Пра сайт
Партал «Мовазнаўства» (mоwaznаustwa.ru) створаны 18 лютага 2009 г. Галоўнай мэтай яго стварэння было імкненне да распаўсюджвання мовазнаўчых ведаў у беларускім моўным асяроддзі. Аснову сайта складае лінгвістычная бібліятэка – артыкулы, падручнікі, манаграфіі і слоўнікі. Трэба заўважыць, што на нашым сайце размяшчаюцца толькі навуковыя працы, апублікаваныя раней у “папяровым выглядзе”. Адміністрацыя сайта будзе вельмі ўдзячная ўсім, хто палічыць магчымым даслаць нам для размяшчэння на нашым сайце свае мовазнаўчыя працы. Тэксты публікуюцца на сайце ў арфаграфіі папяровага варыянта.
СТВАРАЛЬНІКІ САЙТУ
Мусорын Аляксей Юр’евіч
Кандыдат філалагічных навук. Выкладае ў Новасібірскім класічным інстытуце, Навасібірскім дзяржаўным педагагічным універсітэце і шэрагу іншых навучальных установаў г. Новасібірска. Кола навуковых інтарэсаў – славянская філалогія, беларусістыка, гісторыя пісьменства.
Галоўны рэдактар партала “Мовазнаўства”
Стасюк Юры Аляксандравіч
Бакалаўр тэалогіі, каталіцкі святар. Кола навуковых інтарэсаў – сярэднявечная лаціна, каталіцкая літургіка.
Тэхнічны рэдактар партала “Мовазнаўства”
Гэта архіў сайта «Мовазнаўства» ад 1 чэрвеня 2015 (WordPress phpMyAdmin).
Асцярожна! Старонкі сайта забруджаныя: на месцы кірілычнай літары “і” часта стаіць літара “i” з лацінскага алфавіту. Гэта ўскладняе ці робіць немагчымым пошук на старонцы, хавае тэксты ад бібліятэчных і пошукавых індэксных рухавікоў і не спрыяе папулярызаванню беларускай мовы — першаснай мэце сайта.