаконвечная іранская лексіка, шмат словаў, агульных з курдскай мовай; значная колькасць цюркскіх і арабскіх запазычанняў. У XVIII – XIX стагоддзях існавала пісьмовасць; пры двары правіцелей Ардэлана развівалася літаратура на гурані. У цяперашні час мова беспісьмовая, афіцыяльнага статуса ня мае, у сферы адукацыі не выкарыстоўваецца.
Гуронская – адна з іракезскіх моваў. Выйшла з ужытку ў канцы ХХ стагоддзя. Была распаўсюджаная ў Аклахоме (ЗША) і Квебеке (Канада). Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Гурунг – адна з кітайска-тыбецкіх моваў, уваходзіць у тыбета-бірманскую групу. Распаўсюджаная ў цэнтральным Непале. Колькасць носьбітаў каля 230 тысяч чалавек. Два дыялекты: усходні і заходні. Пісьмовасць на базе дэванагары. У асобных выпадках выкарыстоўваецца тыбецкі алфавіт.
Няд, 6 ліпня 2014
Агульнае і параўнальнае мовазнаўства